Архіў навін

Пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, МУС Казахстана і МНС Расіі праходзіць у Магілёве. У мерапрыемстве прымаюць удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан Юрый Ільін і міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Яўген Зінічаў.
Магіляўчанка Вольга Рагаўцова – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод глухіх. Спаборніцтвы прайшлі ў нямецкім горадзе Эсэн. Наша спартсменка апынулася ў тройцы наймацнейшых у марафоне. Больш за 42 км Вольга Рагаўцова пераадолела за 3 гадзіны 3 хвіліны і 55 секунд, што стала нацыянальным рэкордам Беларусі ў падобных турнірах. Серабро на марафонскай дыстанцыі чэмпіянату Еўропы сярод глухіх – найлепшае дасягненне ў кар’еры магілёўскай спартсменкі.
У дзіцячых садах Магілёва па даручэнні кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта плануюць за гэты і наступны гады цалкам абнавіць аконныя блокі. ТРК «Магiлёў»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Дзмітрыя Пімашэнкі на пасаду старшыні Мсціслаўскага райвыканкама.
Абласны суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі пройдзе 19 кастрычніка на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.