RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 30, 2021

За ўвесь перыяд пандэміі Магілёўская вобласць не страціла з-за COVID-19 ніводнага дзіцяці

Звесткі па Магілёўскім рэгіёне пацвярджаюць вядомы факт, што дзеці заражаюцца каранавірусам радзей і пераносяць інфекцыю лягчэй. Праз абласную дзіцячую бальніцу за ўвесь перыяд пандэміі прайшло больш за 200 пацыентаў. Тым не менш і тут вірус праяўляе сваю падступную сутнасць.

Кожны чалавек павінен сёння думаць, як абараніць сваю дзяржаву – Леанід Заяц

Кожны чалавек павінен сёння думаць, як абараніць сваю дзяржаву, знаходзячыся на той ці іншай пасадзе. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі.

Атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай мёду

Профільны атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай таварнага кветкавага мёду. Пра гэта распавяла загадчык Мсціслаўскага вучэбна-метадычнага кабінета Алеся Трубянкова.

У Беларусі з 1 верасня плата за некаторыя ЖКП будзе налічвацца зыходзячы з агульнай плошчы кватэры

У Беларусі з 1 верасня плата за некаторыя ЖКП будзе вылічацца зыходзячы з агульнай плошчы кватэры, паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 24 снежня 2020 года № 490 «Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2021 год».

Новыя аўтобусы папоўнілі аўтапарк грамадскага транспарту Магілёва

Новыя аўтобусы айчыннай вытворчасці папоўнілі аўтапарк грамадскага транспарту Магілёва. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках Магілёўскага філіяла «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Рыгор Бараноўскі.

Летняя абласная спартакіяда работнікаў ЖКГ пройдзе ў Магілёве 6 жніўня

У Магілёве 6 жніўня пройдзе летняя спартакіяда для работнікаў ЖКГ вобласці. Пра гэта распавёў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 292, якім зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны шостым Усебеларускім народным сходам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.