Архіў навін

Падчас рабочай паездкі ў Бабруйск Прэзідэнт асаблівую ўвагу звярнуў на апрацоўку грэчкі, у тым ліку ў Магілёўскай вобласці, забеспячэнне сваімі крупамі беларускага рынку. Гэта звязана з павелічэннем попыту на яе і абмежаваннем паставак з суседняй Расіі. Як рэгіён мае намер рэалізаваць патрабаванне кіраўніка дзяржавы і якія для гэтага ёсць магчымасці?
Беларусь плануе спрасціць парадак атрымання грамадзянства. Ільготныя ўмовы могуць быць прадастаўлены іншаземцам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, паведаміла член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч.
Пандэмія COVID-19 ахапіла ўвесь свет. Сёння неабходна з цярпеннем ставіцца да навакольнага, не панікаваць і не губляць сілы духу. Менавіта цяпер той момант, калі клопат адзін пра аднаго важны асабліва. Беларускія рабочыя розных сфер дзейнасці аб’ядналіся, каб падтрымаць суайчыннікаў. «Мы–нацыя, якая годна праходзіла любое выпрабаванне. З цярпеннем ставіцца да навакольнага, не панікаваць, паважаць блізкіх і калег і не губляць сілы духу!». Пад такім дэвізам выйшаў новы відэаролік тэлепраекта АтнБел #Беларусь #МЫРАЗАМ #.
Бабруйск – горад воінскай славы. Фашысцкая акупацыя працягвалася ў Бабруйску роўна тры гады. Гэта быў час пакут і масавых расстрэлаў мірнага насельніцтва, час гераічнай барацьбы падпольшчыкаў і партызан. Глядзіце новы відэаролік праекта СБ «Абеліскі вялікага подзвігу».
З захаваннем усіх рэкамендацый санітарна-эпідэміялагічных службаў, улікам забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту студэнтаў і выкладчыкаў у МДУ імя А. А. Куляшова на гэтым тыдні праходзяць дзяржаўныя экзамены. Атэстат прафесійнай сталасці неўзабаве атрымае больш за 200 студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства–лагапеды, спецыялісты дашкольнай адукацыі, псіхолагі, як паведамілі ў ВНУ.
Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава падрыхтавалі музычны відэафільм ў падтрымку медыкаў, якія мужна ратуюць жыццё і здароўе людзей. Пра гэта паведаміў кіраўнік установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.
Прамую тэлефонную лінію 23 красавіка з 14.00 да 16.00 правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Аляксандраўна Альшэўская. Свае пытанні жыхары рэгіёна могуць задаць па нумары: 8 (0222) 29 90 03.
У Магілёўскай вобласці выздаравела пацыентка, якой першай у рэгіёне паставілі дыягназ COVID-19. Па іроніі лёсу яе прафесія звязана з медыцынай – ужо дзесяць гадоў Ірына Зылёва працуе падлеткавым тэрапеўтам у Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Каб перамагчы хваробу, ёй давялося выключыць у сабе доктара, даверыцца калегам і стаць руплівай пацыенткай.
Стрым прэзентацыі новых спецыяльнасцей адбудзецца 25 красавіка на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў ВНУ. У гэтым годзе факультэт дадаткова набірае студэнтаў на «Медыка-біялагічную справу» і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Абедзве спецыяльнасці запатрабаваныя на рынку працы і прадугледжваюць навучанне, якое грунтуецца на сучасных адукацыйных тэхналогіях і апошніх распрацоўках у сферы IT, экалогіі і прыродазнаўчых ведаў.
Больш за сотню юрыстаў Федэрацыі прафсаюзаў акажуць кваліфікаваную прававую дапамогу грамадзянам. Юрысты ФПБ пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. У гэтым месяцы прафсаюзны прыём праводзіцца без выезду ў рэгіёны. Кансультаванне пройдзе па тэлефонах, нумары якіх можна даведацца на інтэрнэт-партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама патэлефанаваўшы ў арганізацыі прафсаюзаў свайго горада або раёна.
У Магілёўскім абласным тэатры лялек адкрыецца музей. У экспазіцыі будуць прадстаўлены старыя афішы, дэкарацыі, а таксама лялькі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. Ужо створаны макет. Яго аўтар – мастак-канструктар лялек Дзяніс Казлоў – адзначае: «Мэта музея – пазнаёміць маленькіх гледачоў са спектаклямі, якія выйшлі з рэпертуару». Адкрыць культурны аб’ект плануюць у 2021 годзе і прымеркаваць падзею да юбілею тэатра.
У год 75-годдзя Вялікай Перамогі асабліва значная рэалізацыя ў школах патрыятычных праектаў, заявіў у час круглага стала начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык.
Сёння Дзень Зямлі, абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН, адзначаюць 50-ы раз. Аб гэтым паведамляе Цэнтр навін ААН. Дзень Зямлі ўпершыню адбыўся ў 1970 годзе. Тады амаль 20 млн чалавек, абураных разлівамі нафты, забруджваннем паветра і рэк, выйшлі на вуліцы, каб выказаць свой пратэст у сувязі з экалагічным крызісам. Гэта была буйнейшая акцыя грамадзянскай актыўнасці, і ўрадам давялося прыслухацца: былі прыняты заканадаўчыя акты па ахове навакольнага асяроддзя і створаны адпаведныя агенцтвы. Гэта была перамога, якая прадэманстравала сілу грамадскага адзінства.