Архіў навін

Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!» стартуе 16 кастрычніка на Магілёўшчыне і працягнецца да 1 лістапада. Яна будзе накіраваная на папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 кастрычніка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі годных сыноў і дачок.
Пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» ўзнагародзілі ў Мінску ў Доме прэсы. Усяго было пададзена 97 заявак ад 81 рэдакцыі (7 рэспубліканскіх і 63 рэгіянальныя друкаваныя СМІ, 4 рэспубліканскія і 7 рэгіянальных электронных СМІ). Паводле рашэння журы, найлепшымі матэрыяламі рэгіянальных электронных СМІ названа серыя рэпартажаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў».У конкурсетаксамавыйгралі фотаматэрыялы Людмілы Смаляковай з Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны».
Выстава беларускага фотамайстра Уладзіміра Шарнікава «Мая Беларусь» адкрыецца 16 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Прадстаўлены праект – вынік шматгадовых вандровак аўтара па беларускіх вёсках. Іх жыццё і натуральнае хараство Уладзімір Шарнікаў па-майстэрску адлюстроўвае ў сваіх працах.
На ААТ «Белшына», па паведамленні прэс-службы прадпрыемства, укараняюць розныя энергазберагальныя тэхналогіі, якія даюць значны эканамічны эфект. Так, у цэху ПВС завода буйнагабарытных шын манціруюцца рэгуляваныя электрапрывады помпавых агрэгатаў. Гэта дасць гадавы эканамічны эфект у 170 тон умоўнага паліва. Выкарыстанне энергаэфектыўных асвятляльных прылад у цэхах прадпрыемства дазволіць зэканоміць 171 тон умоўнага паліва. Укараненне ж высокаэфектыўных цеплаабменнікаў у цэху ПВС дасць эканомію 59 тон умоўнага паліва на год.