Архіў навін
Вадасховішча Рудзея размешчана ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Плошча вадаёма – 3,85 кв. км, максімальная глыбіня – 7,6 м. Берагі пясчаныя, звілістыя, парослыя дрэвамі і хмызнякамі, месцамі забалочаныя. Разліта возера на рацэ Раста – правым прытоку ракі Проня. У летні сезон сюды прыязджаюць выкупацца і пазагараць, спыніцца з палаткамі, а рыбакі любяць тут парыбачыць. Паблізу вадасховішча вёскі Гародня, Слабада, Вялікія і Малыя Ахмінічы. У вадасховішчы Рудзея водзіцца краснапёрка, плотка, лінь, лешч, карась, верхаводка, акунь, ёрш, гусцера і шчупак.
Мясцовыя прадукты – ад рамесных сувеніраў да свойскага харчавання – паказалі ў Краснаполлі на кірмашы сельскія раёны паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці. Усё гэта створана дзякуючы ініцыятывам жыхароў і падтрымцы мясцовых уладаў.
ТРК «Магілёў»
Агнявая, страявая, тактычная падрыхтоўкі, знаёмства з побытам вайскоўцаў, майстар-класы з узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай – усё гэта чакае дзяцей і падлеткаў – удзельнікаў ваенна-патрыятычнага лагера «Патрыёт», першая змена якога адкрылася на базе 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч правядзе выязны прыём грамадзян 9 ліпеня ў Магілёве, паведамілі ў Мінкультуры.
Прыём пройдзе ў філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Магілёве з 11.00 да 13.00. Запіс вядзецца па тэлефоне: 8 (0222) 62-68-14.
БЕЛТА
У Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) праходзіць чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор’і. У турніры ўдзельнічае 120 спартсменаў з 16 краін.
На рахунку зборнай Беларусі залаты медаль у жаночай эстафеце і сярэбраны – у мужчынскай. У складзе беларускага дуэта ў мужчынскай эстафеце сярэбраным прызёрам ЧЕ стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перамаглі ў эстафеце італьянскія пяціборцы, на трэцім месцы расіяне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў указ № 258 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У дакуменце вызначаны пералікі органаў і арганізацый, якія маюць права на ўстанаўленне сцягоў, і асоб, упаўнаважаных на нашэнне форменнай вопраткі.
У I паўгоддзі 2021 года на валютным рынку рэгіёна захавалася тэндэнцыя перавышэння аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.
Сёлета «Купалле» традыцыйна збярэ гасцей на беразе Дняпра. З улікам эпідсітуацыі фестываль будзе доўжыцца адзін дзень – 10 ліпеня. Сімвалам рэспубліканскага свята абраны ручнік – тое, што суправаджае славянскага чалавека ад нараджэння да смерці, што сустракаецца ва ўсіх нашых культурных мерапрыемствах, святах. Такі сімвал дазволіць у поўнай меры раскрыць самабытную культуру беларускага народа, паказаць адзінства славянскай культуры і індывідуальныя асаблівасці кожнага з рэгіёнаў краіны.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў дэкрэт №3 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Цяпер утрыманне вонкавай рэкламы, у тым ліку размешчанай на білбордах і транспарце, неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Парадак ўзгаднення будзе вызначаць Савет Міністраў.
Гэтыя меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы.
Як беларускія плыўцы рыхтуюцца да будучай Алімпіяды, чаго чакаюць ад гульняў і каго лічаць галоўным сапернікам? Пра гэта і не толькі пагаварылі з Мікітам Цмыгам –майстрам спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, чэмпіёнам Беларусі па плаванні на дыстанцыях 50, 100 і 200 м на спіне.
Аўсянкаўскі сельскі савет Горацкага раёна – пераможца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2020 год. Сакрэт поспеху – увага да надзённых праблем вяскоўцаў.
ТРК «Магілёў»
За першую змену ў дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці прайшлі аздараўленне 25286 чалавек, што склала 57,5 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей, якіх плануецца аздаравіць у перыяд канікул.
Прамую тэлефонную лінію 10 ліпеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Дзень Незалежнасці –сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый. Пра гэта заявіў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства «Абаронцам – слава!», прысвечанага Дню Незалежнасці і 80-годдзю абароны Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства прайшло сёння на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
Ушанаванне лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне» адбылося сёння каля гарадской Ратушы. Такой высокай узнагароды было ўдастоена 18 прадстаўнікоў розных прафесій, прызнаныхнайлепшымі ў сваёй справе.
Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні становіцца аб’ектыўнай рэальнасцю і неад’емнай часткай сістэмы міжнародных адносін. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, выступаючы сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
А пачынаецца такое партнёрства са студэнцкай парты, адзначыў ён. Толькі ВНУ Магілёўскай вобласці заключана 166 дагавораў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм у сферы навукова-даследчай дзейнасці.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі пацвердзіў цыркуляцыю каранавіруса індыйскага штама «Дэльта» на тэрыторыі Беларусі. Эпідэміёлагі просяць насельніцтва працягваць прафілактыку: нашэнне масак у грамадскіх месцах, дыстанцыяванне, выкарыстанне антысептыкаў, прышчэпкі.
ТРК «Магілёў»
Сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што традыцыйныя сустрэчы, якія праходзяць пад патранатам верхніх палат парламентаў, сталі найважнейшым эканамічным і камунікацыйным праектам Саюзнай дзяржавы:
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння падчас выступлення на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прапанаваў разгледзець магчымасць прысваення Магілёву ганаровага звання «Горад вайсковай славы Саюзнай дзяржавы».
У Беларусі з 1 ліпеня змяніліся мяжы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Гэта прадугледжана ўказам ад 5 красавіка № 136, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Новая імянная зорка ганаровага грамадзяніна, прысвечаная Аляксандру Кічкайлу, з’явіцца на плошчы Зорак у Магілёве. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын.
Лета–гэта гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. І для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі двойчы на год – з ліпеня па жнівень і з верасня па кастрычнік–праводзяць акцыю«З клопатам пра бяспеку малой радзімы». 1 ліпеня ёй дадзены чарговы старт у Магілёўскай вобласці, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Мерапрыемствы праекта пройдуць у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах, сельскагаспадарчых прадпрыемствах і працоўных калектывах. Асноўная аўдыторыя–пенсіянеры і пажылыя людзі.
У Брэсце адбыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004–2005 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі спартсмены з усіх абласцей рэспублікі і Мінска.
Переводчик