Архіў навін

Мэта конкурсу – аказанне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і субсідый для кампенсацыі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды.
Форум моладзі Магілёўскай і Бранскай абласцей 8-10 ліпеня пройдзе на Магілёўшчыне. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, маладзёжных грамадскіх арганізацый, Маладзёжных парламентаў, студэнцкая і працуючая моладзь Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Вялікая парковачная зона ў Александрыі падчас свята па традыцыі размесціцца на полі. Для зручнасці гасцей «Купалля» будзе арганізавана работа грамадскага транспарту, які даставіць ад паркоўкі да святочнага поля. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Дарагонька.
З планамі на бліжэйшыя выхадныя многія вызначыліся даўно, купіўшы білет на свята «Купалле» ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Адны адправяцца туды на кірмаш і канцэрты, а іншыя – падтрымаць удзельнікаў фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла». За тытул самай дружнай і гаспадарчай сям'і пазмагаюцца шэсць каманд. Хто прэтэндуе на перамогу? Напрыклад, прадстаўнікі Гомельскай вобласці сям'я Веракса запэўніваюць, што іх пчолы даюць самы смачны мёд. А сям'я Занеўскіх з Мастоўскага раёна раскрыла для чытачоў «Знамянкі» сакрэт сямейнага шчасця:
Філасофія беларускай мадэлі дзяржаўнасці і ёсць сутнасць стратэгіі ўстойлівага развіцця ААН. Такую думку падчас пашыранага пасяджэння абласной рабочай групы па ўстойлівым развіцці выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Будаўнічыя недахопы, добраўпарадкаванне тэрыторый, якасць аказання жыллёва-камунальных паслуг – асноўныя тэмы пытанняў, якія прагучалі ад грамадзян падчас асабістага прыёму, які сёння правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Усяго было разгледжана 7 зваротаў ад жыхароў Магілёва, Магілёўскага раёна, Чавус, Горак.
У Хабараўску праходзіць адкрыты чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы. У спаборніцтвах бяруць удзел 240 мацнейшых расійскіх і 20 беларускіх спартсменаў. На другі дзень турніру дзве ўзнагароды заваявалі прадстаўніцы Магілёўскай вобласці. У вагавой катэгорыі да 59 кг сярэбраным прызёрам адкрытага чэмпіянату стала Аліна Шчэпанава. У суме дваябор’я яна набрала 204 кг (91 у рыўку, 113 у штуршку). Першае месца ў расіянкі Вольгі Цё з сумай 212 кг (98+114).
Александрыя рыхтуецца 13-ы раз сабраць сяброў. Напярэдадні рэспубліканскага свята «Купалле», якое пройдзе ў гэтую суботу, на беразе Дняпра кіпіць праца. Давесці фестывальнае поле да ладу неабходна сёння да канца дня, а ўжо заўтра стартуюць генеральныя рэпетыцыі.
12 ліпеня з 10.00 да 12.00 для беспрацоўных грамадзян адбудзецца спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Кірмаш будзе арганізаваны ў сетцы Інтэрнет на сайце e-vacancy.by. Як адзначылі суразмоўцы, гэтая пляцоўка дасць магчымасць актыўнага дыялогу ў рэжыме анлайн з наймальнікамі Магілёва.
У афіцыйным Telegram-канале БРСМ стартавала галасаванне за конкурс аўтарскіх відэаролікаў «У адзінстве сіла!» фіналістаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла 2022», паведамляла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каардынатар праекта Марына Шыдлоўская. Фінал традыцыйнага конкурсу маладых сем'яў адбудзецца 8-10 ліпеня ў рамках афіцыйнай праграмы рэспубліканскага свята «Купалле».
Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення пройдзе ў Чэрыкаве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Мерапрыемства адбудзецца 28-29 ліпеня. Яго ўдзельнікамі стануць майстры саломапляцення, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў, а таксама іншых клубных устаноў. Пленэр будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню іх прафесійнага майстэрства і абмену творчым вопытам, захаванню, развіццю і папулярызацыі саломапляцення як аднаго з відаў беларускага народнага мастацкага рамяства.
У Магілёве 14 ліпеня пройдзе адкрыты маладзёжны інтэлектуальны турнір. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова. Удзельнікамі турніру могуць стаць каманды, у склад якіх уваходзяць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна. Склад каманды – 6 чалавек. «У мінулым годзе да турніру актыўна далучыліся каманды супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, вучняў і педагогаў каледжаў і ВНУ», – расказала Ірына Сталярова.
Кіраўшчыну наведалі госці з Прыморскага краю. Дэлегацыя з ліку прадстаўнікоў аднаго з найбуйнейшых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі – 13- 17-гадовых падлеткаў – знаходзіцца з візітам у Магілёўскай вобласці з 1 па 8 ліпеня. Іх знаходжанне, якое ўключае ў сябе насычаную праграму з экскурсіямі, удзелам у розных мерапрыемствах, арганізавана ў межах сяброўскіх узаемаадносін паміж двума брацкімі народамі і грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць дзявятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 6 ліпеня (15.00, зала селектарных нарад, ДУ «Дом Саветаў»). На сесію запрашаюцца: дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў; члены аблвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў;
У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень гібелі людзей ад утаплення. Тонуць старыя, дзеці, людзі ў самым росквіце сіл. На актуальныя пытанні адказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ратавання на водах Канстанцін Іваноў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 ліпеня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруемыя пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
У Брэсце прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па плаванні. Удзел у спаборніцтвах прынялі 330 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Сярод расійскіх плыўцоў былі прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету. На рахунку расіян 32 залатыя ўзнагароды, выйграныя ў фіналах Кубка, у беларусаў – 10.
Дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра лялек Уладзімір Андрэенка падзяліўся планамі на новы тэатральны сезон. 3 ліпеня кіраўнік установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Магілёўскі абласны тэатр лялек”» узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Дзяржаўныя ўзнагароды дзеячам культуры у Дзень Незалежнасці ўручыў Прэзідэнт. Уладзімір Андрэенка лічыць, што лялечны тэатр для дзяцей – гэта не толькі забаўка, ён мае вялікае выхаваўчае і развіваючае значэнне, далучае дзіця да духоўных каштоўнасцей:
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алег Дзьячэнка лічыць, што вельмі важна сёння сфарміраваць у свядомасці падрастаючых пакаленняў дакладнае ўяўленне аб гістарычным мінулым. Галоўнае – вызначыць нашу будучыню ў межах гістарычна складзенай усходнеславянскай цывілізацыйнай парадыгмы:
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў і мэр Омска Сяргей Шэлест падпісалі дамову аб пабрацімстве паміж гарадамі. Такім чынам, у Магілёва зараз 19 гарадоў-пабрацімаў і 26 гарадоў-партнёраў, тых, з якімі падпісаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, пратаколы аб намерах.
Беларусаў не трэба вучыць талерантнасці і дэмакратыі. Пра гэта ля пасольства ЗША ў Мінску заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
Асноўныя святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, вечарам 3 ліпеня разгарнуліся на плошчы Славы. Тут адбыўся канцэрт, падчас адкрыцця якога старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў жыхароў і гасцей рэгіёна з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці.
У Магілёўскай вобласці пачалі другі ўкос траў, яны скошаны на 12,5 тыс. га, што складае 8 працэнтаў ад плана. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Дзень Незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці і знакавы дзень у календары кожнага беларуса. Урачыстыя мерапрыемствы сёння праходзяць па ўсёй краіне, яны разгарнуліся і на Магілёўшчыне.
Лёсавызначальная ў гісторыі беларускага народа дата 3 ліпеня назаўсёды ўпісана ў каляндар галоўных дзяржаўных свят. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянка ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы». «Паважаныя суайчыннікі і госці нашай краіны! Перш за ўсё хачу павіншаваць вас з Днём Незалежнасці - днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта лёсавызначальная ў гісторыі беларускага народа дата назаўсёды ўпісана ў каляндар галоўных дзяржаўных свят», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Чысты прыбытак прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» за пяць месяцаў бягучага года склаў 958 тысяч рублёў, што вышэй за адпаведны перыяд 2021-га ў 49 разоў. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі холдынгу.
Такую заяву падчас пленарнага пасяджэння IX Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі зрабіў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Ён сказаў, што палі форума традыцыйна выступаюць пляцоўкай для адкрытага дыялогу і прадастаўляюць магчымасці абмеркаваць не толькі механізмы двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, але і вызначыць далейшы вектар, па якім будуць рухацца рэгіёны.
У Магілёве ў мікрараёне Дачны адкрылі новую дзіцячую пляцоўку. Яна з’явілася дзякуючы ўзаемадзеянню мясцовых жыхароў, дэпутатаў і гарадской улады. Новая пляцоўка размясцілася ў самым цэнтры мікразоны. Тут устанавілі сучаснае гульнявое абсталяванне для дзяцей рознага ўзросту, а таксама абсталявалі пляцоўку для варкаўта. З самай раніцы тут сёння шматлюдна: пляцоўка рыхтуецца да ўрачыстага адкрыцця, а маленькія магілёўцы з бацькамі апрабоўваюць новыя арэлі і каруселі.
4 пажары ў Бабруйску, Быхаве, Шклове і ў Клічаўскім раёне адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця ў межах падрыхтоўкі раённага міжнароднага інвестыцыйнага форума «Крычаўскі раён – тэрыторыя ўстойлівага развіцця» ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» арганізавала бізнес-місію ў расійскі Бранск. У ёй, паведамілі ў агенцтве, удзельнічалі прадстаўнікі Крычаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. Рабочая сустрэча адбылася на базе Бранскага абласнога цэнтра аказання паслуг «Мой бізнес».