Архіў навін

Ветэраны - гэта адна з неабыякавых сіл, якая хварэе душой і сэрцам за будучыню сваёй дзяржавы. Такое меркаванне агучыў старшыня Магілёўскай абласной ветэранскай арганізацыі, дэпутат Магілёўскай абласной рады дэпутатаў Анатоль Глаз сёння на пазачарговым паседжанні РАОВ, дзе былі вылучаныя дэлегаты ва Ўсебеларускі народны збор. Анатоль Ціхановіч быў членам усіх шасці Усебеларускіх народных сходаў і расказаў, што пачынаючы з першага і кожны наступны сход ішлі ў адзінай лагічнай паслядоўнасці.
Супрацоўніцтва ў культурнай галіне. Магілёўшчыну наведала дэлегацыя Калінінградскай вобласці. Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці некалькі дзесяцігоддзяў падтрымлівае прафесійныя сувязі з установамі культуры гэтага расійскага рэгіёна. Цяпер у гасцях работнікі клубных устаноў Калінінградскай вобласці, для якіх падрыхтавана насычаная праграма па абмене вопытам.
У 2023 годзе ў рамках рэалізацыі праграмы «Адзін раён - адзін праект» створана больш за 3,5 тысячы новых працоўных месцаў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Мінэканомікі Дзмітрый Клімянкоў. Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, у мінулым годзе завершана рэалізацыя 19 праектаў.
Паэтапнае адключэнне сістэм ацяплення стартуе ў Магілёве 2 красавіка. Адпаведнае распараджэнне гарвыканкама падпісана, зыходзячы з існуючых умоў надвор'я і перспектыўнага прагнозу. Першыя ў чарзе - прамысловыя, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі. Пры гэтым пры цеплазабеспячэнні ўстаноў адукацыі, жылфонду, гасцініц, сацыяльных, медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных, спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў прадпісана выконваць рацыянальныя рэжымы выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Азбука маральнасці» для 2-3 класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 25 студзеня 2024 года нумар 12, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У Беларусі ўстаноўлены квоты на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў 2025-2029 гадах сумарнай электрычнай магутнасцю 43,186 МВт. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. Рашэнне было прынята на пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленні, размеркаванні, вызваленні і выключэнні квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі.
Святочныя мерапрыемства да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прайшлі ў Магілёве. Адным з яскравых кульмінацыйных момантаў 2 красавіка стаў вялікі ўрачысты канцэрт з удзелам творчых калектываў дзвюх краін.
Магілёўскі абласны камітэт БРСМ і Моладзевая рада пры ўрадзе Омскай вобласці заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісаны на сустрэчы студэнцкай моладзі Саюзнай дзяржавы, якая адбылася 2 красавіка ў Маскве, падчас Дзён Магілёўскай вобласці, якія праходзяць на ВДНГ.
У Магілёў для абмену досведам прыедзе дэлегацыя з Калінінградскай вобласці. Паміж рэгіёнамі, у прыватнасці Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы і дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры «Абласны дом народнай творчасці» Калінінградскай вобласці, заключана пагадненне аб культурным супрацоўніцтве. З 2 па 4 красавіка госці азнаёмяцца з культурным патэнцыялам Магілёва і раёнаў. Першым пунктам для наведвання стане Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
У 2024 годзе ЦТ пройдзе з 27 траўня па 6 чэрвеня. Рэзервовыя дні - 19 і 21 чэрвеня, плюс 23 чэрвеня - для здачы толькі іспыту па рускай і беларускай мовах. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка. Час працы пунктаў рэгістрацыі з 9:00 да 19:00 вечара, у суботу да 18:00. Устаноўлены таксама пералік устаноў адукацыі, дзе пройдзе рэгістрацыя і будзе праводзіцца тэсціраванне. У яго ўвайшлі 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - нагляднае пацвярджэнне адкрытасці і прыязнасці нашага народа. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
На раніцу 1 красавіка ў рэгіёне пасеяны раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры больш як на 24 тысячах гектараў. А гэта - 18% ад задання. Сёлета вясновыя палявыя работы пачаліся раней за звычайныя тэрміны. Летась на гэтую дату сяўба толькі-толькі пачыналася. Цяпер жа, 44% ад неабходнага ўжо пасеялі ў Кіраўскім раёне, у Слаўгарадскім і Магілёўскім раёнах - больш за 30%.
У беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве ідуць Дні Магілёўскай вобласці. Гэта ўжо чацвёрты рэгіён Беларусі, які дэманструе расіянам свае магчымасці.
У Беларусі пачаў працаваць спецыялізаваны сайт для абітурыентаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі. Сістэма інфармацыйна-педагагічнай падтрымкі Абітурыент.by раскрывае змест сістэмы спецыяльнасцей і кваліфікацый Беларусі, інфармуе аб асноўных адукацыйных установах. На сайце змяшчаецца інфармацыя адносна агульных правілаў прыёму і парадку прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА), статыстыкі ўступных кампаній гэтага года і мінулых гадоў, структуры кожнага УВА, навуковай працы яго кафедраў, якія выпускаюць, і іх сувязях з рынкам працы.
У Магілёве падчас будаўнічых работ выявілі раней невядомае пахаванне, як мяркуецца, часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.
У Беларусі і Расіі 2 красавіка штогод на дзяржаўным узроўні адзначаюць Дзень яднання народаў.
У студзені 2024 года быў падпісаны ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўным знаку якасці». У развіцці гэтага ўказа 29 сакавіка 2024 года была падпісана пастанова Савета Міністраў аб парадку прысваення гэтага знака. Пастанова змяшчае як само палажэнне аб парадку прысуджэння, так і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, што прадастаўляюцца вытворцу пры прысваенні, а таксама апісанне дзяржзнака з усімі памернымі радамі, правільным нанясеннем. Ва ўсіх тых, хто ў свой час меў адпаведны знак, ёсць усе шанцы пацвердзіць яго.
Сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з міністрам знешніх сувязей Астраханскай вобласці Уладзімірам Галаўковым адбылася сёння ў Доме Саветаў. Бакі абмеркавалі існуючае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі і намецілі напрамкі далейшага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, зацікаўлены расійскія партнёры ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў у сферы малочнай прамысловасці і мэблевай вытворчасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Дакумент накіраваны на абарону жывёл ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёламі.
Пераможцамі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 95 школьнікаў рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. «Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў падчас вясновых канікулаў - з 25 па 29 сакавіка, - расказалі ва ўпраўленні. - Магілёўскую вобласць на інтэлектуальных спаборніцтвах прадставіла каманда з 202 навучэнцаў. 95 вучняў Прыдняпроўскага краю сталі пераможцамі». Па словах суразмоўцаў, гэта самы высокі вынік за апошнія 10 год.
У СЭЗ «Магілёў» зарэгістравалі адразу тры новыя кампаніі. Гэта новыя інвестыцыі і новыя працоўныя месцы, а таксама новыя віды прадукцыі і новыя вытворчасці.
У перыяд вясновых канікулаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці на працягу 6 дзён, з 25 па 30 сакавіка, была арганізавана работа 283 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. - У 283 лагерах з дзённым знаходжаннем праходзілі аздараўленне 7600 школьнікаў, - праінфармавалі ў цэнтры. - Дадзеныя лагеры працавалі на базах устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў.
У Магілёве пачалі высадку жывога лабірынта ў гарадскім парку Падміколле. Пра гэта расказала галоўны аграном КВУП «Магілёўзелянбуд» Крысціна Аўтушкова. Унесены ў канцэпцыю азелянення абласнога цэнтра аб'ект размясціўся за Свята-Мікольскім жаночым манастыром. Рэалізацыя ініцыятывы разлічана на тры гады: доўгатэрміновы праект будзе ўвасабляцца ў жыццё паэтапна. У мінулым годзе на тэрыторыі будучага лабірынта плошчай 1 га былі праведзены планіроўка і выраўноўванне паверхні, у гэтым пачаліся першыя высадкі.
У Магілёве 4 красавіка стартуе адкрыты кубак Беларусі па дзюдо, Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь сярод змешаных каманд на прызы Апякунскай Рады ГА «Беларуская федэрацыя дзюдо» (мужчыны і жанчыны). Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту. Прымаць спаборніцтвы будзе спартыўны комплекс «Алімпіец». Спаборнічаць спартсмены будуць у індывідуальнай праграме і сярод змешаных каманд.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2024 год. Адпаведны ўказ №119 ён падпісаў 29 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Усяго ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму ў гэтым годзе ўключаны 120 аб'ектаў, 41 з якіх плануецца ўвесці ў эксплуатацыю. Намечана таксама пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 16 новых аб'ектаў, у тым ліку 4 аб'екты дарожнага будаўніцтва, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 2 бальніцы, 4 інфраструктурныя аб'екты.