RU BY EN 中文
Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

15.08.2024 - 14:25

Любая праблема, з якой прыходзіць да прадстаўнікоў улады чалавек, павінна быць заўважана. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас выязнога прыёму грамадзян, які прайшоў у Клімавіцкім райвыканкаме.

13.08.2024 - 15:25

Мы жывем у сваёй краіне і павінны клапаціцца чалавек пра чалавека. Такую думку ў час асабістага прыёму грамадзян у Асіповічах выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Леанід Заяц.

Усяго падчас прыёму паступіла шэсць зваротаў, у асноўным ад мясцовых жыхароў. Яшчэ два звароты паступілі з Мінскай вобласці.

13.08.2024 - 14:24

Святочныя мерапрыемствы пройдуць 17 жніўня з 11.00 да 22.00 на пляцоўцы ДУА «Гімназія г.Шклова».

У праграме:

13.08.2024 - 14:14

У Чэрыкаве напярэдадні Яблычнага выратавання пройдзе ўжо традыцыйнае свята-кірмаш Дзень варэння. 16 жніўня ў 16.00 на пляцоўку раённага Дома культуры запрашаюць аматараў гэтага салодкага ласунка - варэння.

13.08.2024 - 09:24

Жніво-2024 упэўнена рухаецца да завяршэння. Засталося менш за трэць плошчаў. Уборка збожжавых і зернебабовых культур практычна завяршаецца ў паўднёвых сельскіх раёнах - такіх як Кіраўскі і Асіповіцкі. А вось у Клічаўскім раёне ўборачная новай для рэгіёну культуры - соі - плануецца толькі ў кастрычніку. Як расце соя на Клічаўскіх палях, і для чаго яна патрэбна сельскай гаспадарцы? Пра гэта - у рэпартажы.

06.08.2024 - 08:35

Мяжа ў 5 тыс. т намалоту першым у Магілёўскай вобласці перасягнуў камбайнер Сяргей Май з ЗАТ «Сервалюкс Агра».

05.08.2024 - 12:11

Дом шматдзетнай сям'і Дудзянковых у вёсцы Новая Слабада Слаўгарадскага раёна прыцягвае асаблівую ўвагу. За некалькі гадоў на некалі закінутым участку вырас прыгожы і сучасны будынак. Абліцоўванне фасада і добраўпарадкаванне тэрыторыі яшчэ не завершаны, але ўжо зразумела: Юрый і Ніна пастараліся на славу. «Без падтрымкі дзяржавы не справіліся б», — усміхаюцца гасцінныя гаспадары і запрашаюць унутр. Яны выхоўваюць пецярых дзяцей і сваім прыкладам вучаць іх сябраваць, паважаць традыцыі і любіць Радзіму.

05.08.2024 - 09:51

Горад Мсціслаў у Магілёўскай вобласці 3 жніўня стаў галоўнай святочнай кропкай на карце рэгіёна. Тэматычная музыка, людзі ў сярэднявечных уборах, дамы ў багатых убраннях і рыцары ў зіхатлівых даспехах перанеслі гасцей «Рыцарскага фэсту» ў мінулае. Асаблівае гучанне надае фестывалю месца правядзення - Замкавая гара. Відовішчныя бугурты, конна-трукавае шоу, турнір лучнікаў, разнастайныя лакацыі і майстар-класы, а ноччу фаер-шоу і канцэрты - усім гэтым напоўнены фестывальны дзень у Мсціславе. Карэспандэнты БЕЛТА адправіліся на незвычайны фестываль, каб таксама прасякнуць яго атмасферай.

02.08.2024 - 15:42

У сувязі з правядзеннем у Мсціславе фестывалю сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» будзе арганізаваны дадатковы маршрут «Магілёў – Мсціслаў».

Як распавёў намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках Магілёўскай філіі «Аўтобусны парк № 1» Рыгор Бараноўскі, камфартабельны аўтобус адправіцца ад аўтавакзала «Магілёў» у 08.00. Назад - у 19.00.

Білеты можна забраніраваць па тэлефоне +375 (29) 398-33-33.

31.07.2024 - 09:50

Прэзідэнт паставіў дакладныя тэрміны па ўстараненні наступстваў урагану. У прыватнасці, спецыялісты лясной гаспадаркі да 1 лістапада павінны завяршыць суцэльныя санітарныя рубкі, а да канца года ўбраць адзінкавыя паваленыя дрэвы і захламленасць. На дзялянках Магілёўскай вобласці, адной з найбольш пацярпелых ад разгулу стыхіі, зараз працуюць больш за 350 чалавек, у тым ліку брыгады з Мінскай вобласці - на дапамогу прыйшлі Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Бярэзінскі лясгасы.

31.07.2024 - 09:42

Трэцяя партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута 30 ліпеня з паўднёвых у паўночныя раёны Магілёўскай вобласці. Гэта неабходна для паскарэння тэмпаў уборкі і зніжэння страт збожжа, расказаў карэспандэнту старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.

30.07.2024 - 17:24

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук з працоўным візітам наведаў Круглянскі раён.

У ходзе паездкі ў рэгіён міністр азнаёміўся з шэрагам спартыўных і адукацыйных аб'ектаў. У прыватнасці Сяргей Кавальчук наведаў круглянскую ДЮСШ, мясцовы стадыён, Камсеніцкую сярэднюю школу імя Г.І. Шыбанава і сярэднюю школу №2.  

29.07.2024 - 14:54

Колькі цэнтнераў выйдзе з кожнага гектара, залежыць ад сартоў збожжавых, кармавых і алейных культур. Галоўная асаблівасць - устойлівасць да змен клімату і высокая ўраджайнасць. Над гэтым працуюць беларускія вучоныя. На доследных палях Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі вывучаюць самыя перспектыўныя гатункі. І нават гадуюць кітайскую пшаніцу.

29.07.2024 - 09:48

Ураджай 2024 года ў зеніце. Паводле аператыўнай інфармацыі, аграрыі Магілёўшчыны ўбралі 131,5 тысячы гектараў ці 39% плошчаў збожжавых і зернебабовых і намалацілі 338 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць 26 цэнтнераў з гектара. Па тэмпах уборкі ў перадавіках Асіповіцкі, Кіраўскі і Глускі раёны. Ставяць у палях і асабістыя рэкорды. Перадавікі-двухтысячнікі, па традыцыі, у Бялыніцкім СВК «Калгас «Радзіма». Гэта экіпаж Мікалая Дарэчкіна і Міхаіла Фурсава.

26.07.2024 - 15:46

У Магілёўскай вобласці на працягу двух дзён аграрыі поўнасцю прыбяруць з палёў пашкоджаныя стыхіяй пасевы. Аб гэтым журналістам расказаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі.

26.07.2024 - 14:28

Аграрыі Шклоўскага раёна плануюць завяршыць уборку збожжавых у бліжэйшыя два тыдні. Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Кісялёў.

26.07.2024 - 09:18

Ад урагану на Магілёўшчыне пацярпела каля 15 тысяч гектараў зерневых. Пры агульнай плошчы амаль 340 тысяч гектараў лічба параўнальна невялікая, але прыбраць ураджай без страт - аксіёма для любога гаспадара. Калі жніво ў разгары, а тэрміны розных палявых работ сёлета супалі, аграрыям даводзіцца прымяняць перазагрузку ў рэжыме «тут і цяпер» з улікам рэсурсаў, прыбытковасці і надвор'я.

25.07.2024 - 16:11

Больш за сотню адзінак тэхнікі гарадскіх прадпрыемстваў працуюць на сельскім жніве ў Магілёўскай вобласці. Дапамога гараджан вельмі дарэчы ў гэты спякотны час для сельскіх гаспадарак. Паводле аператыўнай інфармацыі на раніцу 25 ліпеня, убрана трэць ад неабходных плошчаў, намалочана больш за 300 тысяч тон збожжа. І праца на палях Магілёўшчыны працягваецца.

23.07.2024 - 09:57

Традыцыйны хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня. Паломнікам трэба будзе пераадолець 40 км шляху з Магілёва ў Быхаў, расказалі ў Быхаўскім райвыканкаме.

22.07.2024 - 12:59

У Магілёўскай вобласці ад стыхіі палегла 15,5 тысячы гектараў зерневых культур. Больш за ўсё пацярпелі пасевы ў Горацкім, Кіраўскім, Магілёўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім і Чавускім раёнах.

У разрэзе культур сітуацыя з палегліцай выглядае так: азімая пшаніца — 5848 гектар, азімае жыта — 2667 гектар, азімы трыцікале — 2358 гектар, зернабабовыя — 1055 гектар, яровы ячмень — 2772 гектара, авёс — 595 гектар, яравая пшаніца — 145 гектаров, грэчка - 50 гектар.