Архіў навін

Міністэрства адукацыі пастановай ад 30 сакавіка № 38 вызначыла тэрміны правядзення ў 2020 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Каля 2,7 млн. саджанцаў асноўных лесаўтваральных парод высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў першага сезона сумеснага анлайн-праекта для школьнікаў «Клёвыя канікулы». Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова знялі ролік пра еднасць у барацьбе з каранавірусам.
Акцыі падзякі і падтрымкі ўрачоў праходзяць па ўсім свеце. Менавіта медработнікі, знаходзячыся ў групе рызыкі, нялёгкай паўсядзённай працай абараняюць найвялікшыя каштоўнасці, падараваныя чалавеку, – яго жыццё і здароўе. Таму кожнае, нават ледзь чутнае, самае маленькае «дзякуй» становіцца гучным і значным, у сто разоў узмацняецца, паказвае, наколькі неацэнная праца кожнага чалавека ў белым халаце.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з экалагічнымі грамадскімі аб’яднаннямі заклікае беларусаў адмовіцца ад пластыкавых кветак на могілках, як паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.
За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 33 узгаранні сухой расліннасці. Плошча ўзгарання перавысіла 17 га. Акрамя таго, тройчы гарэў лес, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Так, 7 красавіка каля 15.00 магілёўскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання гаража ў ГБК «Метал», размешчаны па праспекце Дзімітрава ў Магілёве. Па тэлефоне 101 патэлефанавалі відавочцы–гарэла трава і адзін з гаражоў, стварылася пагроза суседнім гаражам. Іх ад агню адбілі ратавальнікі.
Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Абнаўленне машынна-трактарнага парку дзякуючы дзяржаўнай Праграме па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дазволіла ў тэрмін правесці пасяўную.
Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь увечары 7 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. У склад дэлегацыі ўвайшлі тры эксперты. Афіцыйная праца місіі пачнецца 8 красавіка і працягнецца да суботы – 11 красавіка. Экспертам будзе прадастаўлена магчымасць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, якія прымаюцца, прааналізаваць падыходы да аказання медыцынскай дапамогі. Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт абвясціў аб старце адкрытага моладзевага інтэрнэт-конкурсу «#Перамога75». Пра гэта карэспандэнту расказала кіраўнік студэнцкага клуба ўстановы вышэйшай адукацыі Лідзія Дзямідава. «Інтэрнэт-конкурс праводзіцца ўпершыню і мае анлайн-фармат. Стаць яго ўдзельнікам можна, не выходзячы з дому, – адзначыла Лідзія Дзямідава. – Творчае спаборніцтва стымулюе сацыяльную актыўнасць студэнтаў і навучэнцаў, а таксама акцэнтуе ўвагу на фарміраванні грамадзянскасці і патрыятычнага выхавання сярод падрастаючага пакалення».
Камунальныя службы Магілёва падключыліся да прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый. Зараз месцы агульнага карыстання ў жылым сектары дадаткова апрацоўваюцца двойчы на дзень дэзсродкамі. Дэзынфекцыя мяркуе санітарную апрацоўку памяшканняў з выкарыстаннем канцэнтраваных дэзсродкаў. Работнікі кожнага ЖЭУ двойчы на дзень апрацоўваюць уваходныя групы: дамафон, тамбурныя дзверы, поручні, ліфт і кнопкі, паштовыя скрыні – усе тыя месцы, з якімі людзі кантактуюць часцей за ўсё.
Запрашаем далучыцца да прамой трансляцыі на youtube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь «Найбольш актуальныя тэмы і задаваемыя пытанні аб COVID-19».