Архіў навін

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абраная не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынятая Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.
У Шклове ўстановяць помнік заснавальніку гарадскога ўчастка чыгункі Апалону Крывашэіну. Новы аб’ект размесціцца на чыгуначнай станцыі, пра што расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама Аксана Кудзянкова.
Гістарычная палітыка – адзін з асноўных падмуркаў будаўніцтва дзяржавы. І яна патрабуе рашучага кантролю з боку дзяржавы і навуковай супольнасці. Такое меркаванне выказаў журналістам магілёўскі гісторык, краязнаўца і пісьменнік, кіраўнік Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка перад шостым пасяджэннем Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта, які праходзіць сёння на базе Нацыянальнай акадэміі навук.
У сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці сёлета прыйшлі 98 ветэрынараў і заатэхнікаў пры запыце ў 250 маладых спецыялістаў такога профілю. І гэта яшчэ не канчатковая арыфметыка: мінус тыя, хто пасля абавязковай адпрацоўкі не застанецца ў прафесіі. Ветэрынары з 30‑гадовым стажам і маладыя спецыялісты падзяліліся сваім бачаннем шляхоў вырашэння кадравай праблемы.
Пасяджэнне абласной камісіі па супрацьдзеянні карупцыі адбылося сёння ў Магаблвыканкаме ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Асноўная ўвага была засяроджана на разглядзе пытання рэалізацыі плана мерапрыемстваў па ліквідацыі неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасрэдніцтва пры закупцы тавараў і рэалізацыі прадукцыі ў арганізацыях будаўнічага і аграпрамысловага комплексу, дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў рэгіёна за мінулы перыяд.
Ваня – інвалід па слыху, але гэта не перашкаджае яму быць актыўным і творчым. Ён радуе маму поспехамі ў вучобе і дапамагае ёй з хатнімі клопатамі. Яны ўжо падрыхтаваліся да Новага года ў сваёй утульнай кватэры ў тым самым доме на прывакзальнай плошчы, дзе напісана «Бабруйск – горад для жыцця». Тут міла і цёпла, а яшчэ тут выконваюцца самыя запаветныя жаданні. Ваня любіць спорт: займаюцца з мамай плаваннем, у парку катаюцца на лыжах і каньках, летам аддаюць перавагу веласіпедам. Таму ў гэтым годзе хлопчык марыў аб спартыўным комплексе. Яго жаданне павінна было ажыццявіцца.
Сёлета ў праграму дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы!» уключылі і медыцынскія ўстановы. Так, для Магілёўскай дзіцячай паліклінікі № 4 закупілі велатрэнажор для рэабілітацыі.
Сёння ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава адкрылася V маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць.Моладзь.Ініцыятыва» у межах XVI абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека», прысвечаных Году гістарычнай памяці і 1030‑годдзю Праваслаўя ў Беларусі. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна. У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі студэнцкай і працоўнай моладзі Магілёўскай вобласці. Спікеры – работнікі музея, выкладчыкі ВНУ, духавенства.
Злёт валанцёраў пажылога ўзросту пройдзе 9 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў кожнага раёна вобласці, аб чым расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава. Сустрэча адбудзецца на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва. Тут удзельнікі валанцёрскага руху абмяняюцца вопытам, а таксама прэзентуюць сваю дзейнасць.
Па выніках міжнароднага інвестфоруму «Млын поспеху» ў Магілёве холдынг «Бабушкина крынка» рэалізуе два праекты: выпуск малочнай прадукцыі без лактозы і печаных тварожных замарожаных прадуктаў. І абодва праекты – інавацыйныя.
Трэба гаварыць людзям праўду, нічога не ўтойваючы. Такім меркаваннем падзяліўся ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін на сустрэчы з ідэалагічным актывам Бабруйска, расказваючы пра ваенна-палітычную сітуацыю вакол Беларусі, прастварэнне бяспекі краіны, магчымыя выклікі і пагрозы ў гэтай сферы.
Якасць і даступнасць медыцынскага абслугоўвання – важны складнік сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы. Незалежна ад статусу і ўзроўню даходаў кожны жыхар краіны разлічвае на кваліфікаваную дапамогу ў сферы аховы здароўя. Прычым на гэта не павінны ўплываць памер населенага пункта, дзе пражывае чалавек, і яго аддаленасць ад абласнога цэнтра. Прынцып крокавай даступнасці ў медыцыне павінен прымяняцца паўсюдна. Менавіта таму выпадак з жыхаркай Шклоўскага раёна, які агучыў Прэзідэнт на сваёй нарадзе, стаў паказальным.
У Магілёве пачалі працаваць навагоднія кірмашы. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама. Тэматычны гандаль размясціўся на дзвюх пляцоўках – на плошчы Народнага Адзінства і ля гандлёвага цэнтра «Арбат». На кірмашах у шырокім асартыменце прадстаўлены тавары навагодняй тэматыкі: розныя цацкі і ўпрыгожванні, гірлянды, штучныя ёлкі і многае іншае. Усяго тут прадстаўлена 14 суб’ектаў гаспадарання горада. Кірмашы будуць працаваць да 31 снежня. Рэжым работы – з 9.00 да 19.00 штодня. БЕЛТА
V моладзевая канферэнцыя «Духоўнасць.Моладзь.Ініцыятыва» ў межах XVI абласных Свята-георгіеўскіх адукацыйных чытанняў» «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека», прысвечаных Году гістарычнай памяці і 1030-годдзю Праваслаўя ў Беларусі, пройдзе ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім АК «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы!» стартаваў на Магілёўшчыне. Героі марафону – дзеці, якім патрэбна асаблівая ўвага і дапамога. У гэтыя дні здымачная група «Беларусь 4 “Магілёў”» наведалася ў Мсціслаў, у раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. ТРК «Магілёў»
Асабісты прыём грамадзян правядзе 12 снежня старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Пятроўна Тарасенка.Сустрэча будзе праходзіць з 16.00 да 18.00 на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл: 8 (0222) 63-51-06. Рэд.
Выручка і здаровы азарт Ці ёсць рэзервы для павышэння заробкаў у АПК у Магілёўскай вобласці? І які часовы фактар?
Тэму інклюзіі ў творчасці і паўсядзённым жыцці абмеркавалі ў Магілёве. Сустрэча сабрала прадстаўнікоў дабрачынных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў.
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы вобласці, якая традыцыйна размесціцца на плошчы Леніна ў Магілёве, адбудзецца 15 снежня, паведамілі ў гарвыканкаме
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31 00 97 Ірына Анатольеўна адкажа на пытанні жыхароў вобласці. Рэд.
Абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРП «Цуды на Каляды» стартуе 6 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як адзначылі ў арганізацыі, візітнай карткай акцыі з’яўляецца своеасаблівая «Ёлка жаданняў», на ёй валанцёры размесцяць паштоўкі выхаванцаў Краснапольскага і Слаўгарадскага раённых цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 снежня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама. Электронныя кірмашы будуць праведзены: 08.12.2022 з 10.00 да 12.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бялыніцкага райвыканкама;
У Брэсце завяршыўся міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дмітрыя Міхайлавіча Карбышава. У спаборніцтвах прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты дзвюх узроставых груп: 2006–2007 і 2008–2009 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Яраслаўскай і Растоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі.
У межах эканамічнага форума «Млын поспеху» магілёўскае прадпрыемства «БелЭмса» падпісала пагадненне аб рэалізацыі новага інвестыцыйнага праекта. Ён пашырыць асартымент вытворчасці сродкаў асабістай гігіены.
У Магілёўскім абласным тэатры лялек 3 снежня было шумна і весела: тут праходзіла традыцыйнае свята для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Яно стала часткай вялікага дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», старт якому далі ў Магілёўскай вобласці 1 снежня. Казачныя персанажы і клоўны, звонкі смех і шмат шчаслівых асоб – прама ў холе тэатра лялек кожны госць станавіўся часткай вялікага і чароўнага свята, галоўнымі героямі якога былі дзеці розных узростаў, якія маюць сур’ёзныя захворванні.
Ва Уваце Цюменскай вобласці блізкі да завяршэння другі этап Кубка Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў.
Для правядзення цэнтралізаванага экзамену ў Беларусі ў 2023 годзе падрыхтаваны 93 пункты. Пра гэта расказала першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава. «Мы прапрацавалі 93 пункты, у якіх будзе ажыццёўлены цэнтралізаваны экзамен. Колькасць пунктаў будзе павялічвацца, таму што было прынята рашэнне, каб у кожным раённым цэнтры быў такі пункт», – сказала Ірына Старавойтава.
Дабрачынны паказ і святочную праграму для дзяцей правядуць у Міжнародны дзень інвалідаў у Магілёве. Мерапрыемствы стануць часткай марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які стартаваў у рэгіёне 1 снежня, расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.
«Бабруйскаграмаш» паставіць чарговую партыю сельскагаспадарчай тэхнікі на Мадагаскар у першым квартале 2023 года, паведамілі на прадпрыемстве. Прадпрыемства з рабочым візітам наведаў кіраўнік кампаніі Bemaco, дылерскага цэнтра «Бабруйскаграмаш» у Рэспубліцы Мадагаскар Рыяна Салофа Лала. Партнёр азнаёміўся з вытворчасцю, наведаў выставачную экспазіцыю, на якой была прадстаўлена шырокая лінейка сельскагаспадарчых машын і абсталявання, што вырабляюцца прадпрыемствамі холдынгу.