Архіў навін

У Магілёве пройдзе дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва», прысвечаны 85–годдзю гераічнай абароны абласнога цэнтра. Творчае мерапрыемства запланавана з 24 па 29 чэрвеня, расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У самым цэнтры Магілёва – у Камсамольскім скверы – усталявалі вадзяную арку, якая прыйшлася вельмі дарэчы из–за ўсталяванай у горадзе летняй спякоты. Лакацыя маментальна стала папулярным у магіляўчан месцам, асабліва для сем'яў з дзецьмі і моладзі.
Напярэдадні Дня горада ў Бабруйску адкрыўся самы буйны спортивно–игровой комплекс. Усмешкі на тварах, радасны смех і святочная атмасфера панавалі сёння ў двары на вул. Горкага, 41. Вялікіх памераў гульнявы ​​замак, горкі, арэлі, спартыўныя трэнажоры і баскетбольная пляцоўка – што яшчэ трэба для шчасця? У захапленні не толькі дзеці, радасныя эмоцыі падзяляюць і бацькі.
Да пляжнага сезона ў Магілёве ўсё гатова. Абноўлены пляж у Пячэрскім лесапарку ўжо сабраў станоўчыя каментарыі ў сацыяльных сетках. Засталося дачакацца па–сапраўднаму цёплых і сонечных дзён. ТРК «Магілёў»
Больш за паўтысячы маладых людзей пачалі работу ў складзе студэнцкіх атрадаў на Магілёўшчыне. Сярод іх і навучэнцы Магілёўскага медкаледжа. Медыцынскі студатрад праходзіць практыку ў аддзяленнях Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. З двума яго байцамі пазнаёмілася наша здымачная група.
У Бабруйскім раёне 23 чэрвеня стартавала маладзёжная пошукавая экспедыцыя «Бярэзіна–2026», якая працягнецца па 30 чэрвеня. У ёй прымуць удзел пошукавікі клуба «Вікру» з Магілёва і Бабруйска (групы «Абеліск», «Крылы Перамогі», «За Радзіму!», «Перамога») ваеннаслужачыя 52–га пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ўдзельнікі Міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы», што рухаецца па тэрыторыі рэгіёну.
Кніга славы Клімаўшчыны заснавана рашэннем Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 17–21 ад 15 чэрвеня 2026 года – тэкст дакумента апублікаваны 24 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт–партале.
Для работы і адпачынку навучэнцаў СШ №45 Магілёва падчас летніх канікулаў пры школе функцыянуюць выхаваўча–аздараўленчы лагер «Спадарожнік» на 180 дзяцей, тры спартыўныя лагеры, выхаваўча–аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем «Лідэр» на 17 навучэнцаў.
Зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага зараз можна анлайн на партале «Е–Паслуга», паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг. На адзіным партале электронных паслуг «Е–Паслуга» даступна да заказу новая адміністрацыйная працэдура Міністэрства працы і сацыяльнай абароны 200.2.30 «Рэгістрацыя грамадзян беспрацоўнымі».
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 27 чэрвеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
У 2026 годзе ў Палату прадстаўнікоў паступіць праект «Кодэкса аб ахове здароўя», які аб'яднае законы, якія забяспечваюць функцыянальнасць у сферы аховы здароўя. Пра гэта на пресс–конференции паведаміла чалец сталай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Святлана Адзінцова.
Чарговая 23–я сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшла пад кіраўніцтвам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна.
26 чэрвеня з 12.00 да 14.00 у адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Анатольеўна Музычэнка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (0225) 71–74–80. Рэд.
Найлепшую сельскую сям'ю выбралі на Магілёўшчыне. 13 пар сталі ўдзельнікамі рэгіянальнага этапа рэспубліканскага праекта «Уладар вёскі». У Быхаве яны спаборнічалі ў творчасці, нарыхтоўцы сена, запраганні каня і, вядома, гасціннасці.
У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа боль страты і памяць аб подзвігу адчуваюцца асабліва востра. У гэты дзень Беларуска–Расійскі ўніверсітэт у Магілёве стаў галоўнай пляцоўкай для сур'ёзнай размовы аб мінулым і сучаснасці.
«Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў» – чацвёрты раз у абласным цэнтры сабраліся знакамітыя жывапісцы Расіі, каб адлюстраваць на сваіх палотнах прыгажосці нашага абласнога цэнтра. А адкрыўся пленэр у выставачнай зале Магілёва экспазіцыяй «Руская поўнач», на якой прадстаўлены работы гэтых жа мастакоў.
Вопыт Краснапольскага раёна па будаўніцтве сучасных індустрыяльных рыбаводных комплексаў плануюць тыражаваць па ўсёй Беларусі, паведамілі ў прэс–службе Мінсельгасхарча па выніках выязнога семінара.
У Беларусі абноўлены будаўнічыя нормы для стварэння даступнага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб, паведамілі ў РУП «Будтэхнорм». Уведзена ў дзеянне змяненне нумар 2 да СН 3.02.12–2020 «Асяроддзе для фізічна аслабленых асоб». Яно ўстанаўлівае патрабаванні да праектавання даступнага асяроддзя ў офісных памяшканнях, месцах грамадскага харчавання, будынках вытворчага прызначэння, а таксама прызначаных для заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам, студэнтам і курсантам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 чэрвеня.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дарожнай дзейнасці». Дакумент накіраваны на стварэнне сучаснай прававой базы для забеспячэння эканомікі і насельніцтва якаснымі, бяспечнымі і надзейнымі транспартнымі паслугамі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Законам вызначаюцца правы, абавязкі і адказнасць уладальнікаў і карыстальнікаў аўтамабільных дарог.
Сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, на Буйніцкім полі пад Магілёвам далі старт міжнароднаму маладзёжнаму праекту «Дарогамі памяці і славы». Яго ўдзельнікамі стала моладзь Магілёўскай вобласці і 22 рэгіёнаў Расіі.
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы»: даніна гераізму і сувязь пакаленняў» стартаваў 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
У мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» 22 чэрвеня ў патрыятычнай акцыі «Звон смутку», прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прынялі ўдзел каля 5 тыс. чалавек.
22 чэрвеня – гэта дзень, які назаўжды ўрэзаны ў генетычную памяць нашага народа. Пра гэта падчас патрыятычнай акцыі «Зван смутку» на Буйніцкім полі заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Магілёўская абласная дзіцячая бальніца — найбуйнейшы ў краіне стацыянар па відах спецыялізаванай дапамогі. Штогод тут праходзяць лячэнне каля 20 тысяч дзяцей, для якіх створаны ўсе ўмовы. На варце дзіцячага здароўя – сучаснае медыцынскае абсталяванне, а таксама калектыў пісьменных і спагадных спецыялістаў. Многія працуюць цэлымі дынастыямі. Напрыклад, педыятрычную службу вобласці немагчыма ўявіць без прозвішча Малашкі: сваё прафесійнае жыццё дапамогі дзецям прысвяцілі тры пакаленні гэтай сям'і — дзевяць профільных спецыялістаў.
Мітынг–рэквіем «Звон смутку», прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, пройдзе сёння, 22 чэрвеня, у Магілёве. Памятнае мерапрыемства пачнецца ў 12:00 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, моладзь і жыхары абласнога цэнтра.
Напярэдадні 85–й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ля мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» сабраліся актывісты маладзёжнага руху «Іскра» партыі «Белая Русь», прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і мясцовыя жыхары.
85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года, пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая стала найвялікшай трагедыяй і найвялікшым подзвігам беларускага народа. З першых дзён акупацыі гітлераўцы і іх памагатыя планамерна і бязлітасна праводзілі ў Беларусі палітыку генацыду і выпаленай зямлі. Яе ўвасабленнем былі спаленыя вёскі і гарады, незлічоныя карныя аперацыі, лагеры смерці, турмы і гета, публічныя пакаранні і масавыя расстрэлы. Аднак беларусы аказалі ворагу небывалае па маштабе і ўпартасці супраціўленне, праявілі бяспрыкладную стойкасць, гераізм і мужнасць.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот суайчыннікам з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
У Мсціслаўскім раёне прайшоў выязны семінар–практыкум для старшынь гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, старшынь сельскіх саветаў дэпутатаў, калегіяльных і аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства арганізавана абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў і праходзіць з удзелам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна.