Архіў навін

Павышэнне стандартаў якасці, канкурэнтаздольнасць прадукцыі і незалежнасць ад экспарту – трэнды беларускай эканомікі. Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці нязменна прытрымліваюцца іх. Завод газетнай паперы ў Шклове дзякуючы найноўшым тэхналогіям і абсталяванню за апошні час асвоіў адразу некалькі ўнікальных відаў прадукцыі.
Якія буйныя праекты рэалізаваны ў будаўнічым комплексе Беларусі ў 2026 годзе, расказаў на прэс–канферэнцыі міністр архітэктуры і будаўніцтва Вадзім Альшэўскі.
У Беларусі намалацілі больш за 4,6 млн т збожжа, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных, на 3 жніўня намалочана збожжавых з улікам рапсу 4 млн. 654 тыс.т, што амаль на 2 млн.т больш, чым на гэту ж дату мінулага года. У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая – 1 млн 252 тыс. т, Мінская – 1 млн 51 тыс. т, Гродзенская – 882 тыс. т, Гомельская – 680 тыс. т, Магілёўская – 474 тыс. т, Віцебская – 315 тыс. т.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. Ключавымі тэмамі сталі ход уборачнай кампаніі і прагнозы на ўраджай па выніках жніва, сяўба азімых культур і выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве прафілакторыяў для цялят.
Самыя буйныя школьныя кірмашы зарабілі ў Магілёве і Бабруйску, таксама выязны гандаль будзе арганізаваны і ў аграгарадках вобласці. Гандаль запланаваны з 1 па 31 жніўня.
XIX Міжнародны фестываль «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» перанесены ў Магілёў, зменены тэрміны яго правядзення, а таксама прыёму заявак для ўдзелу ў ім. Пра гэта паведамляе аргкамітэт маладзёжнага форуму.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з дэлегацыяй Бухарскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з хакімам Бацірам Зарыпавым. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Нурыдзін Мамажонаў, саветнік па гандлёва–эканамічных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Хасан Назараў, а таксама прадстаўнікі бізнес–дэлегацыі Бухарскай вобласці.
Турызм – важны сектар эканомікі. Дэпутаты нагадваюць, развіццё гэтай галіны – адзін з прыярытэтаў праграмы сацыяльна–эканамічнага развіцця Беларусі на гэту пяцігодку. У Клічаўскага раёна, які яшчэ называюць партызанскім краем, багаты патэнцыял: тут унікальная прырода і ідэальнае месца для экатурызму. Бо амаль 60% тэрыторыі раёна пакрыта лесам. І такі варыянт адпачыць ад гарадской мітусні вабіць не толькі мясцовых жыхароў. Многія госці раёна выбіраюць прагулкі ў лясным масіве.
На полі плошчай 137 га паблізу вёскі Грыбаны Магілёўскага раёна ўжо другі дзень вядзецца ўборка яравога ячменю. Убрана прыкладна 20% збожжавых ад плана, ураджайнасць перавышае 40 ц/га.
Пасля невялікага перапынку адновяцца матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. У стартавым паядынку другога круга магілёўскі «Днепр» прыме на сваёй арэне наваполацкі «Нафтан» (пачатак гульні ў 18.00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У гульні першага круга ў Наваполацку сапернікі разышліся мірам – 0:0. У 15 праведзеных матчах «Днепр» набраў 11 ачкоў і займае 13–е месца, а ў «Нафтана» усяго 6 заліковых балаў і апошняя, 16–я пазіцыя ў турнірнай табліцы.
З 28 па 29 ліпеня 2026 года на базе Лідскага і Навагрудскага раёнаў Гродзенскай вобласці адбыўся выязны практычны семінар для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў Магілёўскага аблвыканкама на замяшчэнне кіруючых пасад, уключаных у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай абмену вопытам па пытаннях сацыяльна–эканамічнага развіцця рэгіёнаў і ўдасканалення кіраўнічых кампетэнцый.
Маладыя вадзіцелі ЗАТ «Агракамбінат «Зара» першым у Магілёўскай вобласці перавезлі 2 тыс. т збожжа. Перадавікоў уборачнай з высокім дасягненнем павіншаваў проста ў полі актыў абкама БРСМ.
Персанальная выстава Святланы Лункевіч–Адамовіч «Анёлы, птушкі, кветкі» ўпершыню разгарнулася ў вежы Музея гісторыі Магілёва. Каля чатырох дзясяткаў работ расцвілі ў гарадской прасторы літаральна. ТРК «Магілёў»
Абласны фестываль студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» пройдзе ў Магілёве 1 жніўня. Пра гэта распавялі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Вялікае свята творчасці і актыўнасцей разгорнецца на адкрытай пляцоўцы ў скверы 40–годдзя Перамогі ў абласным цэнтры. Тут збяруцца хлопцы з усёй вобласці – больш за 150 байцоў студатрадаў.
«Ільінскі кірмаш» разгорнецца ў Касцюковіцкім раёне 1 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна–асветнай працы. Цэнтрам традыцыйнага для раёна свята стане аграгарадок Новыя Самацевічы. Арганізатары абяцаюць гасцям атмасферу народных гулянняў, творчасці і добрага настрою.
Гарачая лінія аб падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года будзе працаваць у Магілёве 31 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Яна будзе працаваць у Магілёўскім гарвыканкаме. Звярнуцца па праблемных пытаннях жыхары горада змогуць з 9.00 да 12.00. Званкі будуць прымаць па нумары 8 (0222) 79–46–00. БЕЛТА
У Магілёве 5–6 жніўня пройдуць урачыстасці ў гонар свяціцеля Георгія Каніскага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі. Праграма пачнецца 5 жніўня ў 17.00 усяночным трываннем архіерэйскім чынам у Свята–Мікольскім жаночым манастыры.
У Беларусі з 1 жніўня зменіцца парадак узгаднення даведак у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра гэта паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Старшынёй камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Варапаевым Аляксандрам Сяргеевічам будзе праводзіцца выязны прыём грамадзян 7 жніўня з 12.00 да 13.00 у Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, 3, каб. 7.Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45. Рэд.
Беларускія аграрыі намалацілі 3 млн тон збожжа, паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 29 ліпеня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 3022 тыс.т, і гэта на мільён больш, чым у гэту дату мінулага года. У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая – 857 тыс.т, Мінская – 620 тыс.т, Гродзенская – 590 тыс.т, Гомельская – 492 тыс.т, Магілёўская – 291 тыс.т, Віцебская – 172 тыс.т.
Астанкі больш як 140 ахвяр генацыду беларусаў у гады ВАВ знойдзены ў пяці ямах–магілах у Казіміраўскім лесе ў Магілёве, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці. Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў Магілёве ў сумна вядомым Казіміраўскім лесе па вул.Раўчакова ў 2026 годзе завершаны працэс здабывання астанкаў мірных жыхароў – па выніках судовых медыцынскіх экспертыз устаноўлена колькасць людзей, іх пол і ўзрост.
Магілёўскае прадпрыемства «Базальтум», якое ўваходзіць у групу кампаній «Газасілікат», стала другой у краіне пляцоўкай, дзе наладжаны выпуск вельмі запатрабаванай у будаўнічай галіне прадукцыі – базальтавага ўцяпляльніка, або каменнай ваты. Неабходныя для выраба ўцяпляльніка кампаненты засяроджаны ў Саюзнай дзяржаве, так што ад вонкавых пастаўшчыкоў вытворца не залежыць. Магутнасці разлічаны на 400 тысяч кубічных метраў за год. Гэтыя аб'ёмы не толькі закрыюць патрэбнасць унутранага рынку, але і забяспечаць экспартныя пастаўкі.
Прадухіліць аўтаздарэнні з удзелам маршрутных таксі – прыярытэт для супрацоўнікаў ДАІ. За работай перавозчыкаў пасажырскага транспарту ў прыватнасці ў маршрутках узмоцнены кантроль. Для маніторынгу абстаноўкі інспектары дарожна–патрульнай службы праводзяць і рэйды.
Як развіваецца сфера жывёлагадоўлі ў Бабруйскім раёне, расказаў журналістам падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.
Выставачны праект «Берагіня», які аб'яднаў творчасць юных і прафесійнага мастака, праходзіць у арт–студыі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта расказалі ў тэатры.
У Беларусі з 1 жніўня зменяцца памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Пра гэта паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Магілёўскай вобласці стартавала штогадовая прафсаюзная акцыя «Першы раз – у першы клас». Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў. Ініцыятыва рэалізуецца Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання.
Памер аднаразовай матэрыяльнай дапамогі на кожнага школьніка са шматдзетнай сям'і складзе 159,11 рубля, або 30% БПМ. Пра гэта паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць каля 230 тыс. школьнікаў з больш як 112 тыс. шматдзетных сем'яў. У Мінпрацы нагадалі, што такая дапамога прадастаўляецца шматдзетным незалежна ад даходу сям'і.
«Белшына» плануе павялічыць аб'ём вытворчасці ў III квартале прыкладна на 20%. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар ААТ «Белшына» Андрэй Сойка пасля нарады па выніках работы асобных арганізацый прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці за студзень – чэрвень 2026 года.
Мабільныя групы для аператыўнага вырашэння пытанняў уборачнай кампаніі працуюць сёння ў Асіповіцкім, Хоцімскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці. Аб гэтым журналістам расказаў вядучы дзяржаўны інспектар Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Сяргей Мацвееў падчас наведвання гаспадарак Чавускага раёна.