Архіў навін
Сталі вядомыя падрабязнасці падпісанага Прэзідэнтам Беларусі ўказа «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». У адпаведнасці з дакументам, медыцынскім работнікам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, устаноўлена штомесячная надбаўка, памер якой дыферэнцаваны па арганізацыях (структурных падраздзяленнях) і катэгорыях работнікаў.
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе навучэнцам правесці час з карысцю – навучыцца правілам бяспекі анлайн і заадно праверыць свае веды, а за добрыя вынікі нават атрымаць бонусы. Пра гэта расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Тэатральная вясна на «“Беларусь 4” Магілёў» і ў інтэрнэце працягваецца. Глядзіце спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Субота, 18 красавіка, 18.40 – «На дне».
Нядзеля, 19 красавіка, 18.10 – «У маленькай сядзібе».
Паводле дадных на 17 красавіка ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 217 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў сёння міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас анлайн-канферэнцыі.
Магілёўскі інстытут МУС прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Міліцыя ўрачам», арганізаванай па ініцыятыве супрацоўнікаў міліцыі, а таксама афіцэрскіх сходаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.
У сувязі з пажаранебяспечным становішчам у экасістэмах, а таксама напярэдадні працяглых выхадных дзён абласное ўпраўленне МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» запускае праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Галоўная мэта мерапрыемства – праз гумар і логіку дастукацца да кожнага і растлумачыць, чым небяспечныя пажары сухой расліннасці і да якіх трагічных наступстваў для прыроды і людзей яны могуць прывесці.
28 красавіка – рэлігійнае свята Радаўніца. У гэты і папярэднія яму дні жыхары Беларусі традыцыйна памінаюць памерлых сваякоў, наведваюць могілкі, праводзяць добраўпарадкаванне і ўборку месцаў пахаванняў.
Згодна з нормамі заканадаўства краіны, на гэты час дазваляецца ўезд без пропускаў на тэрыторыі зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, з мэтай наведвання могілак.
У сувязі з правядзеннем упраўленнем «Дарсэрвіс» ААТ «ДСТ №3» работ па ўкладцы асфальтабетоннага пакрыцця па вул. Першамайскай (ад зав. Транспартнага да чыгуначнага пераезду) з 9.00 да 20.00 20–22 красавіка тралейбусны маршрут №4 будзе ажыццяўляць рух з канчатковага прыпыначнага пункта «Любуж» да чыгуначнага вакзала (і назад). Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама.
У вышэйуказаны перыяд будзе арганізаваны рух аўтобуса № 32к «Чыгуначны вакзал – Чыгуначны пераезд».
Урад часова адвязаў павышэнне зарплат ад росту прадукцыйнасці працы. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 16 красавіка 2020 года нумар 234 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі людзі перажывалі вайны, прыродныя і тэхнагенныя катаклізмы, пандэміі. Сёння мы змагаемся з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. І гэты ўдар трэба трымаць без панікі, псіхозу і інфармацыйных правакацый. Такое меркаванне выказаў галоўны ўрач Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера Сяргей Батоўскі.
Переводчик