Архіў навін

Дзесяць дагавораў на агульную суму Br425 млн заключана сёння на першым інвестыцыйным форуме «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей», паведаміла намеснік старшыні па эканоміцы Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо. Самы буйны дагавор быў заключаны паміж ЗАТ «Сервалюкс Агра» (Беларусь) і ТАА «Сервалюкс Усход» (Расія) на пастаўку птушкі ў Расію ў 2020 годзе. Сума дагавора – $20 млн.
25-гадовы юбілей адзначае гімназія ў Асіповічах. Гэта адзіная гімназія ў Магілёўскай вобласці, якая мае статус беларускамоўнай.
Таварыскім матчам паміж дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовымі органамі ўлады адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах.
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі сабраў у Магілёве пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Двухдзённае мерапрыемства праходзіць пад знакам некалькіх дат: 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзя Вялікай Перамогі і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А галоўная тэма дыялогу – «Роля літаратуры ў станаўленні Саюзнай дзяржавы і захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне».
ААТ «Бабруйскаграмаш» плануе па выніках 2020 года экспартаваць ва Украіну тэхніку на $ 1 млн, паведаміў маркетынг-дырэктар па працы на рынках Беларусі, блізкага замежжа Уладзімір Дайнека.
Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Сёння ў Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва пад лозунгам «Погляд на сучаснае - крок у будучае». На першым этапе можна запоўніць апытальныя лісты самастойна па інтэрнэце, на стацыянарным участку або нават на сваім працоўным месцы, калі арганізацыя карыстаецца магчымасцямі мабільных участкаў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.