Архіў навін
У Магілёў прыбыла гуманітарная дапамога з КНР і Узбекістана. Гэта больш за 10 тыс. медыцынскіх масак і пальчатак, 1 тыс. рэспіратараў, 500 ахоўных камбінезонаў. Таксама медыкі атрымалі 600 пульсаксіметраў. Лічбавы гаджэт здольны за лічаныя секунды паказаць пульс і насычэнне кіслародам крыві ў арганізме чалавека.
Партыя гуманітарнага грузу ўжо накіравана ў Магілёўскую цэнтральную паліклініку. На працягу двух сутак сродкі індывідуальнай абароны атрымаюць многія медыцынскія ўстановы вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць экспарт ахоўных масак пасля насычэння нацыянальнага рынку. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання ў Бабруйску прадпрыемства «Славянка».
Каб задаволіць попыт абітурыентаў на рэпетыцыйнае тэставанне і каб пры гэтым у пунктаў іх правядзення была магчымасць аператыўна рэагаваць на сітуацыю і забяспечыць усе неабходныя рэкамендацыі, трэці этап рэпетыцыйнага тэставання падоўжаны амаль на месяц (па 24 мая ўключна). Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Міністэрства адукацыі.
У сувязі з пажаранебяспечным становішчам у экасістэмах, а таксама напярэдадні велікодных і радаўнічных працяглых выхадных дзён Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС правяло аўтапрабег «101 кіламетр бяспекі», у якім прынялі ўдзел аўтаклубы «6 рэгіён» і «Аўтамагілёў», а таксама іншыя неабыякавыя да пытанняў бяспекі і экалогіі аўтаўладальнікі.
«Галоўная мэта мерапрыемства – нестандартным і крэатыўным спосабам прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы выпальвання сухой расліннасці», – патлумачыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарощых.
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяло зарыбленне Чыгірынскага вадасховішча (Быхаўскі і Кіраўскі раёны). Сюды пасялілі 300 кг белага амура (каля 2-х тыс. асобнікаў) і 2700 кг карпа (каля 14 тыс.).
Зарыбленне вадаёма ажыццяўлялася за кошт сродкаў, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў – членаў РДГА «БТПР», як паведамляецца на сайце арганізацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Бабруйск звярнуў увагу на неабходнасць выканання тэрмінаў пасяўной кампаніі.
Некаторыя беларускія ўніверсітэты на час адмовіліся ад правядзення паточных лекцый. Студэнты правяраюць веды на дыстанцыйным навучанні. Як сёння вучацца і жывуць студэнты МДУ імя А. А. Куляшова?
Заняткі ва ўніверсітэце праходзяць у звычайным рэжыме, але расклад крыху скарэктавалі. Напрыклад, на час адмовіліся ад паточных лекцый, пачатак заняткаў перанеслі на 9.50 раніцы. Дзейнічае строгі прапускны рэжым: на ўваходзе студэнтаў і выкладчыкаў чакае абавязковая апрацоўка рук.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» і яшчэ 5 лясгасах рэспублікі будуюцца сучасныя пелетныя заводы.
Іх увод у эксплуатацыю дазволіць шмат у чым вырашыць праблему перапрацоўкі значных аб’ёмаў адходаў лесанарыхтоўкі і лесапілавання, якія ўтвараюцца на прадпрыемствах Беларусі, у высокаліквідную экспартаарыентаваную прадукцыю, бо сусветны рынак спажывання паліўных пелет, паводле ацэнак экспертаў, штогод прырастае на трэць, як расказаў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Юрый Фралоў.
Падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці ў I квартале 2020 года выявілі 26 грамадзян, якія аказвалі паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’ектаў гаспадарання. З іх 7 чалавек займаліся гэтай дзейнасцю з выкарыстаннем мабільнага сэрвісу заказу таксі «Максім», як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Кожнаму парушальніку прад’явілі да выплаты адзіны падатак (агульная сума склала Br3,8 тыс.). Звесткі аб усіх унеслі ў базу «Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць».
Переводчик