Архіў навін

У стацыянарах Беларусі знаходзяцца 254 чалавекі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых COVID-19. Большасць выпадкаў–гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў», – адзначылі ў прэс-службе.
У Кіраўскім раёне раннімі збожжавымі культурамі ўжо засеяна каля 70% плошчаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама Анатоль Ланкуць. «Раннімі яравымі культурамі ўжо засеяна амаль 2,7 тыс. га. Усяго неабходна засеяць каля 4,6 тыс. га па ўсім раёне. У дзень пры адпаведным надвор’і на палях высаджваем 330–340 га збожжавых культур. У найбліжэйшыя дні пры спрыяльных умовах надвор’я мы скончым пасяўную», – адзначыў Анатоль Ланкуць.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што 2 красавіка, у першую чаргу, сімвалізуе блізкасць народаў на культурным і гістарычным узроўні, бо ў многіх беларусаў і расіян ёсць сваякі і сябры, якія жывуць у абедзвюх краінах. І гэта з’яўляецца магутным аб’яднаўчым фактарам.
Кіраўніцтва Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прыняло рашэнне адмяніць усе спектаклі з 1 па 21 красавіка ўключна, а калектыў перавесці ў рэпетыцыйны рэжым працы, паведаміла кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі тэатра Вольга Семчанка. Паводле слоў суразмоўніцы, такое рашэнне было прынята ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і звязаным з ёй рэзкім зніжэннем наведвальнасці спектакляў.
Сезон фантанаў у Магілёве традыцыйна плануюць адкрыць 1 мая. Пра гэта расказаў галоўны інжынер філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» Андрэй Кротаў. «Адкрыць традыцыйны сезон фантанаў плануем 1 мая, калі іншая дата не будзе ўстаноўлена гарадскім выканаўчым камітэтам. Зараз ідуць прафілактычныя працы: рыхтуем помпавае абсталяванне, станцыі. Прыводзім у парадак знешні выгляд, калі ёсць такая неабходнасць», – адзначыў Андрэй Кротаў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц наведаў працоўныя калектывы найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна. «Магілёўхімвалакно»– самае вялікае прадпрыемства ў Магілёўскай вобласці па колькасці рабочых – больш за 5 тысяч чалавек. Паводле слоў генеральнага дырэктара Пятра Рудніка, ва ўсіх цэхах прыняты шэраг прафілактычных мер супраць распаўсюджвання віруса. Прадпрыемства працуе ў спакойным рэжыме. Працоўны маральна-псіхалагічны клімат у калектыве Магілёўскага вагонабудаўнічага завода. І на гэтым прадпрыемстве ішла размова аб эканоміцы і эпідэмічнай сітуацыі.
Штогод у Магілёве на працягу каляндарнага года праводзяцца спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, арганізатарам якой з’яўляецца аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама. Па выніках спартакіяды за 2019 год у II групе каманда інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці заняла ганаровае першае месца з вынікам 26 ачкоў. Другая пазіцыя ў каманды ААТ «Металургічны завод» (27 балаў). Трэцяя–у зборнай УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» (32 балы).
Сёлета тэма беларускага народнага касцюма стане адной з галоўных адметных асаблівасцей свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Праца ў гэтым кірунку ўжо пачалася. У межах «Александрыйскага кірмашу» кожная вобласць і горад Мінск прадставяць інтэрактыўную прэзентацыйную тэматычную экспазіцыю (беларускія падворкі, у аснове мастацкага афармлення якіх–прэзентацыя традыцыйнага рэгіянальнага адзення).
У Магілёўскім раёне прынцыпова перагледзелі структуру пасяўных плошчаў і зрабілі стаўку на азімыя, кукурузу і люцэрну. А яшчэ на эксперыментальныя кулісныя пасевы, паўкосныя культуры і «хуткую дапамогу» ў выглядзе міжгаспадарчага мехатрада.
Конкурс аматарскай фатаграфіі «Чырвоны Крыж у асобах» стартаваў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Мацвеева. «Творчае спаборніцтва праводзіцца ўпершыню і нацэлена на тое, каб прыцягнуць увагу да дзейнасці валанцёраў БТЧК, падкрэсліць актуальнасць і важнасць іх працы, – адзначыла суразмоўца. – Мы запрашаем да ўдзелу фатографаў-аматараў з усяго рэгіёна, незалежна ад іх адукацыі, прафесіі і вопыту здымак. Прыём заявак працягнецца да 24 красавіка».