Архіў навін

Адкрываючы дзіцяці дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, педагогі фарміруюць асобу юнага патрыёта, закладваюць асновы будучыні Беларусі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» арганізавала экскурсійную паездку ў Мінск для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ва ўзросце ад 9 гадоў, іх бацькоў-выхавальнікаў. У падарожжа, якое прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сёння адправіліся выхаванцы з Бялыніцкага, Крычаўскага, Круглянскага і Краснапольскага раёнаў.
Турыстычны пошукавік Aviasales.by назваў беларускія гарады з самымі таннымі гатэлямі. Эксперты сэрвісу прааналізавалі кошт пражывання ў гатэлях буйных гарадоў Беларусі і склалі рэйтынг з самых выгадных напрамкаў для турыстаў. У даследаванні ўлічвалася размяшчэнне ў двухмесным нумары трохзоркавай гасцініцы. Першае месца ў бюджэтным рэйтынгу падзялілі Віцебск і Магілёў. Кошты ў гатэлях гэтых абласных цэнтраў пачынаюцца ад Br 43 з чалавека за ноч. На другім месцы Брэст, дзе суткі ў гатэлі каштуюць ад Br 49.
У Чавусах на днях афіцыйна адкрылі Ратушны сквер. Раней у гэтага сквера нават не было назвы. Пастаяннымі яго наведвальнікамі былі кампаніі аматараў асацыяльнага ладу жыцця. А зараз гэта новае прываблівае месца адпачынку для маладых сем’яў з дзецьмі.
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом пад назвай «Зноў заквітнела вясна», прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны. Яго выпусціла выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» за сродкі Саюзнай дзяржавы.
Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі. У іх ліку партрэт Адама Міцкевіча, спісаны з арыгінала ў 1897 годзе, круглая падвеска з выявай ворана, знойдзеная недалёка ад Магілёва. У гэтым жа спісе пячатка-таўро з гербам Ціханавецкіх (шляхецкі род, звязаны з горадам на Дняпры). Даўні сябар музея Валерый Казакоў перадаў у дар скандынаўскую фібулу X-XI стагоддзяў, ноты оперы «Рагнеда» 1850-х гадоў, а таксама нарысы гісторыі Беларусі 1857 года публікацыі. Кніга была напісана ў Магілёве ў 1855-м Восіпам Турчыновічам.
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019». А тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў мінулых гадоў. 6 кастрычніка ў 16:45 «“Беларусь 4” Магілёў»пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998». Свае найлепшыя песні выконваюць Юрый Багацікаў,Ігар Лучанок, Муслім Магамаеў, Нані Брэгвадзэ, Мікалай Слічэнка, Эдзіта П’еха і іншыя.
Завяршыўся чарговы этап падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Канчатковавызначыўся склад участковых камісій – у яго ўвайшлі 8 182 чалавекі, паведамілі ў абласной камісіі па выбарах.
З 1 па 6 лістапада ў Бабруйску пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Па традыцыі яго праграма складаецца са спектакляў па творах беларускіх аўтараў. У конкурсе прыме ўдзел 12 спектакляў з 11 беларускіх і замежных тэатраў. Традыцыйна праграма фестывалю таксама ўключае ў сябе творчую лабараторыю: чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры.