RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

27.10.2020 - 09:49

Дзве новыя сушыльныя камеры мантуюць у ААТ «Магілёўдрэў». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Фідзельскі.

22.10.2020 - 09:46

Самы высокі і магутны не толькі ў Беларусі, але і ў СНД ветрагенератар з’явіцца каля вёскі Кокатава ў Мсціслаўскім раёне. Мяркуецца, што яго будаўніцтва ў межах праекта «Ветраэнергетычная ўстаноўка “Асмолавічы”» (заказчык – адна з магілёўскіх кампаній), будзе завершана ўжо ў канцы снежня бягучага года. Праект ажыццяўляецца з дапамогай фінансавання Белінвестбанка.

21.10.2020 - 09:33

Дзяржаўны памежны камітэт расказаў аб правілах транзіту праз Беларусь без даведак і самаізаляцыі.

З 00.00 22 кастрычніка замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія перамяшчаюцца транзітам праз Беларусь, на мяжы не спатрэбіцца даведка аб адсутнасці COVID-19. Таксама іх не закрануць і патрабаванні аб 10-дзённай самаізаляцыі», – сказалі ў Дзяржпамежкамітэце.

20.10.2020 - 12:38

У аддзяленні дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Магілёва людзі з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй: яны шыюць гігіенічныя маскі для супрацоўнікаў магілёўскіх прадпрыемстваў. Пра гэта расказала загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Кастрычніцкага раёна Наталля Шайко.

Зараз наведвальнікі дзённага аддзялення разам з інструктарамі па працатэрапіі працуюць над замовай у 2 тыс. масак.

20.10.2020 - 09:49

Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

19.10.2020 - 09:24

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапануе ўвесці сямігадзінны працоўны дзень для шматдзетных з захаваннем зарплаты, – паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв’ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.

19.10.2020 - 09:16

Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі хоча перайсці на стопрацэнтную падачу дэкларацый у электронным выглядзе, як паведаміў кіраўнік установы Сяргей Налівайка ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

«У нас пераважная большасць – 88% з лішнім плацельшчыкаў – ужо падае дэкларацыі ў электронным выглядзе. Мы хочам, каб такіх суб’ектаў было 100%, у тым ліку і фізічных асоб», – адзначыў Сяргей Налівайка.

15.10.2020 - 10:48

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да 31 снежня. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 кастрычніка 2020 года № 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

12.10.2020 - 09:55

Выраб транспартных калясак для аэрапортаў асвоілі на магілёўскім заводзе «Строммашына». Першую партыю адправілі ў Маскву.

Партфель кантрактаў «Строммашыны» на 2020 год склаў Br67 млн., ужо ёсць заключаныя кантракты і на 2021 год у памеры Br14 млн. Ёсць заказы ў завода на традыцыйную прадукцыю для беларускіх калійшчыкаў і нафтавікоў. Асноўныя экспартныя напрамкі: Расія, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан. Новую прадукцыю –транспартныя каляскі,акрамя Расіі, плануюць адпраўляць у Казахстан.

09.10.2020 - 12:15

З 12 кастрычніка Магілёўская і Мінская рэгіянальная мытні прыступаюць да рэалізацыі пілотнага праекта па ажыццяўленні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.

09.10.2020 - 10:15

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу нарыхтоўкі кармоў і сяўбы азімых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

09.10.2020 - 09:37

У верасні ў параўнанні са жніўнем бягучага года сітуацыя на валютным рынку рэгіёна кардынальна змянілася: істотна знізіўся попыт насельніцтва на замежную валюту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.

09.10.2020 - 09:25

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны пытанні забеспячэння жывёлагадоўлі рэгіёна камбікармамі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

Калегія адзначыла, што мясцовымі органамі ўлады, органамі кіравання сельскай гаспадаркай вобласці прымаюцца арганізацыйна-практычныя меры па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый камбікормавай галіны. Разам з тым выяўленыя кантрольнымі мерапрыемствамі недахопы не дазваляюць прызнаць іх дастатковымі.

05.10.2020 - 15:34

У лістападзе ў Крычаве пройдзе Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху». Ён прысвечаны развіццю паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці.

05.10.2020 - 15:18

Падвесці вынікі васьмі месяцаў гэтага года, а таксама зазірнуць у будучыню: у студыі тэлерадыёкампаніі «Магілёў» прайшла сустрэча з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам.

02.10.2020 - 09:35

З сённяшняга дня ўступіў у сілу новы стандарт на паслугі гасцініц, як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

01.10.2020 - 12:56

У Беларусі ўстаноўлены нарматывы гранічнага кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання шматкватэрных жылых дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 47 ад 20 жніўня, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

01.10.2020 - 10:37

За 8 месяцаў 2020 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br404,6 млн., або 42,3% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ў бюджэт павялічыліся на 27,6%, ці Br87,6 млн. рублёў у фактычным вылічэнні, у тым ліку ад арганізацый на 31,8% ці Br89,1млн. Паступленні індывідуальных прадпрымальнікаў склалі Br35,4млн. (3,7%).

30.09.2020 - 10:57

Br524,7 млн. паступіла ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-жнівень 2020 года. На іх долю прыпадае 54,8% агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

«Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br368,4 млн. (38,5%), індывідуальных прадпрымальнікаў–Br35, 4 млн. (3,7%), фізічных асоб – Br28, 8 млн. (3%)», – расказалі ў прэс-цэнтры.

29.09.2020 - 10:39

Урад вызначыў пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2019 год. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 25 верасня 2020 года № 558, як паведамілі ў прэс-службе ўрада.