Архіў навін

Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» можна набыць на сайце mogilevkino.by і ў касах кінатэатраў горада. Пра гэта распавялі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Нагадаем, што з 24 па 26 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці пройдзе XXVIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2025». Магіляўчан і гасцей горада запрашаюць пазнаёміцца з новымі работамі айчынных і сусветных аніматараў.
У адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» адбылася сустрэча з дырэктарам ТАА «Emy Internationa» - Старшынёй Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў у Рэспубліцы Беларусь «Хуацяа», а таксама членам кітайскай Асацыяцыі. Прэзентаваўшы інвестыцыйны патэнцыял СЭЗ «Магілёў» і азнаёміўшыся з дзейнасцю прадстаўнікоў кітайскага боку, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шляхі магчымага далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму часопісу «Разведчык» адказаў на пытанне, у чым сакрэт яго шматгадовай паспяховай дзейнасці на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Першае пытанне беларускаму лідэру датычылася яго каласальнага вопыту дзяржаўнага кіравання, набытага ў надзвычай складаную гістарычную эпоху, і ўмення ўвесь гэты перыяд паспяхова весці краіну па «беларускім шляху», як ён назваў яго ў сваёй інаўгурацыйнай прамове. Прэзідэнта спыталі пра сакрэт поспеху і найболей каштоўныя ўрокі дзяржаўнага будаўніцтва.
Урачыстае мерапрыемства «Прысвячэнне ў прафесію» правялі ў Магілёўскай бальніцы №1, падчас якога адбылося ўшаноўванне 30 маладых медыкаў, якія ў жніўні прыйшлі на сваё першае працоўнае месца. Сярод маладых спецыялістаў - 6 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй і 24 - з сярэдняй. Урачыстае мерапрыемства стала важным этапам у прафесійным жыцці навічкоў. Кіраўніцтва бальніцы давала наказ маладым калегам, пажадаўшы ім быць чулымі і міласэрнымі, пастаянна ўдасканальвацца, не баяцца цяжкасцей, якія непазбежна сустракаюцца ў пачатку кар'еры.
Ігар Сысой, дырэктар ААТ «Бабруйскі завод раслінных алеяў», дэпутат Бабруйскага гарсавета:
На Магілёўшчыне завяршылі жніво збожжавых — зараз надышла чарга гародніны. У аграфірме «Кадзіна» ужо ва ўсю збіраюць ураджай цыбулі. Спецыялісты гавораць, што радуе ўраджай і іншай агародніны з так званага «баршчавога набору».
Беларус Ягор Шарамкоў стаў прызёрам этапа сусветнага Кубка выкліку па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у Парыжы. Лідар нацыянальнай каманды стаў сярэбраным прызёрам у вольных практыкаваннях. Кваліфікацыю Шарамкоў пераадолеў з другім вынікам, у нядзельным фінале Ягор таксама набраў другую суму балаў (14,200). Перамогу з вынікам 14,333 бала атрымаў Арцём Даўгапят з Ізраіля, тройку замкнуў француз Нікаля Дыез.
Начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Касаткіна ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» расказала аб тым, як развіваецца веласіпедная інфраструктура ў Магілёўскай вобласці.
Велапрабег, прысвечаны Дню народнага адзінства, пройдзе ў Магілёве 20 верасня. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Як адзначылі арганізатары, у гонар свята маршрут прабегу пройдзе па ўсім праспекце 17 верасня, а агульная працягласць дыстанцыі складзе 17 км. Старт велапрабегу будзе дадзены 20 верасня ў 10.00 з вуліцы Грунвальдскай. Пасля гэтага калона пройдзе па праспекце 17 Верасня, вул.Касманаўтаў, пр-це Шміта, вул.Гагарына, Пушкінскім пр-це, вул.Вялікай Грамадзянскай і фінішуе ў парку Падміколле.
Сёння на IХ справаздачна-выбарнай канферэнцыі Магілёўскай арганізацыі БРСМ падведзены вынікі работы за мінулыя пяць гадоў і вызначаны стратэгічныя напрамкі развіцця на новую пяцігодку. Таксама адным з асноўных на парадку дня стала абранне першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алега Бойкі, які да гэтага займаў пасаду другога сакратара абкама маладзёжнай арганізацыі.
Больш за паўсотню машын і звыш 200 удзельнікаў - Магілёў адкрыў праграму святкавання Дня народнага адзінства маштабным аўтапрабегам. Патрыятычная калона са сцягамі і расцяжкамі праехала праз увесь горад, у тым ліку па праспекце 17 верасня. Канчатковым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» — сімвалічнае для кожнага беларуса месца, дзе актывісты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках 86-й гадавіны ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР ва ўстановах адукацыі 17 верасня пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар.
Штогод у другую нядзелю верасня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму. У гэты дзень праходзяць памятныя акцыі, людзі ўспамінаюць не толькі салдат, якія аддалі жыццё за Радзіму, але і нявінна забітых. У Магілёве ля памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа на вуліцы Раўчакова адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня памяці ахвяр фашызму. Арганізатарамі выступілі філіял УА «БТЭУПК» «Магілёўскі гандлёвы каледж» і абласная арганізацыя РГА «Патрыёты Беларусі».
11 верасня ў Санкт-Пецярбургу на пляцоўцы XI Санкт-Пецярбургскага міжнароднага форуму аб'яднаных культур адбылося падпісанне пагаднення паміж упраўленнем культуры Магілёўскага аблвыканкама і міністэрствам культуры Астраханскай вобласці. Дакумент замацаваў намер бакоў развіваць міжнародныя і знешнеэканамічныя сувязі ў сферы культуры. Подпісы пад пагадненнем паставілі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун і міністр культуры Астраханскай вобласці Вольга Пракоф'ева.
Па традыцыі на малой радзіме паэта, франтавіка Аляксея Пысіна сустрэліся літаратары, аматары і прыхільнікі паэзіі з розных куткоў Магілёўскай вобласці. Тут іх чакалі паэтычная майстэрня і «Паэтычнае скрыжаванне», дзе кожны ўдзельнік мог прачытаць свае творы.
У Магілёве з працоўным візітам пабываў намеснік начальніка ўпраўлення Прэзідэнта РФ па дзяржаўнай палітыцы ў гуманітарнай сферы, намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Мікалай Аўсіенка. Мэтай візіту стала абмеркаванне дэталяў праекта па ўвекавечанні памяці савецкага разведчыка Навума Ісакавіча Эйтынгана.
Прэм'еры кінадылогіі «Нашы сімвалы» прайшлі ў Мінску ў кінатэатры «Піянер» і ў Магілёве ў кінатэатры «Чырвоная зорка».
Амаль 6 млн рублёў сёлета склала фінансавая дапамога для падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Яе атрымалі каля 20 тыс. сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей, а таксама сем'і, якія мелі патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы. Акрамя таго, у рамках дабрачыннай акцыі «У школу - з радасцю» падарункі прымалі і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.
На заводзе «Магілёўтрансмаш» ідзе маштабнае тэхнічнае пераўзбраенне. Для завода закуплена шэсць зварачных робататэхнічных комплексаў. Усе яны зманціраваны на новым вытворчым участку зварачна-зборачнага цэха. Новыя комплексы - гэта, у першую чаргу, новы від прадукцыі на якасным узроўні.
Дзяржаўных узнагарод удастоены 68 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў 10 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Асабісты прыём грамадзян 18 верасня з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г.Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63а) правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Мураўёў Аляксандр Аляксандравіч. Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефонах 8 (0222) 42-30-33, 8 (0222) 42-30-25. Рэд.
Хто можа бясплатна навучыцца запатрабаванай прафесіі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У Мінпрацы адзначылі, што беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў службе занятасці, а таксама асобы, якія даглядаюць дзяцей да 3 гадоў (і не знаходзяцца ў водпуску па доглядзе) або дзяцей-інвалідаў, маюць права на перанавучанне праз службу занятасці. Гэтае навучанне суправаджаецца гарантыяй працаўладкавання. Служба занятасці працуе напрамую з наймальнікамі, навучаючы людзей менавіта тым прафесіям, якія патрэбны работадаўцам тут і цяпер.
У Магілёўскай вобласці ўбрана каля 20 працэнтаў (760 га) бульбы пры сярэдняй ураджайнасці звыш 450 ц/га.
У футбольным клубе «Днепр Магілёў» - новы галоўны трэнер мужчынскай каманды. Ім стаў былы капітан Магілёўскага «Дняпра» - Яўген Капаў.
Акт гістарычнай справядлівасці Дзяржаўныя святы ў нашай краіне - дні асаблівыя. Яны ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне, падзей, якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства. Мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Гарошкін Аляксандр Рыгоравіч. З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31-00-97 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Рэд.
Абласное свята «Разам мы - будучыня краіны», прысвечанае 35-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, пройдзе 11 верасня ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта расказалі ва ўстанове дадатковай адукацыі.
ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» з рабочым візітам наведалі намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын. На прадпрыемстве плануецца мадэрнізацыя вытворчых магутнасцей.
Дзесяць маладых спецыялістаў папоўнілі калектыў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Для іх плаўнага ўваходжання ў прафесійнае асяроддзе і знаёмства з традыцыямі ВНУ была арганізавана сустрэча з адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам.
Аграрыі Беларусі набліжаюцца да намалоту 9 млн т збожжа, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча. «Паводле аператыўных дадзеных на 10 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 967 тыс. т збожжа разам з рапсам», - распавялі ў прэс-службе. Уклад у агульны бохан кожнай вобласці: Мінская - 2 239 тыс. т, Гродзенская - 1 741 тыс. т, Брэсцкая - 1 682 тыс. т, Магілёўская - 1 255 тыс. т, Гомельская - 1 048 тыс. т, Віцебская - 1 002 тыс. т.