Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне функцыянавання банка даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Прыняцце ўказа абумоўлена карэкціроўкай заканадаўства і практыкай прымянення былых норм.
Міністэрства аховы здароўя дала ацэнку ўмовам працы работнікаў падчас уборачнай кампаніі. Пра гэта паведаміў на прэс–канферэнцыі начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры НС Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Лях.
У стандарт на адзенне для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўнесены змяненні. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Дзяржстандарту. Змяненні ў СТБ 2517–2017 уводзяцца ў дзеянне 13 жніўня з правам датэрміновага прымянення. Іх мэта – актуалізацыя дзеючых патрабаванняў, пазіцыянаванне адзення для навучэнцаў як беларускага брэнда, садзейнічанне прасоўванню праз вядзенне адпаведнага рэестра, павышэнне дасведчанасці спажыўцоў у выбары прадукцыі для школьнікаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту». Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
«Рыцарскі фэст. Мсціслаў» пройдзе ў Мсціславе 1 жніўня. Чым будзе здзіўляць фестываль сёлета, расказала начальнік аддзела культуры Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп. Гандлёвыя рады з рамеснікамі і майстры з розных куткоў Беларусі, актыўнасці на любы ўзрост, аглядныя экскурсіі, квэсты, рыцарскія баі – фестываль будзе яркім і цікавым. Таксама тыя, хто захоча асвоіць майстэрства сярэднявечных танцаў, змогуць паспрабаваць свае сілы на тэматычных майстар–класах.
У перыяд уборачнай кампаніі пытанні аховы працы і бытавога забеспячэння работнікаў сельскай гаспадаркі застаюцца на асаблівым кантролі прафсаюзных арганізацый. З рабочым візітам аграгарадок Міхееўка Дрыбінскага раёна наведалі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Таццяна Лаўманіс і старшыня Дрыбінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Тамара Іўкіна.
Пакуль у большасці ВНУ краіны прыёмная кампанія на мэтавую падрыхтоўку падыходзіць да завяршэння, у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА) адкрыты новыя магчымасці. Акадэмія аб'явіла дадатковы набор на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі для жадаючых асвоіць сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Вакантныя месцы яшчэ ёсць.
Новы дзіцячы сад з басейнам узводзяць у Мсціслаўлі, у мікрараёне Паўднёва–Заходні. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама Сяргей Мацвеенка. Будынак будзе аднапавярховы, каркаснага тыпу, агульная плошча – больш за 1 тыс. кв.м. На дадзены момант каркас практычна збудаваны.
Беларуска Ірына Курачкіна стала прызёрам прэстыжнага міжнароднага турніру па барацьбе памяці Імрэ Паяка, Яноша Варгі і Іштвана Козмы ў Будапешце.
Дабрачынную акцыю «Падары радасць дзецям» для шматдзетных сем'яў і ваеннаслужачых, якія выхоўваюць дзяцей–інвалідаў, правёў актыў Беларускага саюза жанчын сумесна з камандаваннем вайсковай часці 6713 унутраных войскаў МУС. На свята ў Магілёве запрасілі вайскоўцаў з сем'ямі з асобна дыслакаваных падраздзяленняў у Горках, Шклове і Бабруйску.
У гарадскім парку Клічава ўпершыню прайшоў маладзёжны фестываль «Купалле–фэст–2026» пад дэвізам «Традыцыі, драйв і твае сябры». Арганізатары – сектар культуры райвыканкама – паклапаціліся, каб кожнаму госцю было весела і цікава. Уваходная група ў парк была аформлена ярка і маляўніча: высокая арка аплеценая атласнымі стужкамі і палявымі кветкамі. Традыцыйныя купальскія матывы з элементамі старажытных абрадаў з вянкамі тут гучалі ў сучаснай аранжыроўцы.
У Бабруйску на базе санаторыя імя Леніна прайшоў розыгрыш Кубка Беларусі па пляжным валейболе 2026 года. Перамогу сярод мужчын атрымалі гульцы ВК «Мінск» Іван Ярмош і Пётр Бахнар, якія ў фінале з лікам 2:1 па сэтах абгулялі Германа Аляксандрава і Аляксея Камісарэнку (21:17, 19:21, 16:14). Тройку замкнулі Мікіта Канавалаў і Арсеній Котаў. Лідэры айчыннага пляжнага валейбола Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка ўступілі ў чвэрцьфінале.
Першая ў гісторыі цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі адбылася 20 ліпеня 1994 года. Роўна 32 гады таму Аляксандр Лукашэнка ў якасці ўсенародна выбранага кіраўніка дзяржавы прынёс прысягу ў Авальнай зале Дома ўрада.
У Беларусі ўступілі ў сілу пастановы Нацбанка, якія датычацца крыптабанкаў і пытанняў кантролю ў сферы токенаў. Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, які ўваходзіць у склад «МТЗ–Холдынгу», 7 жніўня пройдзе дзень адчыненых дзвярэй. Як піша карпаратыўнае выданне ААТ «МТЗ» «Трактар.бел» са спасылкай на інфармацыю прадстаўнікоў БЗТДіА, дзень адчыненых дзвярэй будзе прымеркаваны да дня заснавання прадпрыемства.
21 ліпеня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе прамую тэлефонную лінію па пытанні: «Працаўладкаванне навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час, у тым ліку ў канікулярны перыяд». На пытанні з 10.00 да 11.00 адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Вольга Пятроўна Кірылава па нумары тэлефона 8 (0222) 75-23-40. Рэд.
Камбайнер Іван Здаравікоў і вадзіцелі Дзмітрый Магілёўцаў, Юрый Манкевіч, Аляксандр Андрэйчыкаў з ЗАТ «Агракамбінат «Зара» сталі першымі ў Магілёўскай вобласці тысячнікамі на жніве–2026.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму факультатыўных заняткаў «Матэматыка: ад простага – да складанага» для 8–11–х класаў. Пра гэта паведамілі ў ведамстве. Асаблівасцю курса з'яўляецца гнуткасць праграмы – яе можна праходзіць адзін, два ці чатыры гады на выбар школы і вучня. Таксама зроблены акцэнт на практыку: упор на тэставыя фарматы, пошук рацыянальных спосабаў рашэння і навыкі тайм–мэнэджменту. Факультатыў накіраваны на паўтарэнне і паглыбленне ключавых тэм алгебры і геаметрыі.
Узначаліць адну з найбуйнейшых гаспадарак Магілёўскай вобласці ў 35 гадоў, павялічыць прыбытак агракамбіната ў 2 разы і выпусціць больш як 150 найменняў прадукцыі. Гераіня новай серыі праекта аб моцных жанчынах «ОНА» – гендырэктар агракамбіната «Зара» Кацярына Зароўская. Як кіраваць калектывам з 800 чалавек, ці можна ўтрымаць пакаленне зумераў на вёсцы і якое гэта – выйсці на працу, калі дзіцяці ледзь споўнілася 2 месяцы? Сумленная размова аб жыцці, прафесійным і жаночым.
Менш за два месяцы засталося да XXXIII Дня беларускага пісьменства — 5–6 верасня Касцюковічы стануць сталіцай адной з галоўных культурных падзей краіны. І невыпадкова свята пройдзе менавіта тут: Касцюкоўшчына – радзіма цэлай плеяды вядомых беларускіх літаратараў. Тут нарадзіліся Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя майстры слова.
Прамысловая бяспека – частка сістэмнай бяспекі краіны. Яе галоўная задача – забеспячэнне безаварыйнага функцыянавання ўсяго індустрыяльнага комплексу. Каб гарантаваць бяспеку перавозак небяспечных грузаў, мінімізаваць рызыкі ўзнікнення тэхнагенных аварый і інцыдэнтаў у Магілёўскай вобласці ўжо не адзін дзесятак гадоў працуе Дзяржпрамнагляд.
Форма праекта на пераўладкаванне або перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме зацверджана пастановай Міністэрства жыллёва–камунальнай гаспадаркі Беларусі ад 25 чэрвеня 2026 г. № 10, паведамілі ў МЖКГ. У міністэрстве праінфармавалі:
У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па навучальных дысцыплінах. Дыпломы і ўзнагароды ад аблвыканкама ўручаны 93 школьнікам рэгіёну, чые вынікі сталі аднымі з лепшых у краіне. Не засталіся без увагі і настаўнікі – педагогі, якія выхавалі бліскучую плеяду юных талентаў.
Дзве новыя спецыяльнасці з'явіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій. У гэтай ВНУ ўпэўнены, толькі актуалізацыя навучальных праграм дапаможа забяспечыць эканоміку неабходнымі кадрамі. ТРК «Магілёў»
Уступная кампанія – адказны перыяд як для студэнтаў, так і для тых, хто яе арганізоўвае. Попыт на некаторыя спецыяльнасці ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова расце з кожным годам. Якія спецыяльнасці ў топе ў абітурыентаў і як праходзіць прыём заяў – даведаліся нашы карэспандэнты.
Векавы юбілей адзначае 16 ліпеня Барыс Музалеўскі – ветэран–франтавік, Ганаровы грамадзянін Бабруйска. Прыбраны, по–военному падцягнуты і з выдатным настроем сустракаў гасцей Барыс Мікалаевіч. Заслужанага і паважанага чалавека, якім ганарацца ў нашым горадзе, павіншавала са 100–годдзем старшыня Бабруйскай гарадской Рады дэпутатаў Ірына Рынейская.
Беларускія ВНУ адкрылі асноўны этап прыёму дакументаў. З 49 тысяч запланаваных першакурснікаў 33 тысячы змогуць вучыцца за кошт дзяржаўнага бюджэту. Валерыя з Магілёва прыехала паступаць на механіка–матэматычны факультэт БДУ на спецыяльнасць «камп'ютарная матэматыка і сістэмны аналіз».У першыя дзве гадзіны працы прыёмная камісія ВНУ прыняла дакументы больш як у 500 абітурыентаў.
У Слаўгарадскім раёне ўборачная кампанія набірае абароты. У ААТ «Ляснянскі Агра» паралельна вядзецца ўборка азімага ячменю і азімага рапсу. На палях задзейнічана шэсць камбайнаў. Работы арганізаваны ад зары да зары, або, як гавораць мясцовыя камбайнеры, ад расы да расы. Як адзначыў першы намеснік старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Валынцаў, тэхнікі дастаткова, уся яна беларускай вытворчасці і знаходзіцца ў спраўным стане.
Бяспека – гэта не толькі абарона дзяржаўных межаў, але і здольнасць чалавека супрацьстаяць пагрозам. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў на адзіным дні інфармавання, які прайшоў у ТАА «Махіна–ТСТ» у Магілёве.
Старажытная традыцыя для жыхароў Чэрыкаўскага раёна. Абрадавае свята ў вёсцы Норкі зноў сабрала вернікаў каля крыніцы «Бразгун». Асвячэнне крыніцы праходзіць у дні свята Святых апосталаў Пятра і Паўла. ТРК «Магілёў»