Архіў навін

У Шклоўскім раёне вырашана заснаваць Кнігу славы – адпаведнае рашэнне Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 верасня 2026 года № 17–100 апублікавана 2 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт–партале. У адпаведнасці з зацверджаным палажэннем аб Кнізе славы Шклоўскага раёна ў яе будуць уносіцца звесткі аб выдатных мясцовых жыхарах, якія сваімі подзвігамі і доблеснай працай праславілі раён.
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі бабруйскі «Дынама–Шыннік» адолеў на выездзе маскоўскую «Чырвоную Армію» — 3:2 (па булітах). Сённяшняя сустрэча склалася для «баброў» значна цяжэй, чым заўчарашняя гульня з гэтым сапернікам (4:1). Па ходзе паядынку падапечныя Яўгена Летава двойчы саступалі (0:1, 1:2), але яны, выявіўшы характар, змаглі пераадолець усе цяжкасці і па выніках усё ж ізноў дамагліся пераможнага выніку.
Насельніцтва гарадскога пасёлка Дрыбін Магілёўскай вобласці – каля трох тысяч чалавек. Тут адзін дзіцячы садок, таму, калі выхавацель з 30‑гадовым стажам Ірына Краўцова ідзе па вуліцы, з ёй вітаюцца адразу некалькі пакаленняў яе выхаванцаў.
Дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў клопаце, пазнаёміцца ​​з прафесіяй ратавальніка і знайсці сяброў сярод юных ратавальнікаў дапаможа прафілактычная акцыя «Моладзь за бяспеку!», якая пройдзе ў Беларусі з 5 па 16 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» з 60–годдзем з дня заснавання прадпрыемства. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулы перыяд завод стаў адным з флагманаў айчыннага машынабудавання і заваяваў лідарскія пазіцыі не толькі ў Беларусі, але і на прасторы СНД.
Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2026» пройдзе 10 кастрычніка ў Шклове. У час правядзення свята з 9.00 да 21.00 будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, на якіх прадпрыемствы рэгіёнаў вобласці прадставяць сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама выстаўкі–прэзентацыі, якія адлюстроўваюць аграпрамысловы патэнцыял, дасягненні рэгіёнаў, турыстычныя, культурныя, прамысловыя і іншыя брэнды.
У Беларусі ў Дзень пажылых людзей прайшоў V Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця». У Магілёўскай вобласці да яго далучыліся амаль 750 пажылых людзей, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Масавая ўборачная ўжо завяршылася і засталася за плячыма хлебаробаў. Справіліся паспяхова. Але працы ў палях менш не стала. Настаў час уборкі і нарыхтоўкі агароднінных культур. Не змаўкае і шум камбайнаў – многія гаспадаркі пачалі ўборку кукурузы на зерне, каб забяспечыць жывёлагадоўлю якаснымі кармамі і атрымаць прыбытак. Магілёўскі раён – лідэр па вытворчасці агародніннай прадукцыі. У гаспадарцы «Кадзіна» у палях стаіць гарачая пара. Прыйшла чарга адправіцца на захоўванне морквы.
У Беларусі з 1 кастрычніка можна заказваць дровы анлайн, паведамілі ў пресс–службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Заяўкі падаюцца праз Telegram–бот або на сайце РУП «Белдзяржлес». Калі чалавек апынецца ў лясгасе асабіста, то на інфармацыйным стэндзе будзе знаходзіцца QR–код, які вядзе на сайт для падачы заявы. Аплаціць замову можна праз АРІП. Пры гэтым дровы па–ранейшаму можна набыць і прывычным спосабам, звярнуўшыся ў лясніцтва.
Беларусі накапалі 2 млн т цукровых буракоў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 1 кастрычніка, у Беларусі накапана 2065 тыс.т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць – 460 ц/га, цукрыстасць – больш за 16%. Тэмп уборкі перавышае леташні.
У аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна да абласных «Дажынак», якія пройдуць 10 кастрычніка, усталююць бюст Героя Сацыялістычнай Працы Ніны Баранавай. Імя гэтай сяльчанкі, якая ў розны час працавала ў мясцовай гаспадарцы паляводам, а пасля — цялятніцай і свінаркай, грымела на ўвесь Савецкі Саюз. Загадчыца сектара культуры Шклоўскага райвыканкама Аксана Кудзянкова расказала:
СЭЗ «Магілёў» і Дзелавое аб'яднанне кластараў Расіі будуць развіваць супрацоўніцтва, распавялі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў». Першы крок на шляху ўмацавання ўзаемадзеяння – падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве, якое адбылося на палях II Міжнароднай прамысловай выставы «ІННАПРОМ. Беларусь». Свае подпісы на дакументах паставілі кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка і старшыня праўлення Дзелавога аб'яднання кластараў Расіі Сяргей Маёраў.
У магілёўскім кінатэатры «Радзіма» сёння далі старт XXIX Міжнароднаму фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка–2026». Творчы конкурс за столькі гадоў не страціў сваёй актуальнасці, а толькі болей набраў папулярнасці сярод удзельнікаў. Пра гэта кажа рэкордная колькасць заявак у гэтым годзе – 1962 заяўкі з 99 краін свету.
Прафсаюзы Магілёўскай вобласці арганізуюць бясплатныя прававыя кансультацыі для пажылых. Прамая тэлефонная лінія стане часткай рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «З дабром і павагай», прымеркаванай да Дня пажылых людзей.
Урачыстае адкрыццё выніковай выставы ХХХ Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» адбылося 29 верасня ў Мастацкім музеі ім. П.В.Масленікава. Экспазіцыя, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, працягнецца да 15 лістапада.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ №343, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова–крэдытнай палітыкі на 2027 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі, паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, – садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ №342, якім зацверджаны важнейшыя паказчыкі і параметры сацыяльна–эканамічнага развіцця на 2027 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнага эканамічнага росту і якаснага сацыяльнага развіцця краіны.
На пазачарговай дваццаць дзявятай сесіі Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка раёна – Аляксандра Анжэнку. Яго кандыдатура была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 28 верасня.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, прайшло ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці.
Традыцыйная дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа «Ваша дапамога» стартуе 1 кастрычніка. У гэтым годзе дапамогу плануецца аказаць амаль 2,5 тыс. адзінокіх пажылых людзей і інвалідаў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.
Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі з 17 па 24 кастрычніка, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Кампанія накіравана на аднаўленне лясоў, якія пацярпелі ад ураганных вятроў і ўсыхання насаджэнняў. Каб прыняць удзел у акцыі, трэба звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы падкажуць участкі, дзе патрабуецца дапамога валанцёраў, забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром. Ад добраахвотнікаў патрабуецца толькі прыбыць на месца работы.
На Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў, які ўваходзіць у склад холдынгу «БелаўтаМАЗ», працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці – завершаны пусканаладачныя работы і навучанне персаналу па эксплуатацыі новага высокадакладнага абсталявання. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе ААТ «МАЗ».
Магілёўская вобласць плануе актывізаваць супрацоўніцтва з кітайскай правінцыяй Шэньсі. Аб гэтым расказаў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Агульнагарадскія суботнікі пройдуць у Магілёве 17 і 31 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. У абласным цэнтры з 5 кастрычніка па 6 лістапада будзе праходзіць месячнік па навядзенні парадку. У горадзе запланаваны ўборка, добраўпарадкаванне двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў, зон адпачынку і іншых аб'ектаў сацыяльна–бытавога і культурнага прызначэння, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.
На партале «Е–Паслуга» з'явілася новая электронная паслуга па ўліку даходаў фізічных асоб, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
У Беларусі стартуе новы праект – спартыўна–патрыятычная гульня «Сямейная зарніца». Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. На пасаду старшыні Клімавіцкага райвыканкама ўзгоднены Аляксандр Анжэнка. БЕЛТА
Урачыстае адкрыццё выніковай выставы ХХХ Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» адбудзецца 29 верасня ў 11.30 у Мастацкім музеі ім. П.В.Масленікава. На выставе будуць прадстаўлены работы ўдзельнікаў пленэру. Уваход на адкрыццё бясплатны. Выстава працягнецца па 15 лістапада.
Жанчыны ў сферы жыллёва–камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці займаюць ключавыя ролі на ўсіх узроўнях – ад радавых спецыялістаў да кіраўнікоў прадпрыемстваў. Яны тыя, ад каго штодня залежыць камфорт у нашых дамах і гарадах, чыю працу мы бачым кожны дзень, але чыю каштоўнасць часам немагчыма пераацаніць. Гераіня нашага сюжэту – начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва–камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Касаткіна.
На базе Магілёўскай дзіцячай областнай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры педыятрыі №2 з курсам ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.