RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы від інваспорту – Новус

На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва» з мэтай папулярызацыі спартыўнага ладу жыцця, прыцягнення ўвагі да фарміравання інклюзіўнай культуры паспяхова ўкараняюцца і развіваюцца розныя віды інваспорту.

Новус – гэта новы від інваспорту з вялікім патэнцыялам як рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, так і для ўсіх жадаючых паспрабаваць нешта новае і цікавае.

Два сталы для гульні ў новус падораны цэнтру ў 2015 годзе супрацоўнікамі спартыўна-рэабілітацыйнага комплексу «Эгалите» і федэрацыяй новуса горада Мінска.

За гэты час новус заваяваў вялікую папулярнасць у наведвальнікаў аддзялення, сярод іх шмат паспяховых гульцоў, якія выступаюць і на гарадскіх, і на рэспубліканскіх спаборніцтвах па новусе – Альберт Эздэкаў, Крысціна Яцкоўская, Вольга Ботнар, Уладзіслаў Казлоў, Аляксандр Сямёнаў, Дзмітрый Станчык і інш. Яны ў сваю чаргу навучаюць «пачаткоўцаў».

Новус часам называюць «марскім більярдам», але яго асноўнай адметнай рысай з’яўляецца тое, што гуляюць не шарамі, а пешкамі. Многія даследчыкі лічаць, што аналагічная гульня была вядомая яшчэ ў старажытнасці. Афіцыйнай датай з’яўлення сучаснай гульні лічыцца 1927 год. У квадратнага гульнявога стала чатыры лузы. Задача кожнага гульца загнаць свае пешкі ў любыя з чатырох луз з дапамогай кія і біты. Удары па пешках робяць па чарзе.

Гульня развівае шэраг станоўчых якасцяў: цярпенне, канцэнтрацыю, камбінаторнае мысленне, а таксама вакамер, спрыт і дробную маторыку. Гэта адзін з самых дэмакратычных відаў спорту, даступны кожнаму.

Для ўдзелу не патрабуецца спецыяльная падрыхтоўка, правілы гульняў простыя, таму любы жадаючы, незалежна ад нейкіх абмежаванняў

здароўя, можа паспрабаваць сябе ў спорце і атрымаць задавальненне ад гульні.