RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва за верасень 2021 г.

Парадак індэксацыі даходаў у сувязі з інфляцыяй, выкліканай ростам цэн на спажывецкія тавары і паслугі, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1990 г. «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі».

Індэксацыя грашовых даходаў, якія выплачваюцца з бюджэтных крыніц

Згодна з часткай першай артыкула 2 Закона індэксацыя праводзіцца, калі індэкс спажывецкіх цэн, вылічаны нарастальным падрахункам з моманту папярэдняй індэксацыі, перавысіць пяціпрацэнтны парог.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, індэкс спажывецкіх цэн за верасень 2021 г. да жніўня 2021 г. склаў 101,3 працэнта.

Індэкс спажывецкіх цэн за верасень 2021 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да жніўня 2021 г. – месяца перагляду базавай стаўкі і бюджэту пражытачнага мінімуму.

Такім чынам, грашовыя даходы, устаноўленыя ад базавай стаўкі, а таксама бюджэту пражытачнага мінімуму за верасень 2021 г. індэксацыі не падлягаюць.

Разам з тым, індэкс спажывецкіх цэн за верасень 2021 г. перавысіў пяціпрацэнтны парог да студзеня 2021 г. – месяца перагляду базавай велічыні і склаў 106,3 працэнта.

Такім чынам, грашовыя даходы, устаноўленыя ад базавай велічыні, падлягаюць індэксацыі за верасень 2021 г.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспубліка Беларусь ад 28 студзеня 2006 г. № 55 нарматыў індэксацыі грашовых даходаў за верасень 2021 г. складае 283 рублі 46 капеек. У выпадку, калі памер грашовых даходаў вышэйшы за названы нарматыў, сума індэксацыі складзе 17 рублёў 86 капеек, калі ніжэйшы – 6,3 працэнта ад фактычнага іх значэння.

З улікам выкладзенага, індэксацыі за верасень 2021 г. падлягаюць наступныя віды грашовых даходаў фізічных асоб, якія выплачваюцца з бюджэтных крыніц і не носяць аднаразовага характару:

дапамогі па беспрацоўі

стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта

Індэксацыя грашовых даходаў, якія выплачваюцца з іншых крыніц

Работнікам, якія атрымліваюць даход у арганізацыях з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца згодна з часткай другой артыкула 1 Закона па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі (пагадненнямі).

Памер мінімальнай заработнай платы

У адпаведнасці з часткай пятай артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

Паколькі індэкс спажывецкіх цэн за верасень 2021 г. перавысіў пяціпрацэнтны парог да студзеня 2021 г., памер месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўлены з 1 студзеня 2021 г., падлягае індэксацыі за верасень 2021 г.

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы з улікам яе індэксацыі за верасень 2021 г. склаў 417 рублёў 86 капеек.

На падставе часткі трэцяй артыкула 5 названага Закона гадзінная мінімальная заработная плата змяняецца наймальнікам пры змене памеру месячнай мінімальнай заработнай платы, у тым ліку ў сувязі з індэксацыяй месячнай мінімальнай заработнай платы.

Падрыхтавана з выкарыстаннем матэрыялаў сайта Мінпрацы і сацабароны