Архіў навін

Абласная спартакіяда для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Акадэмія мужнасці» пройдзе ў горадзе на Дняпры 28 кастрычніка. Сёлета ў спаборніцтве прыме ўдзел 9 каманд з Магілёва, Бабруйска, Дрыбіна, Шклова, Круглага, Кіраўска, Асіповіч, Хоцімска, Горак. Спартакіяда будзе складацца з тэарэтычнай і спартыўнай частак. Хлопцам трэба будзе адказаць на пытанні па прававой і медыка-санітарнай падрыхтоўцы, праявіць сілу і спрыт у бегу на 100 і 1000 м, стральбе з пнеўматычнай зброі, перацягванні каната, гіравым спорце, падцягванні на перакладзіне.
Новый аппарат МРТ установили в Могилевской областной больнице. Ввести в эксплуатацию оборудование планируют к середине ноября. Магнітна-рэзанансны тамограф сучаснага ўзроўню (Philips Ingenia 1.5T) набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Яго кошт склаў каля $ 1 млн.
Урачыстае адкрыццё XXII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2019» адбылося сёння ў Магілёве. У гэтым годзе на форуме пакажуць 353 фільмы з 49 краін свету. Упершыню будуць прадстаўлены працы з Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Інданезіі.
Да канца лістапада ў Касцюковіцкім раёне запрацуе новая станцыя абезжалезвання вады. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Касцюковіцкага УКП «Водаканал» Сяргей Прывалаў. «Цяпер у раёне працуюць 4 модульныя і 1 стацыянарная ўстаноўка па абезжалезванні. Да канца лістапада мы запусцім пятую модульную станцыю. На сённяшні дзень ужо гатовыя студні і падмурак. Да ўстаноўкі рыхтуецца сама ачышчальная сістэма», – расказаў ён.
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года, створаны пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2019 года № 718, паведамляецца на сайце ўрада. Кіраўніком аргкамітэта прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Рэгіянальныя СМІ павінны ў поўнай меры выкарыстаць новыя тэхналогіі для прасоўвання свайго кантэнту, рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Свежыя ідэі, аператыўнасць і актуальнасць інфармацыі, арыентаванасць на аўдыторыю – вось тыя складнікі, якімі павінны кіравацца сродкі масавай інфармацыі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на семінары для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вобласці, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Кіраўніцтва аблвыканкама падчас суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, намеснікі старшыні аблвыканкама і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык высадзяць тут каля 80 туй і іншых дрэў.
Семінар для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку» пройдзе сёння ў Горках. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.