Архіў навін

Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, забеспячэння захавання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе рабочага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая 2020 года. Адпаведны ўказ 24 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №136 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год». Сярод тых, хто ўдастоены прызнання, Магілёўскі раён, шэраг кампаній і ўстаноў нашага рэгіёна.
Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у спартыўнай акцыі «Марафон #75кмзаПерамогу», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна з 1 па 15 мая ў зручны для сябе час за 15 дзён прабегчы ў суме не менш за 75 кіламетраў у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, фіксаваць свае бегавыя вынікі пры дапамозе фітнес-дадаткаў і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #75кмзаПерамогу.
Камунальныя палівальныя машыны задзейнічалі для санітарнай апрацоўкі растворам хлоркавай вапны асфальтаваных пакрыццяў ва ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці. Гэта адна з дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Як паведамілі ў ГА «Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці», да апрацоўкі вуліц на днях прыступілі ў райцэнтрах і буйных гарадах рэгіёна. У Магілёве задзейнічана спецтэхніка дарожна-маставога прадпрыемства. Ачыстку дарог хлоркай у абласным цэнтры вядуць двойчы на тыдзень і ў асноўным ноччу, калі менш транспарту.
Кіраўніцтва аблвыканкама падчас рэспубліканскага суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу сярэдняй школы № 45 Магілёва. 25 красавіка тут высадзяць каля 100 туй і іншых дрэў.