Архіў навін
У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Адзін выпадак ёсць у Брэсцкай вобласці, два - у Магілёўскай. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў, у Гомельскай - 13, у Гродзенскай - шэсць. У Мінску выяўлена 190 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у Мінскай вобласці - 50, праінфармавала Іна Карабан.
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзін у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з-за мяжы
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзінаў у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства № 24 ад 31 сакавіка 2020 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Газету з подпісам Прэзідэнта ўручыў сёння старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц вучню гімназіі горада Быхава Дзмітрыю Іванову.
У Беларусі хутчэй за ўсё будзе прынята рашэнне аб прадаўжэнні вясенніх школьных канікулаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на пытанні журналістаў.
Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце анлайн правядзе МДУ імя А. А. Куляшова 11 красавіка. Трансляцыя будзе весціся ў сацыяльнай сетцы УКантакце (афіцыйная група ўніверсітэта) з 11.00 да 12.30.
Абітурыенты і іх бацькі змогуць задаць пытанні, якія тычацца асаблівасцей уступнай кампаніі ў 2020 годзе, кіраўніцтву універсітэта, дэканам усіх факультэтаў, адказнаму сакратару прыёмнай камісіі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала ў Беларусь наборы нямецкай вытворчасці для правядзення 6 тыс. тэстаў на каранавірус COVID-19, паведамілі ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.
«Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі», - гаворыцца ў паведамленні.
СААЗ ужо накіравала больш за 1,5 млн набораў для тэстаў у 120 краін.
Як раней паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у краіне ёсць як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы. Працуюць дзевяць лабараторый, яшчэ тры будуць запушчаны пры неабходнасці.
Прамысловыя прадпрыемствы Магілёва скарацілі працоўны дзень за кошт часткі абедзеннага перапынку. Такія дадатковыя меры былі прынятыя, каб людзі маглі дабрацца дадому ў грамадскім транспарце, абыходзячы «гадзіну пік».
У арганізацыях па магчымасці адмаўляюцца ад камандзіровак, а дзелавыя перагаворы праходзяць у фармаце анлайн. На вытворчасцях працуюць медыцынскія фільтры. Галоўная задача такіх рэкамендацый – мінімізаваць рызыку заражэння каранавіруснай інфекцыяй.
На пуцеправодзе ў Магілёве аднавілі работы, якія пачаліся восенню мінулага года. Іх прыпынілі з канца снежня 2019 года да 17 сакавіка 2020 года.
Зараз абліцоўваюць гранітам тумбы па абодва бакі моста, а хутка пачнецца ўстаноўка чыгунных агародж. Іх ужо вырабіў Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», паведамілі ў МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў». Работы пачаліся восенню мінулага года.
Рэканструкцыя набліжаецца да завяршэння. Дарожнікам трэба будзе пакласці верхні пласт асфальтабетоннага пакрыцця. Для выканання гэтых работ неабходна спрыяльнае надвор’е.
Вынікі конкурсу буктрэйлераў «І памяць кніга ажывіць» падвялі ў Магілёве, як паведамілі ў сацыяльна-культурным грамадскім аб’яднанні «Спадчына».
«Творчае спаборніцтва праходзіла сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі і было прымеркавана да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама 20-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, – расказалі суразмоўцы. – Такія конкурсы прыцягваюць увагу школьнікаў да сучаснай і класічнай літаратуры, папулярызуюць гуманістычныя ідэі і спрыяюць патрыятычнаму выхаванню моладзі».
Переводчик