Архіў навін

Кукмарскі раён Рэспублікі Татарстан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта на праведзенай сустрэчы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам паведаміў кіраўнік Кукмарскага раёна Сяргей Дзмітрыеў.
Перапіс насельніцтва ў інтэрнэце прайшло 1,5 млн чалавек: у пятніцу – апошні дзень. Да тых, хто не паспеў перапісацца сам, дадому прыйдуць перапісчыкі. З пачатку інтэрнэт-перапісу насельніцтва Беларусі электронную анкету запоўніла каля 1,5 млн чалавек, паведамляецца на старонцы перапісу.У пятніцу, 18 кастрычніка – апошні дзень, калі можна самастойна прайсці перапіс. Увайсці на сайт census.by можна, увёўшы ідэнтыфікацыйны нумар (доўгі нумар у пашпарце) і нумар тэлефона, на які прыйдзе смс з кодам.
У Маскве прайшла традыцыйная Расійская аграпрамысловая выстава «Залатая восень-2019». У форуме прыняло ўдзел звыш 1500 экспанентаў з расійскіх рэгіёнаў, а таксама блізкага і далёкага замежжа.
Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Як праінфармавалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3».
У Магілёўскай вобласці для выбаршчыкаў сёння адкрылася ўсе 739 участкаў для галасавання, у тым ліку 36 закрытых, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях і санаторна-курортных установах.
Заключны этап алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» пройдзе ў Магілёве 28 кастрычніка – 2 лістапада. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
У верасні бягучага года ў Магілёўскім аблвыканкаме было арганізавана правядзенне «гарачай тэлефоннай лініі» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі. На працягу месяца грамадзяне выказвалі меркаванне аб арганізацыі работы лазняў і душавых у дачыненні да населенага пункта па месцы іх пражывання, а таксама звярталіся з прапановамі па паляпшэнні дзейнасці ў акрэсленым кірунку.
Месячнік па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду абвешчаны ў Магілёве. Ён працягнецца да 9 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Серыю турысцкіх атласаў абласцей Беларусі, якія выпускаюцца «Белкартаграфіяй», папоўніў даведнік па Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці. Атлас змяшчае інфармацыю аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні рэгіёна, агульнагеаграфічную карту ў маштабе 1:250 000, дапоўненую аб’ектамі індустрыі турызму і краязнаўчага значэння. Таксама маюцца планы цэнтральных частак гарадоў з іх гербамі і славутасцямі.
У жылых дамах Магілёва заменяць 389 ліфтаў. Такую лічбу агучыў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме генеральны дырэктар МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Андрэй Кіблоў. Паводле яго слоў, у мінулым годзе заменены 121 ліфт, у бягучым – 194 з планаваных 268. Работы па замене ідуць па плане і да канца года будуць поўнасцю завершаны. ТРК «Могилев»