На Магілёўшчыне ў самым разгары жніво збожжавых і зернебабовых культур. Паводле інфармацыі аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча, на ўчарашні дзень прыбралі чацвёртую частку пасеваў, намалочана звыш 255 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 31,1 цэнтнера з гектара.