Архіў навін

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у адкрытым фестывалі «Палітра творчасці». Форум, прысвечаны 20-годдзю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пройдзе 27-29 лістапада, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Якасць вады ў калодзежах, дапамога ў працаўладкаванні, вырашэнне камунальных праблем – гэта толькі частка тэм, закранутых у чацвер падчас асабістага прыёму грамадзян памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці Міхаілам Русым у Касцюковічах.
Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна перададзены ў дар «Анталогія сучаснай казахскай прозы» і «Анталогія сучаснай казахскай паэзіі». У кнігах, атрыманых ад Выдавецкага Дома МДУ імя М. В. Ламаносава і Нацыянальнага бюро перакладаў Рэспублікі Казахстан, сабрана 400 выбраных твораў 60 сучасных казахскіх пісьменнікаў і паэтаў, якія будуць выкарыстоўвацца для знаёмства жыхароў нашага рэгіёна з літаратурай, гісторыяй, культурай і традыцыямі Казахстана.
Бібліятэкі Магілёва запрашаюць 1-6 лістапада юных жыхароў горада на Bookids FEST, або дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя», які ўжо не першы год праходзіць у абласным цэнтры. Як адзначылі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва», слоган фестывалю застаецца нязменным – «Будзь у трэндзе – чытай!».
У студзені-верасні 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 993 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 230,2 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 120,9 тыс. кв. м, ці 52,5 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 98,1 тыс. кв. м.
У паліклініцы № 6 Магілёва выкарыстоўваюць для дыягностыкі новы аналізатар і рэактывы. Цяпер аналіз крыві стаў больш «гаваркім».
Тэмпературны рэкорд пабіты 23 кастрычніка ў Мсціславе, пра што сведчаць даныя Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Папярэдні максімум у Мсціславе – 11,3 градуса – быў у 2008-м. 23 кастрычніка гэтага года слупок тэрмометра падняўся да плюс 17,4 градуса. У мінулыя суткі было цёпла таксама ў Бабруйску – плюс 18,1 градуса.
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 26 кастрычніка адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію вяршкоў налівам ЗТАА «Горацкі харчовы камбінат». Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства. Рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў, прынятых мер, а таксама гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў эфіры тэлеканала АНТ расказала, як адрозніць перапісчыкаў ад махляроў, ці трэба змяншаць тэрмін паміж правядзеннем перапісу і калі стане вядома, колькі ў Беларусі пражывае чалавек.