Новую вытворчую базу атрымалі работнікі Шклоўскага раёна электрычных сетак
У Шклове рэалізаваны праект па будаўніцтве будынка бытавых і тэхналагічных памяшканняў з мадэрнізацыяй сістэмы цеплазабеспячэння базы Шклоўскага раёна электрасетак (РЭС), – паведамілі ў «Магілёўэнерга». Будаўніцтва аб’екта пачалося ў 2019-м годзе, мінулай восенню ён быў здадзены ў эксплуатацыю. Работнікі РЭС атрымалі новую вытворчую базу. На месцы былых складоў пабудаваны будынак бытавых і тэхналагічных памяшканняў, у якім, у прыватнасці, размешчаны электракацельная № 1, участак тэхабслугоўвання, слясарная майстэрня, закрыты склад з кран-бэлькай.
Конкурс да 80-годдзя гераічнай абароны Магілёва і Магілёўскай вобласці аб’яўлены ў рэгіёне
Абласны конкурс «Магілёў – бацька Сталінграда» прысвечаны 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Праводзіць яго «Абласны цэнтр творчасці», грамадскае аб’яднанне «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”», абласная і гарадская арганізацыі РГА «Белая Русь», абласная арганізацыя «Беларускі саюз журналістаў».
Зборная Магілёўскай вобласці перамагла на чэмпіянаце Беларусі па жаночай барацьбе
Зборная Магілёўскай вобласці выйграла ў камандным заліку чэмпіянат Беларусі па жаночай барацьбе, які завяршыўся ў сталічным Палацы спорту. Спартсменкі з Магілёўскай вобласці ў выніку набралі 235 ачкоў, апярэдзіўшы каманды Гомельскай (157 пунктаў) і Гродзенскай (140) абласцей.
Прэзідэнт уручыў спецыяльную прэмію дзеячам культуры і мастацтва аўтарскаму калектыву Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна
У аўторак, 12 студзеня, Прэзідэнт уручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп». У ліку ўзнагароджаных аўтарскі калектыў установы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» ў складзе галоўнага бібліятэкара Юліі Касцюк і вядучага бібліятэкара Івана Малініна.
Дзяржаўтаінспекцыя УУС Магілёўскага аблвыканкама пачынае ажыццяўляць кантроль дарожнай абстаноўкі з выкарыстаннем новых метадаў
Дзяржаўтаінспекцыя пачынае ажыццяўляць кантроль дарожнай абстаноўкі з выкарыстаннем негалосных метадаў. Пра гэта паведаміў на выніковай прэс-канферэнцыі начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Ротчанкаў.
Прадпрыемствы Магілёўшчыны ўзнагароджаны дыпломамі «Стабільная якасць» на конкурсе найлепшых тавараў Беларусі ў 2020 годзе
У адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарту ад 31 снежня 2020 г. № 104 лаўрэатамі конкурсу прызнаны 261 тавар, які выпускаецца 171 арганізацыяй Рэспублікі. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Так, у намінацыі «Харчовыя тавары» лаўрэатамі стала 157 тавараў 87 арганізацый. У намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» вызначана 26 тавараў-лаўрэатаў 24 арганізацый, а ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» – 75 тавараў-лаўрэатаў, якія выпускаюцца 60 арганізацыямі.
Святлана Шутава: у нашай краіне няма эканамічных перадумоў для рэвалюцыі
У нашай краіне няма эканамічных перадумоў для рэвалюцыі.Такім меркаваннем дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава падзялілася ў эфіры грамадска-палітычнага ток-шоу «Будні» на «Альфа Радыё».
«Святло таленту» – інклюзіўны праект Магілёўскай абласной філармоніі. Відэа
«Святло таленту» – так называецца новы праект Магілёўскай абласной філармоніі. Ён створаны для асаблівых людзей, у якіх абмежаваныя фізічныя магчымасці, затое неабсяжныя магчымасці творчыя. Праект пачалі сёлета, пакуль ён камерны: толькі 4 чалавекі з інваліднасцю прыязджаюць на заняткі з артыстамі філармоніі і педагогамі, каб вучыцца музыцы і спеву. Але гэта вельмі важна, упэўнена спявачка Вольга Гарнічар, якая займаецца з Уладам Касілавым. Заняткі прыносяць радасць педагогу, яе асабліваму вучню, і яшчэ раз нагадваюць: усе людзі – людзі.
Больш за 37% жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі прышчэпку ад COVID-19
Больш за 37% жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі прышчэпку ад COVID-19. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэгіёна Святлана Нячай. «На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці прышчэпкамі ад COVID-19 ахоплена больш за 37% жыхароў вобласці – гэта амаль 365 тыс. чалавек. З іх поўны курс вакцынацыі прайшлі амаль 264 тыс. чалавек (27, 5%)», – патлумачыла Святлана Нячай.
Трэці этап прадметных алімпіяд стартаваў у Магілёўскай вобласці 11 студзеня
З 11 па 14 студзеня ў Магілёўскай вобласці праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах. Як паведамілі ва ўпраўленні дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама, плануецца, што ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прыме каля 980 навучэнцаў 8–11 класаў.
Новы рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» плануе займацца выпускам пелет прэміум класа і індустрыяльных
У СЭЗ «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА «Імперыя Грын». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны. Паводле слоў суразмоўцаў, прадпрыемства займаецца выпускам пелет прэміум класа і індустрыяльных пелет. Выпускаемая прадукцыя рэалізоўваецца на ўнутраным рынку, а таксама ў далёкім замежжы (Латвія, Літва, Славенія). «Вытворчасць паліўных гранул лічыцца адным з эфектыўных напрамкаў утылізацыі дробных драўняных адходаў і кары дзякуючы выкарыстанню практычна 100% уваходнай сыравіны», – адзначылі суразмоўцы.
Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску» адбудзецца 23 лістапада ў Магілёве
Рэгіянальныя адборы да ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць у Беларусі з 23 лістапада па 13 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце фестывалю.
Астанкі 16 чырвонаармейцаў Вялікай Айчыннай вайны перапахавалі ў Быхаўскім раёне. Відэа
Цырымонія перапахавання байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Быхаўскага раёна, адбылася ў вёсцы Ухлясць. Астанкі салдат знайшлі пошукавікі з групы «Быхаўскі рубеж» раённага падраздзялення клуба ВІККРУ сумесна з 52-м пошукавым батальёнам. Брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі знаходзіцца ў вёсцы Ухлясць у Быхаўскай глыбінцы. На гранітных стэлах – 2,5 тысячы прозвішчаў. Большасць з гэтых людзей загінула ў 1944 годзе падчас вызваленчай аперацыі «Баграціён».
Прамую тэлефонную лінію 16 студзеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч
Прамую тэлефонную лінію 16 студзеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Леанід Заяц пра тое, што, на яго погляд, здольна змяніць жыццё кожнага з нас у лепшы бок
Адным з галоўных пытанняў VI Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў сталіцы 11–12 лютага, стане сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны на 2021–2025 гады. Мы спыталі ў кіраўнікоў усіх шасці абласцей, што, на іх погляд, можа змяніць жыццё кожнага з нас у лепшы бок. Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага аблвыканкама:
Выстава па выніках Міжнароднага пленэру «АРТ-Жыжаль» адкрыецца ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 12 кастрычніка
Праект «Мастацтва жывога агню» па выніках XVII Міжнароднага пленэру па кераміцы «АРТ-Жыжаль» урачыста адкрыецца 12 кастрычніка ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Дата выдачы біяметрычных дакументаў стане вядомая пасля прыняцця нарматыўнага актА – МУС
Дата выдачы біяметрычных дакументаў стане вядомая пасля прыняцця нарматыўнага акта. У найбліжэйшы час чакаецца выданне адпаведнага заканадаўчага нарматыўнага прававога акта, які і пакладзе пачатак увядзенню біяметрыі ў Беларусі.
Ала Галушка: дзяржава стварае ўсе ўмовы для вяртання дзяцей у біялагічныя сем’і
Дзяржава стварае ўсе ўмовы для вяртання дзяцей у біялагічныя сем’і. Пра гэта сказала намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка падчас сустрэчы з магілёўскімі сем’ямі, прымеркаванай да акцыі «Нашы дзеці». Удзельнікамі сустрэчы сталі 24 сям’і. Усе яны былі непаспяховымі, каго-небудзь з іх пазбаўлялі бацькоўскіх правоў.
Комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 6 па 11 студзеня
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці праводзіцца комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых і бяспраўных вадзіцеляў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Як расказалі суразмоўцы, кантроль на дарогах Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць з 6 да 11 студзеня. Гэтымі днямі павышаная ўвага будзе надавацца своечасоваму выяўленню вадзіцеляў у стане ап’янення і бяспраўнікаў.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Варанюк правядзе 13 студзеня прыём грамадзян
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Варанюк правядзе 13 студзеня прыём грамадзян у фармаце прамой тэлефоннай лініі. З 10.00 да 12.00 па нумары (8017) 222-35-05 ён адкажа на пытанні грамадзян. Запісацца на прыём можна па тэлефоне + 375 (29)246-51-36.
Паведаміць інфармацыю аб парушэннях па выплатах зарплаты прапануюць спецыялісты Камітэта дзяржкантролю 12 студзеня
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 12 студзеня будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам па выяўленні фактаў нясвоечасовай выплаты заработнай платы. У названы дзень грамадзяне з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэлефонах 8 0222 62-47-75, 8 0222 62-47-73 могуць паведаміць спецыялістам Камітэта дзяржкантролю інфармацыю аб парушэннях наймальнікамі тэрмінаў выплаты заработнай платы. Рэд.
Лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта: важна не толькі захаваць нашы веды, але і зрабіць іх даступнымі
Важна не толькі захаваць нашы веды, але і зрабіць іх даступнымі для шырокага кола людзей. Такім меркаваннем падзяліўся лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, вядучы бібліятэкар аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Іван Малінін.
Валанцёры БРСМ і БРПА напярэдадні Калядаў перададуць падарункі больш за паўсотні дзяцей
У сераду, 6 студзеня, у рэгіёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы абласной дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Так, у Чэрыкаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для навучэнцаў пройдзе навагодняя забаўляльная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі з уручэннем падарункаў, сабраных падчас акцыі.
Віншаванне старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з Днём работнікаў сацыяльнай абароны
Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы сацыяльнай абароны! Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
У Магілёўскай вобласці да канца зімовых канікул аздараўленне пройдзе больш за 5,5 тыс дзяцей
За час зімовых канікул у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць больш за 5,5 тыс дзяцей, як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абвяшчэнні 2021-га Годам народнага адзінства
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства». Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
У Беларусі ўступная кампанія 2021 года істотна не зменіцца – Ігар Карпенка
У Беларусі ўступная кампанія 2021 года істотна не зменіцца. Пра гэта расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ. «Кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць новыя правілы паступлення ў ВНУ. Але адразу хачу падкрэсліць, што ўступная кампанія 2021 года, якая пачнецца з абвяшчэння лічбаў прыёму на канкрэтныя спецыяльнасці, істотна не зменіцца. Для ўнясення змен неабходны час, каб абітурыент мог зарыентавацца і падрыхтавацца, у нас часу для гэтай кампаніі ўжо няма», – адзначыў міністр.
У Беларусі вызначаны парадак выезду натарыусаў у аграгарадкі
Міністэрства юстыцыі вызначыла парадак выезду натарыусаў у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты. Адпаведная пастанова № 179 ад 8 снежня 2020 года афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Для натарыяльнага абслугоўвання фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, натарыусы выязджаюць у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты, у якіх няма натарыяльных кантор і бюро і ёсць умовы для натарыяльнай дзейнасці (памяшканне, камп’ютарная і іншая тэхніка, неабходная для адпаведных паслуг).
Валанцёр года Анастасія Ганчарова марыць адкрыць Цэнтр дапамогі дзецям з рознымі парушэннямі
Амаль чвэрць са сваіх 19 гадоў Анастасія Ганчарова прысвяціла валанцёрскай дзейнасці. Яна супрацоўнічае са шматлікімі арганізацыямі: Чырвоны Крыж, Беларускі дзіцячы фонд, ЮНІСЕФ, БРСМ. І сёлета па праву атрымала тытул «Валанцёр года – 2020».
У Беларусі запрацавала нацыянальная электронная паштовая сістэма
У Беларусі з 3 студзеня 2021 года пачала працу нацыянальная паштовая электронная сістэма, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. «Гэта сістэма дазваляе перасылаць і простыя заказныя лісты ў электроннай форме, ствараючы бяспеку і прыватнасць перапіскі, – падкрэслілі ў прэс-службе. – Адпраўляць і атрымліваць лісты можна ў любы час сутак з мабільнага тэлефона або камп’ютара».