Архіў навін

Як толькі сходзіць снег – из–под шапак сумётаў «усплывае» назапашанае за зіму смецце. Кожны год у першыя месяцы вясны камунальныя службы актывізуюць сілы па ўборцы сквераў, паркаў, мемарыялаў і дваровых тэрыторый. Як праходзіць добраўпарадкаванне і ўборка двароў у Кастрычніцкім раёне Магілёва – у сюжэце ТРК «Магілёў».
У Беларусі і Расіі адзначаюць Дзень яднання народаў. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якім было вырашана стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць у мэтах аб'яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў. Падпісалі дакумент у Маскве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў указ нумар 109 «Аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы», якім комплексна скарэкціраваны ўказ ад 28 чэрвеня 2019 года нумар 252. Дакумент прадугледжвае размежаванне функцый і абавязкаў дзяржветслужбы, а таксама замацоўвае яе адказнасць. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
Два новыя факультатывы «Вучымся разумець сябе і іншых» і «Вучымся дапамагаць сабе і іншым» з'явяцца ў беларускіх школах у новым навучальным годзе. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі.
Пасяджэнне Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці адбылося сёння ў аблвыканкаме. Удзел у ім узялі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, а таксама прадстаўнікі найбольш актыўных грамадскіх фарміраванняў рэгіёну.
Падрыхтоўка да летняга сезона на Святым возеры ў Магілёве ідзе поўным ходам: спецыялісты прыступілі да ўладкавання новых дарожак, мантажу асвятлення і ўстаноўкі спортабсталявання. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара па будаўніцтве Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Максім Лыскоўскі.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства адукацыі. У фокусе ўвагі будзе гісторыя стварэння Саюзнай дзяржавы, духоўныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць два народы, а таксама маладзёжныя праекты, якія рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Як сумясціць прафесійную рэалізацыю і выхаванне дзяцей? Гэтае пытанне сёння ў цэнтры ўвагі і заканадаўцаў, і прафсаюзаў, і працадаўцаў. У Магілёўскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне абласнога Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, дзе абмеркавалі, якія працоўныя гарантыі ўжо замацаваны законам, а якія дадатковыя прэферэнцыі гатовы прапаноўваць жанчынам наймальнікі рэгіёну.
У Чавускай цэнтральнай бібліятэцы адбыўся тэлемост «Дзве Русі – дзве сястры». Онлайн–сустрэча аб'яднала прадстаўнікоў сферы культуры Чавусаў і Смаленска для абмеркавання агульных праектаў і ўмацавання творчых сувязей.
Абласны фестываль «Роднай зямлі шматгалоссе» ў рамках праекта «Мая_Зямля_Прыдняпроўе» збірае сяброў на свой пяты юбілей, які адбудзецца 2 красавіка ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта расказалі ва ўстанове дадатковай адукацыі. У мерапрыемстве плануюць узяць удзел каля 600 чалавек з усяго рэгіёну.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікшых пытанняў да кіраўніка рэгіёну звярнуліся жыхары Магілёва і Быхаўскага раёна.
Пешаходная вуліца Ленінская ў цэнтры Магілёва пасля маштабнай рэканструкцыі зайграла новымі фарбамі. Хоць працэс ператварэння яшчэ ідзе, участак ля плошчы Славы ўжо прыкметна змяніўся. Тут з'явіліся ліхтары–музыкі: трубач, саксафаніст, віяланчэліст... Каваныя «хлопцы» з джаз–бэнда імгненна сталі цэнтрам прыцягнення гараджан і турыстаў і выдатна ўпісаліся ў атмасферу старой вуліцы.
Вясновая выстава, прысвечаная Году беларускай жанчыны «У шчасця жаночае аблічча» праходзіць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова. На ёй прадстаўлены работы мастакоў вобласці. ТРК «Магілёў»
Час – самы дарагі рэсурс для сучаснага бізнесу. Будаваць завод з нуля ў чыстым полі – гэта чаканне. А што, калі зайсці на ўжо гатовую пляцоўку і запусціць станкі праз пару месяцаў? Свабодная эканамічная зона «Магілёў» мяняе правілы гульні для інвестараў і запускае прамысловы парк на базе ўжо гатовага. Новы парк можа стаць кропкай прыцягнення для тых, хто гатовы інвесціраваць у эканоміку вобласці.
У Магілёўскай вобласці ў дні веснавых канікулаў, з 23 па 29 сакавіка, была арганізавана работа 270 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх адпачылі 7164 школьнікі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна–курортным лячэнні насельніцтва. Спецыялісты праінфармавалі: