Архіў навін
У Магілёўскім абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтры пасля мадэрнізацыі адкрылі рэгістратуру. Яе абнаўленне праводзілася ў межах праекта Міністэрства аховы здароўя «Клапатлівая паліклініка
Мерапрыемствы арт-эстафеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Слова, першае ў жыцці...» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Актывісты арганізацыі праводзяць тэматычныя спартыўныя святы, спаборніцтвы маладых мам, майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы, ушанаванні маці, выставы, пасяджэнні клубаў маладых сем’яў, канцэрты мастацкай самадзейнасці, віншаванні ў радзільных дамах.
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Па 14 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю першасную прафарганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для мамы. Работнікі пярвічак дапамогуць аформіць віншаванне і адправяць яго на ўказаны адрас. Тэматычна аформленыя куткі, як правіла, размяшчаюцца ў самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый.
Эстафету рэспубліканскай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ўслед за паўночна-ўсходнімі раёнамі Магілёўшчыны прымаюць сёння Бялынічы.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Бялясава расказала, што цырымонія смутку ў гонар абаронцаў і вызваліцеляў раёна пройдзе на Алеі Герояў у Ліпавым гаі:
– Гэта знакавае месца для ўсіх нас. Тут у брацкай магіле пахавана 348 чырвонаармейцаў і партызан. Імёны амаль паловы іх невядомыя.
Праводзіцца акрэдытацыя сродкаў масавай інфармацыі, сеткавых выданняў для асвятлення Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер», які адбудзецца 31 кастрычніка – 5 лістапада ў Магілёве.
У Быхаўскім раёне стварылі турыстычны веламаршрут, які прывяжуць да мабільнага дадатку. Любы немясцовы турыст зможа свабодна падарожнічаць па раёне без суправаджэння гіда, расказаў дырэктар Фонду развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна Раман Мельнікаў.
Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці ўжо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Красоўская.
Спецыяліст нагадала, што ў цяперашняй перапісной кампаніі можна паўдзельнічаць некалькімі спосабамі: запоўніць электронны апытальнік, прыйсці на стацыянарны перапісны ўчастак або чакаць візіту перапісчыка па месцы жыхарства. Акрамя таго, на прадпрыемствах будуць працаваць мабільныя групы перапісчыкаў.
Пратакол аб намерах па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Мадэрнізацыя ААТ “Магілёўліфтмаш”» падпісаны ў Магілёве на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка».
Переводчик