Архіў навін
Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Магілёўскай вобласці, якія арганізавалі пашыў ахоўных вырабаў у мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, адчуваюць патрэбу ў кадрах. Сёння імі заяўлена ў службу занятасці больш за 100 вакансій швачак, у тым ліку:
ААТ «Магатэкс» (Магілёў) – 58 вакансій: тэл.(80222) 73 59 29;
ЗАТ «Магілёўская швейная фабрыка “Вяснянка”» – 12 вакансій: тэл.(80222) 22 30 97;
ААТ «Бабруйсктрыкатаж» – 20 вакансій: тэл.(80225) 70 88 35;
ААТ «Славянка» (Бабруйск) – 20 вакансій: тэл.(80225) 70 79 75.
Да агульнабеларускай ініцыятывы дапамагчы медыцынскім работнікам далучаецца ўсё больш людзей. Работнікі ўстаноў адукацыі Горацкага раёна таксама далучыліся да акцыі «Дзякуй медыкам». У кабінеце начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама спецыялісты спакавалі для перадачы мясцовым медыкам 350 шматразовых ахоўных масак, якія зрабілі педагогі і выхавальнікі ўсіх школ і дзіцячых садкоў горада і раёна, а таксама падрыхтавалі пісьмовы зварот, словы падтрымкі медработнікам і цёплыя пажаданні.
Работнікі Дрыбінскага УКП «Бытпаслугі» ўносяць свой уклад у работу па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. Тут нядаўна асвоілі пашыў тканевых і марлевых масак.
Председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц, помощник Президента — главный инспектор по Могилевской области Александр Субботин ознакомились с ходом весенне-полевых работ в ОАО «Горкилен».
Гаспадаркі Магілёўскай вобласці гэтай вясной пачалі палявыя работы значна раней, чым у папярэднія гады, і ўжо завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, яны засеяныя на плошчы 124 тыс. га (110% да плана).
У цяперашні час аграрыі прыступілі да сяўбы лёну (паводле даных на 16 красавіка, ён быў засеяны на плошчы 3,9 тыс.га – 50% ад запланаванага), цукровых буракоў (7%), кукурузы (1%).
mogilevnews.by
Мемарыяльны комплекс «Лупалаўскі лагер ваеннапалонных» адрамантуюць у Магілёве да пачатку мая.
Як паведаміў гендырэктар УКП Магілёва Міхаіл Галушкоў, ужо да канца гэтага тыдня плануецца завяршыць рамонт унутры самога мемарыяла – замяніць плітку, сапсаваныя блокі ў сценах, гранітную пліту ля Вечнага агню і гэтак далей. Таксама будуць уладкаваныя і нядаўнія пахаванні астанкаў салдат, знойдзеныя падчас пошукавых работ і раскопак.
Біягазавы комплекс магутнасцю каля 1000 кВт пабудуюць у Касцюковіцкім раёне. У якасці сыравіны будзе выкарыстоўвацца гной ад малочна-таварных ферм, якія належаць даччынай кампаніі Беларускага цэментнага завода, і пасляспіртавая барда Касцюковіцкага спіртзавода.
Сухая барда выкарыстоўваецца ў якасці харчовай дабаўкі з высокім утрыманнем лёгказасваяльнага бялку для кармлення жывёл. Барду мяркуецца экспартаваць у Бранскую вобласць для прадпрыемстваў, якія займаюцца адкормам бычкоў для вытворчасці мармуровай ялавічыны.
Каля 20 тон кулічоў і іншай святочнай прадукцыі вырабіць ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» да Вялікадня. Масава ў продаж велікодная здоба пачне паступаць з 17 красавіка, як заўважылі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці кампаніі Вольга Цімафеенка.
Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій кампанія Grin IT запусціла анлайн-сэрвіс sensmd.com для вызначэння групы рызыкі карыстальніка і верагоднасці яго заражэння COVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ПВТ.
Sens MD – гэта бясплатны інструмент, які дазваляе рэгулярна ў хатніх умовах праводзіць анлайн-дыягностыку сімптомаў каранавіруса, а таксама атрымліваць рэкамендацыі па далейшых дзеяннях.
Медыцынская гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла сёння ў Беларусь. Самалётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск дастаўлены груз з больш чым 10,7 тыс. тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Зяньковіч.
Переводчик