RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - студзень 2020

17 Студзень

Музей этнаграфіі Магілёва запрашае на выставу аўтарскіх гістарычных касцюмаў

Музей этнагарафіі Магілёва (вул. Першамайская, 8) запрашае на выставу «Спадчына залатога стагоддзя», якая адкрываецца сёння ва ўстанове культуры.

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 20 студзеня па 20 лютага

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 20 студзеня па 20 лютага.

Больш за сто прыгажунь прыме ўдзел у абласным этапе нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2020»

Абласны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2020» пройдзе 26 студзеня з 11:00 да 18:00 гадзін у Палацы культуры вобласці, удзел у якім прыме больш за сто дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць выпадкаў з’яўлення ў кватэрах і прыватных дамах пасцельных клапоў

У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць выпадкаў з’яўлення ў кватэрах і прыватных дамах пасцельных клапоў. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Палову квіткоў на спектаклі форуму «М.@rt.кантакт–2020» раскупілі ўсяго за тыдзень

Палова квіткоў на спектаклі XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт–2020» прададзена з моманту старту продажаў 8 студзеня, гэта значыць, усяго за тыдзень. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Рабцава.

Плошчы пад азімыя культуры ў Магілёўскай вобласці павялічылі на 20%: ці не пагражае ім цёплая зіма?

Плошчы пад азімыя культуры ў Магілёўскай вобласці павялічылі на 20%. Такое рашэнне было прынята для павелічэння вытворчасці збожжа, а таксама ў сувязі са змяненнем пагодна-кліматычных умоў.

16 Студзень

Міхаіл Русы: задача выканаўчай улады – стварыць умовы для рэалізацыі патэнцыялу чалавека

Самы важны кірунак працы для выканаўчай улады на месцах – гэта стварэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу чалавека.

У Магілёўскай вобласці распрацаваны дадатак для пошуку загінулых абаронцаў Айчыны

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама распрацаваны дадатак «Аб’яднаны банк даных пра абаронцаў Айчыны, загінулых і пахаваных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці».

Рашэнне аб змене кіраўніцтва на ААТ «Мажэліт» адменена

Вікенцій Ермалёнак застанецца на пасадзе дырэктара ААТ «Мажэліт», змены кіраўніцтва не будзе. Пра гэта паведаміў на сходзе прадстаўнікоў працоўнага калектыву прадпрыемства першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч.

Прыём грамадзян правядзе 22 студзеня ў Магілёве дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі

Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 22 студзеня з 11.00 да 13.00 правядзе дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі.

15 Студзень

Аб дасягненнях і планах: старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ

У дзень стварэння Магілёўскай вобласці кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Размова ішла аб дасягненнях і планах на найбліжэйшую перспектыву.  

У в. Боркі Кіраўскага раёна рэканструіруюць мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці»

У в. Боркі Кіраўскага раёна рэканструіруюць мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц.

У 2020 годзе ў Магілёўскай вобласці плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 50 станцый абезжалезвання вады

Магілёўскай вобласці да 2025 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 216 станцый абезжалезвання вады, у тым ліку ў 2020-м – 50. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц.

У Бабруйскім раёне да 2022 года плануюць стварыць палігон для пахавання ЦКА і пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод

У раёне в. Вішнёўка Бабруйскага раёна да 2022 года плануюць стварыць палігон для пахавання цвёрдых камунальных адходаў і пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

Аграгарадок Запруддзе Круглянскага раёна: як сяляне развіваюць падсобныя гаспадаркі зімой

Чым занятыя беларускія сяляне зімой і як развіваюцца падсобныя гаспадаркі? Адказы – у аграгарадку Запруддзе Круглянскага раёна, дзе жывуць працавітыя людзі.

Унікальны калядны абрад з Казламі-бабылямі праводзяць у Глускім раёне

Вёска Балашэвічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці спакон веку спраўляе Шчодры вечар Старога Новага года не з каляднай Казой, а з Казлом, якога калядаваць па дамах водзяць выключна бабылі – мясцовыя нежанатыя мужчыны.

Футбольнае свята ўпершыню пройдзе на фестывалі «Александрыя збірае сяброў»

У першы дзень фестывалю «Александрыя збірае сяброў», 11 ліпеня, на стадыёне аграгарадка адбудзецца таварыскі футбольны паядынак. Пра гэта расказаў адзін з арганізатараў будучага матчу – капітан каманды артыстаў Магілёўскай вобласці «Днепр-Stars» Павел Любчанка.

Падатковыя органы Магілёўскай вобласці правялі маніторынг: ва ўсіх суб’ектаў гаспадарання выявіліся парушэнні

За мінулы год падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці правялі 123 маніторынгі ў дачыненні да 118 суб’ектаў гаспадарання, падчас якіх парушэнні ўстаноўлены ва ўсіх без выключэння, у асобных выпадках паўторна. Пра гэта расказалі ў прэс-цэнтры ІМПЗ Магілёўскай вобласці.

У Магілёве стварылі новы футбольны клуб замест ліквідаванага «Дняпро»

Улады Магілёва прынялі пастанову аб стварэнні новага футбольнага клуба, які будзе прадстаўляць горад на рэспубліканскіх спаборніцтвах, паведамляе прэс-служба каманды.

14 Студзень

Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва аб’яўлены ў Магілёўскай вобласці

Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.