Архіў навін

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 18 красавіка будуць праведзены прамыя лініі па пытаннях: «Арганізацыя часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час» з 11.00 да 12.00 адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Вольга Пятроўна Кірылава па тэлефоне 8 (0222) 75-23-40;
Адзін з прыярытэтаў органаў улады - стварэнне камфортных умоў для жыцця людзей. Па сутнасці, маецца на ўвазе праца ўсёй сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адна з актуальных яе праблем - капітальны рамонт жылых дамоў. У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці ўдалося капітальна адрамантаваць 125 жылых дамоў, у гэтым годзе запланаваны -127.
Юнакі, навучэнцы школ Магілёўскай вобласці, якія жадаюць паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенныя факультэты вядучых ВНУ краіны, праходзяць прафесійна-псіхалагічнае тэсціраванне і медыцынскі агляд. Канчатковы адбор для паступлення ў акадэмію і на ваенныя факультэты ВНУ працягнецца да 12 красавіка на абласным зборным пункце. Да адбору дапушчана каля 160 юнакоў і 40 дзяўчат з гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці.
Эпідэміёлаг, гігіеніст, урач медыцынскай прафілактыкі. У абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правялі дзень адчыненых дзвярэй. Каля 40 падлеткаў з бацькамі прыехалі з усіх рэгіёнаў вобласці. Галоўная мэта - дапамагчы абітурыентам вызначыцца з будучай прафесіяй.
Цырымонія ўручэння ключоў ад аўтамабіляў сельсаветам Магілёўшчыны адбылася на плошчы Леніна ў абласным цэнтры. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў іх прадстаўнікам ключы ад новага транспарту. Такое папаўненне аўтапарка дасць магчымасць больш аператыўна і эфектыўна вырашаць надзённыя пытанні на карысць жыхароў Прыдняпроўскага краю, палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу, павысіць якасць жыцця насельніцтва ў малых населеных пунктах.
У Магілёўскай вобласці ўпершыню зацвердзілі правядзенне свята Адзінага дня цяжарных - 7 красавіка і 7 кастрычніка, праінфармавала прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Мэта - падтрымка мацярынства, умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, гарманізацыя ўнутрысямейных адносін.
На аднаўленне дахаў шматкватэрных дамоў сёлета ў вобласці павялічылі фінансаванне амаль удвая. Таму і аб'ёмы рамонтных работ павялічацца. У гэтым годзе на Магілёўшчыне падчас бягучага рамонту за кошт сродкаў субвенцый плануецца адрамантаваць амаль 118 тысяч квадратных метраў дахаў. Так, у Магілёве запланавана выканаць рамонт даху амаль у 200 дамах. Гэта больш за 56 тысяч метраў квадратных рамонту на суму больш за тры мільёны рублёў.
Тэматычная сустрэча напярэдадні Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў прайшла сёння ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы.
Пазачарговую трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання правёў 10 красавіка старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю, які будзе адзначацца 2 жніўня. Кіраўнік дзяржавы 9 красавіка падпісаў указ, якім унесена адпаведнае дапаўненне ва ўказ Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Магілёве ўшаноўвалі пераможцаў і прызёраў чэмпіянату Еўропы па барацьбе, які прайшоў у лютым гэтага года ў Румыніі, іх трэнераў, а таксама трэнераў каманд-пераможцаў другога сезона спаборніцтваў па барацьбе «Ліга адважных»
Трохразовая чэмпіёнка Еўропы па барацьбе Ванэса Каладзінская заваявала ліцэнзію на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы. Спартсменка падзялілася з журналістамі, што прыкладзе максімум намаганняў, каб заваяваць алімпійскае золата. У Магілёве адбылася цырымонія ўшаноўвання Магілёўскай абласной федэрацыяй барацьбы Ванэсы Каладзінскай і Ірыны Курачкінай, якія заваявалі ліцэнзіі на Алімпійскія гульні-2024 па вольнай барацьбе.
У Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі атрымаюць ад Br1 тыс. да Br4 тыс., выплаты будуць праводзіцца з 25 красавіка па 4 мая. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.
Прамую тэлефонную лінію 13 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
ХХVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024» адкрывае прыём заявак на ўдзел у конкурсах: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Як распавялі арганізатары, «Анімаёўка-2024» пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці з 25 па 27 верасня. Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
У Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы з 70-гадовым юбілеем павіншавалі Заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксея Марачкава. Аляксей Віктаравіч - урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1998 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. Расійская сталіца будзе прымаць гасцей з Прыдняпроўскага краю па 22 красавіка ва ВДНГ. Выставачная экспазіцыя нашага рэгіёну «Магілёўшчына – гераічнае мінулае і слаўная будучыня» заклікана пазнаёміць жыхароў і гасцей Масквы з багатай гістарычнай, культурнай і турыстычнай спадчынай Магілёўшчыны, а таксама прадэманстраваць прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял вобласці.
Бярозавая алея імя лётчыка Фёдара Храмянкова з'явілася ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна. Высаджвалі дрэвы - мясцовыя жыхары, школьнікі, працоўная моладзь і дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі. 40 бяроз, якія ўпрыгожаць вуліцу Храмянкова - падарунак Магілёўскага лясгаса.
Сонечны будні дзень. У аграгарадку Ходасы кіпіць праца. Школьнікі зграбаюць леташнюю лістоту, дарослыя манціруюць ліхтары на сонечных батарэях і абноўленыя каваныя лаўкі, рыдлёўкамі арудуюць ля пляцоўкі, дзе неўзабаве ўсталююць памятны знак земляку — Герою сацпрацы Уладзіміру Гарнастаеву.
Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Сёлета конкурс пройдзе 21-ы раз. За ўсе гады правядзення ўдзел у конкурсе прынялі больш за 9 тыс. сайтаў.
У Беларусі сёння, 9 красавіка, стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні пройдзе з 9 па 22 красавіка. Заяву можна падаць, запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ або асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент (або яго копію), які сведчыць асобу, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу.
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова сёлета пачнецца набор на новыя спецыяльнасці. Пра гэта расказаў начальнік аддзела рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай адукацыі і прафарыентацыі МДУ імя А.А.Куляшова Аляксей Бірукоў.
У час назначэння новых кіраўнікоў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб тым, што мы павінны абараняць краіну. Працай, крывёй, потым і сваім жыццём. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк падкрэсліў важнасць слоў кіраўніка дзяржавы:
У Магілёве завяршаецца рэканструкцыя праспекта Дзімітрава. Першыя рамонтныя работы пачаліся тут яшчэ вясной у мінулым годзе. А зараз на гэтым аб'екце засталося, у асноўным, толькі завяршыць добраўпарадкаванне.
У Міністэрстве аховы здароўя падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйна суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Пераможцамі ў 6 намінацыях сталі адміністрацыйныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Узнагароджанне пераможцаў прайшло ў Мінску пры ўдзеле намесніка міністра - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксандра Тарасенкі і прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь Сяргея Дыярдзіца.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашызму ў Магілёўскім раёне з'явілася Алея Памяці Героя. Размова пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны лётчыка Фёдара Несцяровіча Храмянкова. У яго гонар 5 красавіка ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна моладзь высаджвае дрэўцы.
У вёсцы Горная Вуліца Магілёўскага раёна раней была грунтавая дарога. Кожны раз пасля дажджоў ці вясновага раставання снега праехаць па ёй станавілася праблемай. Вяскоўцы звярнуліся да мясцовай улады, і ўчастак шляху працягласцю 0,8 кіламетра з улікам фінансавання ўключылі ў Дзяржаўную праграму «Дарогі Беларусі» на 2021—2025 гады. Нядаўна тут выканалі комплекс работ, абклалі жвіровае пакрыццё.
У час назначэння новых кіраўнікоў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да кіраўнікоў. Заклікаўшы стварыць звычайную атмасферу ў калектывах. Даць магчымасць людзям сябе праявіць. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў нас павінна быць сапраўдная дэмакратыя, калі людзі жывуць у задавальненне. А калі будуць у задавальненне працаваць, то будуць і жыць у задавальненне. Дырэктар магілёўскага завода «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка лічыць, што гэта парада, да якой трэба прыслухацца ўсім кіраўнікам – без выключэння.
Да новага купальнага сезона на пляжах Магілёва абновяць абсталяванне. Пра гэта расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
У тайландскім Пхукет працягваецца Кубак свету па цяжкай атлетыцы, які з'яўляецца заключным кваліфікацыйным стартам на летнія Алімпійскія гульні 2024 года.