Архіў навін

«У гэтыя дні тысячы ўрачоў ратуюць сотні жыццяў. Сёння яны–героі нашага часу. Гэта сэрца сімвалізуе маю асабістую падзяку медыцынскім работнікам. Дзякуй Вам #за дапамогу», – з такім зваротам выступіў Андрэй Бабін, начальнік Бабруйскага гаррайаддзела МНС. Прыняць удзел у флэшмобе могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна размясціць у сябе на старонцы ў сацыяльных сетках фатаграфію з лістком паперы, на якім будзе напісана #дзякуйза.
Дабрачынная акцыя РГА «Белая Русь» па падтрымцы медработнікаў стартавала 9 красавіка ў Магілёўскай вобласці. На яе першым этапе Магілёўскай абласной бальніцы № 1 перададзена больш за Br4 тыс. на закупку хірургічных камплектаў. Гэтыя дадатковыя сродкі абароны стануць неад’емным элементам экіпіроўкі медыцынскіх работнікаў пры кантакце з носьбітамі каранавіруснайінфекцыі і пацыентамі, якія знаходзяцца на стацыянарным назіранні як кантактуючыя з заражанымі.
Мінадукацыі рэкамендуе школьнікам у час апошняга званка і выпускнога вечара не запускаць у неба паветраныя шары, а пасадзіць кветкі або дрэвы. Ведамства даручыла аблвыканкамам і кіраўнікам устаноў адукацыі правесці растлумачальную работу з навучэнцамі па пытаннях бяспечных паводзін на мерапрыемствах, гаворыцца ў загадзе нумар 270 ад 8 красавіка 2020 года, размешчаным на афіцыйным сайце.
У Беларусі па стане на 9 красавіка праведзена больш як 49 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «За суткі ў краіне праводзіцца амаль 3 тыс. тэстаў», - праінфармавалі ў прэс-службе. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты Інстытута Роберта Коха (Федэральны інстытут Германіі па вывучэнні інфекцыйных захворванняў і непераносных хвароб), рост колькасці дадатных вынікаў прапарцыянальны павелічэнню колькасці праведзеных тэстаў. У правядзенні тэсціравання задзейнічана 14 лабараторый.
Спосаб вырасціць бульбу для многіх у цэлым падобны: кошык з клубнямі і градка. Своечасова высадзіць, правільна даглядаць і да канца сезона атрымаць жаданы ўраджай. А вось як вырошчваюць бульбу ў прабірках у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Менавіта тут знаходзіцца лабараторыя біятэхналогій, у якой незвычайным спосабам вырошчваюць бульбу.
Харчовая бяспека абавязкова стане ключавым словам у найбліжэйшай будучыні. «Максімавічы-Агра»– гаспадарка ў Клічаўскім раёне. Тут імкнуцца працаваць стабільна і прыбыткова. Мясцовай ферме–4 гады. Тут каля 3-х соцень кароў, і па выніках мінулага года надаілі 7 тысяч 700 кілаграм на ўмоўную галаву. У цэлым па гаспадарцы за мінулы год павысіліся надоі амаль на 10%. Як гэта атрымалася? У першую чаргу, з дапамогай тэхналагічнай дысцыпліны і неабыякавага стаўлення да працы.
У аўторак, 14 красавіка прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам правядзе начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў вобласці, можна будзе задаць з 9.00 да 11.00 па тэлефоне: (80222) 25-22-51.
Буйныя прадпрыемствы і невялікія вытворчасці Магілёўскай вобласці адрэагавалі на патрэбнасць часу і шыюць марлевыя і аднаразовыя павязкі. Напрыклад, Бабруйская «Славянка» штодня вырабляе 200 тысяч масак. Фабрыка ў Бабруйску павязкі шые ўжо 2 месяцы. Праўда, калі раней шыццём займалася некалькі цэхаў, а астатнія – заказамі па вопратцы, то сёння ўсе 500 работніц шые шматразовыя марлевыя павязкі для беларускіх аптэк і прадпрыемстваў. Штодня адшываюць да 200 тысяч павязак.
Міні-палігоны цвёрдых камунальных адходаў у Магілёўскай вобласціплануюць цалкам закрыць да канца наступнага года. Замест іх пабудуюць тры рэгіянальныя палігоны. Пра гэта расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў. Пакуль у нашым рэгіёне застаецца 60 міні-палігонаў ЦКА. За пяць гадоў іх колькасць скарацілася ў 2,5 разы.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 красавіка пачне працу выстава копій фрэскавага жывапісу XII–XIV стагоддзяў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыі прадстаўлены фрагменты фрэсак унікальных помнікаў старажытнарускага дойлідства: Спаса-Праабражэнскай царквы Полацка, царквы Раства Багародзіцы і Спаса-Праабражэнскай царквы Пскова.
Урад устанавіў патрабаванні пры самаізаляцыі і каму ў ёй трэба знаходзіцца. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле даных на раніцу 9 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.