Архіў навін
ААТ «Магатэкс» перапрафілявала швейную вытворчасць на выраб шматразовых павязак для твару. На гэтым прадпрыемстве ў Магілёве, а таксама філіялах у Кобрыне, Полацку і Быхаве выпускаюць сродкі індывідуальнай абароны. У планах нарасціць аб’ёмы да 80 тыс. павязак за суткі.
Не пазней за 20 красавіка ў інспекцыю МПЗ Магілёўскай вобласці павінна быць пададзеная інфармацыя аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі таксі за 1 квартал 2020 года.
Больш за Br40 тыс. вылучыла рэгіёну Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру для забеспячэння якаснай і бяспечнай працы медыкаў у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі.
Як паведаміла намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Ала Ляховіч, з гэтых грошай больш чым на Br10 тыс. ужо набытыя сродкі індывідуальнай абароны, аптэсептыкі і інш. Для амбулаторна-паліклінічных устаноў абласнога цэнтра (дзіцячых і дарослых паліклінік, у тым ліку стаматалагічных), станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, Дома дзіцяці, бальніцы сястрынскага догляду.
Жывёлаводы Прыдняпроўскага краю нарошчваюць пагалоўе жывёлы, а аб’ёмы малака сёлета плануюць павялічыць на 10 працэнтаў.
Вырошчванню маладняку ў ААТ «Кадзіна» Магілёўскага раёна надаюць асаблівую ўвагу. З гэтай мэтай тут пабудавалі два прафілакторыі, разлічаныя на 300 галоў. За два гады ў гаспадарцы не страцілі ніводнага цяляці. Захаванасць жывёлы складае 100 працэнтаў. У дапамогу жывёлаводам сёння і інавацыі, і вопыт мудрых настаўнікаў. Калі пашпарт жывёлы ў камп’ютары, яе жыццё як на далоні.
У Беларусі па стане на 13 красавіка праведзена амаль 68 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны рэсурсы 17 лабараторый, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, 55 мае патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пасля лячэння выздаравелі і выпісаны 203 чалавекі.
Памерла 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Напярэдадні светлага свята Уваскрасення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў, якія сёлета для каталікоў і праваслаўных медыяхолдынг арганізуе ў поўным аб’ёме і ў прамым эфіры.
Поўны спіс трансляцый:
9 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікі Чацвер з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
10 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Віртуальную экскурсію па экспазіцыі «Магілёў эпохі Магдэбургскага права» падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў Музей гісторыі Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў, 30 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, 2 – на тушэнне лесу. Загінулі 3 чалавекі, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прызыўная кампанія на Магілёўшчыне праходзіць у звычайным рэжыме, аднак пры строгім захаванні супрацьэпідэміялагічных мер. Пра гэта расказаў ваенны камісар вобласці Аляксандр Гарошкін.
Вясновы прызыў у Магілёўскай вобласці стартаваў два месяцы таму. Самы складаны этап кожнай такой кампаніі–медыцынскі агляд. Менавіта яго зараз праходзяць будучыя салдаты.
Бацькам будуць выдаваць даведку аб часовай непрацаздольнасці на час самаізаляцыі іх дзяцей, якія сталі кантактамі першага або другога ўзроўню ў сувязі з COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, каментуючы пастанову ведамства № 34 ад 9 красавіка 2020 года.
Дакумент уносіць змены ў Інструкцыю аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, зацверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя № 104 ад 24 снежня 2014 года.
Рост колькасці інфіцыраваных COVID-19 у Беларусі–прагназаваная тэндэнцыя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Алена Богдан пракаментавала дастаткова сур’ёзны рост колькасці інфіцыраваных. «Натуральна, гэта чакана, гэта прагназавана. І як бы нам ні хацелася, каб гэтага росту не было, усё роўна вопыт іншых краін паказвае, што тэмпы захворвання будуць павялічвацца», – канстатавала яна.
Переводчик