Архіў навін
Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 11 кастрычніка. Ён збярэ работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усяго рэгіёна. Спаборніцтвы адбудуцца трэцім разам і будуць прымеркаваны да Года малой радзімы, адзначылі арганізатары конкурсу – Магілёўскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Навучальны семінар па імунізацыі пройдзе 10 кастрычніка на базе Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Мэта мерапрыемства, у якім прымуць удзел каля 200 выкладчыкаў і навучэнцаў усіх школ Магілёва, – павышэнне інфармаванасці аб вакцынацыі сярод моладзі.
Праграмай семінара запланаваны трэнінгі, лекцыі, навучанне валанцёраў.
Як заўважылі суразмоўцы, у Магілёве ўжо два гады выкарыстоўваецца практыка інфармавання па метадзе «роўны навучае роўнага» і запрашэнне на імунізацыю супраць грыпу асоб з «груп рызыкі».
Для школ і дзіцячых садкоў Магілёўскай вобласці закупілі больш за 100 параканвектаматаў. Практычна ўсе яны ўжо ўстаноўлены, паведаміла вядучы спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Гайдэнка. Грошы на закупку абсталявання былі вылучаны з абласнога бюджэту.
Нясвоечасоваму рэагаванню на звароты магіляўчан па пытаннях падключэння ацяпляльнай сістэмы было прысвечана пазапланавае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама.
На падключэнне жылога сектара ў Магілёве адводзілася дзесяць дзён – з 28 верасня. Але іх не хапіла, каб зняць усе праблемы. Напрыклад, толькі за 8 кастрычніка на нумар 115 адзінай дыспетчарскай службы паступіла 1238 зваротаў, з іх 584 тычыліся ацяплення.
Прамыя лініі 11 кастрычніка правядуць спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
З 10.00 да 13.00 па нумары 8 (0222) 74-06-48 жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць звярнуцца да галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці Святланы Уладзіміраўны Нячай па пытаннях арганізацыі якаснага і бяспечнага харчавання, адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі.
Канферэнцыя прысвечана перспектыўным тэхналогіям машынабудавання, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, металаапрацоўчаму абсталяванню і інструментальнаму забеспячэнню.
У Быхаўскім раёне ў бягучым годзе рэалізавалі два інвестыцыйныя праекты і далі старт трэцяму. Пра гэта расказаў старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч.
Адзін з інвестпраектаў – стварэнне турыстычнага комплексу на беразе Чыгірынскага вадасховішча: альтанкі, шэзлонгі, камфортны адпачынак ля вады ў маляўнічым месцы, домікі ў арэнду. Тут з’явілася два дзясяткі новых працоўных месцаў.
Адзіны дзень кірмашоў вакансій для моладзі прайшоў 8 кастрычніка ў нашым рэгіёне. У праекце ўдзельнічалі Магілёў, Бабруйск, Бялыніцкі, Касцюковіцкі і Чэрыкаўскі раёны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада нумар 682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.
Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі 9-13 кастрычніка.
Да гэтага часу ва ўсіх абласцях і Мінску адбылося вылучэнне прэтэндэнтаў на месцы ў верхняй палаце парламента. Такім правам валодаюць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы, а ў сталіцы - прэзідыум Мінгарсавета і Мінгарвыканкам.
Переводчик