Архіў навін

Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці МНС і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці каманда «Радыё Магілёў» заняла 2-е месца ў намінацыі «За аператыўнасць і аб'ектыўнасць», у ліку лепшых аўтараў на 3-м месцы - адказны сакратар па выпуску газеты «Магілёўскія ведамасці» Марыя Юрчанка.
У пытаннях рэалізацыі маладзёжнай палітыкі не можа быць другарадных тэм. Такой думкай з журналістамі падзяліўся міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч падчас выязной калегіі ведамства ў Магілёве.
У Мінску прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 140 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Нядрэнныя вынікі паказалі на турніры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У асабістых спаборніцтвах па стральбе з класічнага лука першае месца заняла, у вострым саперніцтве з расіянкамі, Карына Дзямінская. Яшчэ адзін залаты медаль магіляўчанкі (Ганна Марусава, Карына Дзямінская, Ніна Собаль) выйгралі ў камандных спаборніцтвах.
Калі праехаць па цэнтральнай вуліцы Магілёва Першамайскай, становіцца зразумела, Магілёў - квітнеючы горад. Намаганнямі прадпрыемства па азеляненні і добраўпарадкаванні «Магілёўэеленбуд» да канца чэрвеня абласны цэнтр упрыгожаць 1 млн 250 тыс. аднагадовых кветак. ТРК «Магілёў»
У Магілёве на міні-кірмашы вакансій суіскальнікам прапануюць больш за 200 працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Мерапрыемства будзе арганізавана 8 чэрвеня з 11.00 да 12.00 па вул. Касманаўтаў, 17. Свабодныя вакансіі для суіскальнікаў падрыхтавалі адразу некалькі працадаўцаў. Якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні змогуць разгледзець больш за дзве сотні прапаноў.
Сёння, 31 мая, у 16:30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё першай змены ў раённым аздараўленчым лагеры «Каласок». Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Анжэла Бушмялёва, лагер гатовы да прыёму дзяцей у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, штат на летні перыяд укамплектаваны педагогамі, поварамі і іншымі работнікамі. Нядаўна пра гэта гаварылася на апаратнай нарадзе кіруючых працаўнікоў Магілёўскага райвыканкама.
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана адпаведным рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 22 траўня 2023 года № 24-18. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ўстаноўлены на ўзроўні 27,504.
У Магілёве завяршылася першынство Беларусі па плаванні ў праграме спаборніцтваў «Вясёлы дэльфін». У турніры прынялі ўдзел звыш 270 плыўцоў з усёй краіны — юніёры 2009 года нараджэння і маладзейшыя, а таксама юніёркі 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
У Магілёўскай вобласці ўрачыста адкрылі трэці працоўны семестр. Мерапрыемства сабрала на пл.Славы абласнога цэнтра больш за 180 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху.
Ужо 8-11 чэрвеня адбудуцца рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука на прызы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Месца правядзення: Магілёў, стадыён «Спартак». А 9-11 чэрвеня пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ «Магілёў Опен» сярод дзяўчат і жанчын. Месца правядзення: Магілёў, ГСУСУ «МАЦАР па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту». II Гульні краін СНД абяцаюць яшчэ шмат цікавага. ТРК «Магілёў»
Сістэму аховы здароўя Магілёўскай вобласці сёлета чакае працяг маштабных рэканструкцый. Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, акцэнт рабілі на абласныя медустановы 3-га ўзроўню. Сёлета шмат увагі нададуць рамонту райбальніц.
Абласны фестываль «Роднай зямлі шматгалоссе» пройдзе 30 мая ў магілёўскім парку культуры і адпачынку Паднікольле. Мерапрыемства збярэ больш за 1 тыс. школьнікаў з усяго рэгіёну, расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Проста «Космас»! Адным з першых у рэспубліцы школьнікаў прыняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Космас» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Змена тут стартавала яшчэ ў суботу: 76 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 6 да 14 гадоў заехалі ў лагер і ўжо паспелі адчуць смак летняй пары. Шум, дзіцячы смех, гульні на прыродзе - у памяшканнях нікога не заспець.
Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» збярэ больш за 900 удзельнікаў. Творчае мерапрыемства пройдзе з 1 па 4 чэрвеня ў Клімавічах, расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра адбудзецца ў Магілёўскай вобласці 30 мая. У планах на 2023 год працаўладкаваць каля 6 тыс. чалавек у складзе 300 атрадаў. Таксама сёлета байцы з Магілёўскай вобласці прымуць удзел у такіх рэспубліканскіх праектах, як вытворчы працоўны праект «Атлант», «МАЗ», «МТЗ», «ААТ Гомсельмаш». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ. Удзельнікамі святочнага мерапрыемства на плошчы Славы ў Магілёве стануць першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Другі абласны форум парламентарыяў прайшоў у Шклове. Удзельнікі сустрэчы яшчэ раз абмеркавалі важнасць удзелу актыву моладзі ў вырашэнні актуальных пытанняў развіцця нашага грамадства. Згодна з вынікамі дзейнасці намецілі планы на перспектыву. Тут сабраліся прадстаўнікі абласнога, гарадскіх і раённых парламентаў.
За ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай - 413. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.
З надыходам летніх канікулаў для бацькоў стане актуальным пытанне, куды адправіць на адпачынак сваіх дзяцей. У гэтым годзе на Магілёўшчыне кругласутачныя, дзённыя, спартыўныя, школьныя лагеры плануюць аздаравіць на 1,5 тысяч дзяцей больш, або 46,5 тысяч. Як сёлета рыхтаваліся лагеры да сустрэчы з дзецьмі - глядзіце ў сюжэце.
«У Магілёўскай вобласці сёлета плануецца працаўладкаваць каля 6 тыс. чалавек у складзе 300 атрадаў, - расказалі ў абкаме БРСМ. - Байцы з нашага рэгіёна таксама прымуць удзел у рэспубліканскіх працоўных праектах на прадпрыемствах «Атлант», МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш». Па традыцыі яны адправяцца ў тым ліку на будоўлі ў Расію. Цешыць, што з кожным годам усё больш рабят жадаюць стаць часткай студатрадаўскага руху, які карыстаецца папулярнасцю ў моладзі.
У Магілёве абласная ДАІ правяла рэйд паблізу пешаходных пераходаў - увага была ўдзелена непаўналетнім велааматарам.
«Бабруйскаграмаш» плануе развіваць супрацоўніцтва з Пакістанам, паведамілі на прадпрыемстве.
У Магілёўскай вобласці ў новым купальным сезоне з'явіцца 10 дадатковых месцаў адпачынку ля вады. Пра гэта расказалі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Магілёўскім абласным тэатры лялек падрыхтавалі святочную праграму да Дня аховы дзяцей. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Свята «Смех і радасць мы прыносім людзям» для дзяцей і іх бацькоў адбудзецца 1 чэрвеня. На адкрытай пляцоўцы каля тэатра лялек пройдзе яркая і вясёлая імпрэза, у праграме якой - выступленне хадулістаў, танцавальны флэшмоб, гульні і мыльныя бурбалкі. Галоўнымі героямі мерапрыемства стануць капітан Добры Настрой і лейтэнант Весялосць.
Другі дзень рабочай сустрэчы па абмеркаванні рэалізацыі дзяржаўнай прававой палітыкі на сучасным этапе і пытанняў якасці падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў прайшоў сёння ў Магілёве з удзелам начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Яўгена Каваленкі, дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэя Мацельскага, кіраўніка спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалая Дзядкова і начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Аляксандра Маймусава.
У Бабруйску адкрылі спартыўна-гульнявы кластар Street Workout з сучаснымі трэнажорамі і баскетбольнай пляцоўкай. Ініцыятыва коштам Br125 тыс. рэалізавана Банкам развіцця.
Выгадаваць патрыётаў Нядаўна ў Бабруйскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным каледжы прайшла інфармацыйна-пазнавальная гутарка «Сіла Асноўнага Закона» і віктарына «Гісторыя маёй Канстытуцыі». Ініцыявалі праект актывісты пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» навучальнай установы. Лідэр пяршоўкі каледжа выкладчык замежных моў Вольга Паўлюкова расказала:
Тры пажары ў Магілёве і ў Магілёўскім раёне адбылося за суткі ў вобласці. Падчас аператыўнай работы выратаваны два жылыя дамы і гаспадарчае збудаванне. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Дэлегацыя Магілёўскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Алега Чыкіды зараз знаходзіцца з візітам у Расіі - Азоўскім раёне Растоўскай вобласці. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім райвыканкаме. Пачаўся візіт сустрэчай кіраўнікоў раёнаў-пабрацімаў, у час якой бакі выказалі зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве і рэалізацыі плана мерапрыемстваў па ўмацаванні сацыяльна-эканамічных сувязей.
Практычныя пытанні рэалізацыі палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці, павышэння прававой культуры грамадзян абмеркавалі ў Магілёўскім аблвыканкаме.