Архіў навін

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і Смаленская рэгіянальная арганізацыя расійскага прафсаюза работнікаў культуры. Зацвярджэнне дакумента адбылося падчас святкавання Дня горада Мсціслава. Свае подпісы пад пагадненнем паставілі старшыні арганізацый – Аляксей Пруднікаў і Святлана Елісеева.
Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон», які пройдзе ў горадзе на Дняпры 6 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 5 кастрычніка. У дзень правядзення спартыўнага свята змогуць зарэгістравацца на месцы выдачы стартавых нумароў толькі іншагароднія ўдзельнікі.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.
Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі, прыёмны пакой і кабінет інфекцыйных захворванняў адкрыліся сёння ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы. «Усяго тры тыдні спатрэбілася на рамонт першага паверха бальніцы. За гэты час валанцёры з Італіі выраўнялі і пафарбавалі сцены, абліцавалі некаторыя кабінеты пліткай, зрабілі нацяжныя столі, закупілі новую мэблю. З раённага бюджэту на рамонт было выдзелена каля Br 48 тыс. Італьянцы далі на абнаўленне першага паверха каля 40 тыс. еўра», – расказала галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 12 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.
У Новасібірску прайшоў VII Міжнародны форум і выстава тэхналагічнага развіцця «ТЭХНАПРАМ – 2019». Гэта найбуйнейшае тэхналагічнае мерапрыемства Расіі, галоўнай мэтай якога з’яўляецца прасоўванне айчынных навуковых распрацовак і інавацый.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Падчас дыялогу з насельніцтвам рэгіёна было разгледжана актуальнае калектыўнае пытанне – завяршэнне будаўнічых работ ва ўстанове адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва».
У дзень 450-годдзя Дрыбіна жыхар гэтага раёна Аляксандр Байкоў адзначыў 90-годдзе. Легендарнаму трактарысту, Герою Сацыялістычнай Працы прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна». ТРК "Магілёў"
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка. Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый. «Акрамя таго, яны будуць рэгулярна ставіць спектаклі. Нават калі з 20 дзяцей затым 2-3 стануць акцёрамі тэатра лялек, для нас гэта вялікая справа», – лічыць Уладзімір Андрыенка.