Архіў навін

Прадпрыемства «Магілёўтрансмаш» (філіял ААТ «МАЗ») прадставіла чарговую навінку – чатырохвосны аўтамабіль-металавоз МАЗ 795028-5000282-011.
Моладзь Магілёўшчыны збярэцца 13 студзеня ў абласным цэнтры на адкрыты дыялог «Сіла Асноўнага Закона». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як растлумачылі суразмоўцы, падчас сустрэчы маладыя людзі з экспертамі абмяркуюць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
У Магілёве сёння адкрыўся новы дзіцячы сад. З экалагічна чыстых матэрыялаў і са шматфункцыянальнымі памяшканнямі – падобны ёсць толькі ў Мінску. Для маладога мікрараёна Спадарожнік, які актыўна развіваецца і прырастае жыхарамі, гэта трэцяя дашкольная ўстанова. Яна расчыніла дзверы для 200 дзяцей, тым самым зняўшы пытанне крокавай даступнасці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Па выніках 2021 года прысуджана пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці.
Дыялогавая пляцоўка для кіраўнікоў і актыву грамадскіх аб’яднанняў Магілёва, на якой абмеркавалі тэму «Канстытуцыйная рэформа ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў у Рэспублікі Беларусь. Рэферэндум», прайшла 6 студзеня на базе СШ № 21.
Новы будынак пракуратуры ўрачыста адчыніў свае дзверы ў Клімавічах. Будаўніцтва працягвалася паўгода. На адкрыцці Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед адзначыў, што ў краіне шмат увагі надаецца людзям у пагонах і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Удзельнікамі адкрытага дыялогу «Сіла закона», які прайшоў сёння ў рэжыме анлайн у зале Канстытуцыйнага суда, сталі і актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці. Магілёўская моладзь сабралася на адкрыты дыялог у Беларускага-расійскім універсітэце.
Канстытуцыйныя нормы стануць страховачнымі механізмамі на шляху да развіцця краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі падчас абласнога семінара па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндума.
На рэферэндуме нам трэба будзе вызначыць лёс краіны на стратэгічную перспектыву, заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА «Экспертнае асяроддзе» на тэму «Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі» старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.
Абласны семінар па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндума, які прайшоў сёння ў Магілёве, атрымаўся вельмі карысным, лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. Паводле яго слоў, дыялог з удзельнікамі мерапрыемства атрымаўся сапраўды ажыўленым, задаваліся прадметныя пытанні па канкрэтных артыкулах і па канкрэтных навацыях.
Дзеючая Канстытуцыя выканала сваё прызначэнне. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на абласным семінары, які праходзіць у Магілёве ў гэтыя хвіліны, па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндума.
27 снежня ў Беларусі пачалася кампанія па вакцынацыі супраць COVID-19 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце 12-17 гадоў. На бягучы момант у рэгіёне першым кампанентам прышчапілі 750 чалавек з дадзенай катэгорыі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Нагадаем, прышчапіцца ад COVID-19 дзіцячаму насельніцтву можна ў любой дзіцячай паліклініцы. Перад працэдурай, бацька (законны прадстаўнік) павінен асабіста падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю. mogilevnews.by
Адным з лідараў у Магілёўскай вобласці па энергазберажэнні, вытворчасці энергаэфектыўнай прадукцыі з’яўляецца ААТ «Магілёўліфтмаш», інфармуе Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Валерый Малашка: рэформа Канстытуцыі-гэта рух наперад
Першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко расказаў журналістам аб змяненнях у сферы падаткаабкладання, каменціруючы падпісаны кіраўніком дзяржавы закон, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Падатковы кодэкс.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У падарунак да Новага года Краснапольская раённая гімназія атрымала спартыўны інвентар ад Магілёўскай абласной асацыяцыі дэпутатаў. У межах рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» народныя выбраннікі наведваюць таксама дамы сямейнага тыпу і шматдзетныя сем’і. Навагодняя дабрачынная акцыя праводзіцца з 14 снежня па 14 студзеня. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства, аказаць дапамогу і падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе.
Пра гэта член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Алег Дзячэнка расказаў карэспандэнту sb.by. Парламентарый удакладніў, што ў цэнтры ўвагі застаецца дабрабыт грамадзян, зацвярджэнне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прававой дзяржавы і сацыяльна справядлівага грамадства:
РУП «Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі напярэдадні 7 студзеня. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы. Як тлумачыцца ў афіцыйнай крыніцы, выплата пенсій і дапамог за 7 студзеня 2022 года ў аб’ектах паштовай сувязі (АСС) Магілёўскай вобласці пачнецца з 5 студзеня. 7 студзеня будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя АПС. Рэд.
Музычна-літаратурны вечар «Чароўнае жыццё Шчаўкунка», прысвечаны 130-годдзю прэм’еры балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок», пройдзе 5 студзеня ў Бабруйскім мастацкім музеі. Перад гледачамі выступяць настаўнікі і вучні Дзіцячай школы мастацтваў №1 імя Я. К. Цікоцкага. Пачатак а 18.00. bobrlife.by
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.