Архіў навін
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 6 пажараў. У ходзе аператыўнай працы выратавалі 3 жылыя дамы і 2 гаспадарчыя пабудовы, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка.
Пераможцай абласнога турніру па праграмаванні «Камандны хакатон CodingFest-6» стаў праект «MedClub» каманды сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «МДУ імя А. А. Куляшова» у складзе Данііла Кандрацкага, Рамана Сакалінскага, Арсенія Сугакі, Вольгі Драбышэўскай. Пра гэта паведаміла кіраўнік праекта Святлана Януковіч.
У вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна пасля рамонту адкрыўся фельчарска-акушэрскі пункт. У будынку, якому больш за 60 гадоў, яшчэ зусім нядаўна было пячное ацяпленне.
Міжнародная патрыятычная акцыя «Гэта трэба не мёртвым. Гэта трэба – жывым», прысвечаная памяці Канстанціна Сіманава, праходзіць у Магілёве. Пачалася яна на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі ў памяць пра паэта і пісьменьніка, прачыталі яго вершы.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў асабісты прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме. Пытанні, з якімі звярталіся жыхары не толькі Слаўгарадскага, але і Магілёўскага і Бялыніцкага раёнаў, тычыліся жыллёвых праблем, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, арганізацыі пад’язных шляхоў, пенсійнага забеспячэння. Усяго на прыём звярнулася 7 чалавек.
На філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабушкиной крынки» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкиной крынки”» прайшла мадэрнізацыя лініі па вытворчасці сыроў. Новае абсталяванне дазволіць выпускаць сыры не толькі круглай, але і прамавугольнай формы. З працай абноўленага прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
У Магілёўскім раёне закладзена капсула будаўніцтва завода па вытворчасці ламінаваных пліт са слаістых пластыкаў. Новая вытворчасць з’явіцца на тэрыторыі рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» ЗТАА «Кранаспан ОСБ».
Развіццё малых гарадоў – важная задача на найбліжэйшую пяцігодку. Для таго каб такія тэрыторыі расцвіталі, стаўку трэба рабіць у ліку іншага на абнаўленне прадпрыемстваў. У Слаўгарадскім раёне ёсць такія прыклады. На ВТУП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад» мадэрнізуюць вытворчасць мёду. Дакладней, укараняюць новую групу прадукцыі. Тут ужо ўстаноўлена абсталяванне новай лініі па вытворчасці жавальнага мармеладу і цукерак. З ходам мадэрнізацыі прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Абласны этап рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства» адбудзецца 30 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Асноўнай пляцоўкай марафону стане тэрыторыя каля кінатэатра «Радзіма». А 11.00 адбудзецца адкрыццё памятнага знака «Зорка БРСМ» пасля рэстаўрацыі. Работы па аднаўленні праводзілі байцы студатрадаўскага руху Магілёўшчыны.
Абноўленую аўтазаправачную станцыю адкрылі на Чавускай трасе. Прадпрыемства «Беларуснафта Магілёўаблнафтапрадукт» за кароткі тэрмін правяло рэканструкцыю сваёй АЗС.
Зараз гэта сучасны аб’ект прыдарожнага сэрвісу, куды едуць не толькі за палівам для машыны. Тут можна адпачыць і набыць усё неабходнае для камфортнай і бяспечнай дарогі.
ВУ кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года паступіла Br1 366 млн.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года паступіла Br1366 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br479.6 млн. (35,1%), падатку на дабаўленую вартасць – Br190,1 млн. (13,9%), падатку на прыбытак – Br136,6 млн. (10%), падатку пры ССП – Br69,4 млн. (5,1%), акцызаў – Br68,5 млн. (5%).
Сярэднестатыстычны партрэт ахвяры кіберзлачынцаў склалі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама. У зоне рызыкі аказаліся працаздольныя жанчыны сярэдніх гадоў, сказалі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў.
Фатаграфіі Герояў Савецкага Саюза, ветэранаў Вялікай Айчыннай, дакументы, лісты з фронту, асабістыя рэчы: шлем танкіста, салдацкая каска, пляшка. У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Слаўгарадчына: гісторыя і сучаснасць», прымеркаваная да 78-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Першы этап абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» пройдзе 26 лістапада ў інстытуце развіцця адукацыі. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У першай палове дня маладыя наватары Магілёўшчыны пачнуць абарону сваіх праектаў у фармаце elevator-speech. Удзельнікі прэзентуюць уласныя ідэі перад экспертным саветам, а пасля атрымаюць магчымасць пачуць кампетэнтнае меркаванне аб далейшым развіцці праекта і яго прасоўванні.
Работа па падрыхтоўцы змяненняў Канстытуцыі выйшла на фінішную прамую. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі.
«Я лічу, што сёння можна канстатаваць той факт, што работа па падрыхтоўцы змяненняў Канстытуцыі выйшла на фінішную прамую. І я гэта асабліва хачу падкрэсліць», - адзначыў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы пасяджэнне.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк правядзе 30 лістапада з 15.00 да 17.00 прыём грамадзян у Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце (вул. Першамайская, 28А).
Запісацца на прыём можна па тэлефоне (8 0222) 62-86-60, +375 (29) 2 46 51 36.
Каля 350 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны збяруць 25-27 лістапада ў Магілёве рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Ф. Ф. Кулакоўскага. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір.
Магілёўская абласная арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа трэці раз рыхтуе да адпраўкі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі бежанцам вагой больш за тону. Ім будуць перададзены прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены, цёплыя рэчы, абутак.
Павелічэнне асартыменту вырабленай прадукцыі, новыя цэхі па вытворчасці сыравяленых каўбас і паўфабрыкатаў – ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» пашырае вытворчыя магутнасці. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па перапрацоўцы Таццяна Дзякава.
Уладкаванне дарог і ліквідацыя недахопаў будаўніцтва: Леанід Мартынюк правёў асабісты прыём у Быхаве
Уладкаванне дарог, праца перасоўнага аддзялення пошты і ліквідацыя недахопаў будаўніцтва кватэры ў жылым доме – з такімі пытаннямі на асабісты прыём грамадзян да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – звярнуліся жыхары Быхаўскага раёна і горада Бабруйска.
У Магілёве правялі першую ў вобласці аперацыю па перасадцы сэрца. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Кулік.
На фінішную прамую выйшла будаўніцтва новага дзіцячага садка ў мікрараёне «Спадарожнік». Для Магілёва гэты сад унікальны: у Беларусі падобны ёсць толькі ў Мінску.
23 лістапада ў 13.20 адбылося задымленне ў адным з памяшканняў будынка Дома Саветаў (кабінет галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Магілёўскай вобласці), як мяркуецца, з прычыны кароткага замыкання ў камп’ютары.
Трэнерскі штаб нацыянальнай каманды па біятлоне вызначыўся са складам на стартавыя этапы Кубка свету і Кубка IBU, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.
На першым этапе Кубка свету, які пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе 27-28 лістапада, у склад жаночай і мужчынскай каманд ўключана па 5 спартсменаў. У іх ліку – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці Дзінара Алімбекава і Раман Ялетнаў.
mogilevnews.by
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Ддзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Аб аграрным сезоне, людзях і тэхналогіях пагаварылі ў студыі ТРК «Магілёў». У гасцях – першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.
У Магілёўскай вобласці дапамогу пацыентам з COVID-19 аказвае 5 міжраённых цэнтраў. Пра гэта расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Ляховіч.
У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2021‑2025 гады ў Бабруйску ў 2021 годзе пачынаецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта «Мост праз р. Бярэзіна на км 230,961 аўтамабільнай дарогі Р-43 мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка)–Крычаў–Бабруйск–Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)», паведамляе прадпрыемства «Магілёўаўтадар».
Праект рэканструкцыі маставога збудавання ўжо гатовы, яго працягласць складзе 503,6 м. п. Заказчыкам будаўніцтва з’яўляецца РУП «Мінскаўтадар-цэнтр». Увод аб’екта ў эксплуатацыю чакаецца ў 2024 годзе.
Переводчик