Архіў навін
Торжественное открытие новой мини-футбольной площадки с искусственным покрытие провели сегодня на территории ФОК «Юность» в Осиповичах.
Экалагічныя актывісты Магілёва і «Омск Карбон Магілёў» дамовіліся аб рэгулярных сустрэчах на незалежных пляцоўках, дзе будуць абмяркоўваць праблемныя для двух бакоў пытанні і даносіць да магілёўцаў, а таксама жыхароў Вейна і Навасёлак інфармацыю аб экалагічным складніку прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду.
Новы мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з першымі маразамі. Легкавы транспарт праедзе па новым мосце ад Слаўгарада да Краснаполля ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў. Новы мост самы вялікі ў вобласці. Яго даўжыня – 500 метраў.Гатоўнасць моста складае 95%. У пачатку кастрычніка ён паспяхова прайшоў усе выпрабаванні.
Наглядальнікі ад Савета Еўропы плануюць прыехаць у Беларусь на выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання 13 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама праінфармавала, што Савет Еўропы паведаміў беларускаму боку аб накіраванні місіі наглядальнікаў. "Місія ад іх таксама будзе. Яна мае намер прыехаць 13 лістапада", - сказала яна.
Штогадовы месячнік «Чалавек з белым кіем» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Праграмай месячніка прадугледжваецца правядзенне мерапрыемстваў па ўсёй вобласці, накіраваных на фарміраванне гуманнага стаўлення і павагі да асоб з парушэннямі зроку і кансалідацыю дзеянняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
Найлепшыя праекты, прадстаўленыя сёння ў Быхаве на кірмашы рэгіянальных ініцыятыў для мясцовага развіцця, атрымаюць грантавую падтрымку Еўрасаюза на суму 72 тыс. еўра. Пра гэта расказала старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.
У Ташкенце (Узбекістан) завяршылася першынство свету па самба сярод юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак 1998-2001 гадоў нараджэння. Турнір сабраў 370 спартсменаў з 29 краін.
У вагавой катэгорыі +75 кг у дзяўчат уладальніцай бронзавага медаля стала прадстаўніца Магілёўшчыны Анастасія Грышчанка. На шляху да п’едэстала яна атрымала некалькі перамог, але ў паўфінале саступіла Кацярыне Чоўгун з Украіны. У фінальным паядынку тытул пераможцы першынства свету заваявала расіянка Эліс Старцава.
«Белавія» зноў праводзіць акцыю па распрадажы білетаў, на гэты раз яна распаўсюджваецца на ўсю маршрутную сетку авіякампаніі, паведамілі ў авіякампаніі.
Распрадажа стартавала на сайце www.belavia.by ў 8.30 16 кастрычніка і прадоўжыцца да 8.30 17 кастрычніка. Кошт білетаў на ўсе рэгулярныя рэйсы «Белавія» складзе 20 еўра плюс таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра плюс таксы і зборы за білет у адзін бок. Перыяд падарожжа: з 1 лістапада па 10 снежня 2019 года, а таксама з 15 студзеня па 29 лютага 2020 года.
У Мінску адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці Беларусі – 2019». Прэстыжных узнагарод удастоена 19 прадпрыемстваў краіны, у тым ліку з Магілёўскай вобласці.
Дыпломам пераможцы ў намінацыі «Энергаэфектыўны прадукт года» адзначана ТАА «Завод ацяпляльнага абсталявання “Вікторы”» за распрацоўку газавага кандэнсацыйнага ацяпляльнага апарата з высокім ККД. А ў катэгорыі «Энергаэфектыўная тэхналогія года» ўзнагароду атрымала РУП «Магілёўаблгаз» за мультыпраграмны комплекс «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт газарэгулятарнага абсталявання».
Переводчик