RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - лістапад 3, 2023

Новы радыялагічны корпус адкрылі ў Магілёўскім абласным анкадыспансеры

Будаўніцтва новага корпуса ў абласной установе аховы здароўя пачалося ў 2020 годзе. Усяго на ўзвядзенне і абсталяванне новага аб'екта затрачана больш як Br37 млн., і большая частка гэтых сродкаў была накіравана на набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання.

9 і 10 лістапада ЦВК Беларусі правядзе выязное пасяджэнне ў Магілёве

На пасяджэнні ЦВК будзе разгледжана пытанне павышэння прававой культуры грамадзян, выбраны Маладзёжны савет пры ЦВК Беларусі, падпісаны план сумесных з Міністэрствам адукацыі мерапрыемстваў па павышэнні прававой культуры моладзі на 2024-2025 гады, разгледжаны іншыя пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання.

Вакцынавацца супраць грыпу можна ў любым кутку Магілёўшчыны

Амаль 40 працэнтаў насельніцтва плануецца прышчапіць сёлета ад грыпу. У Магілёўскай вобласці пачалася кампанія па вакцынацыі, у тым ліку і супраць кавіда. Атрымаць вакцыну жыхары вобласці могуць у паліклініках, ФАПах і нават на працоўных месцах. А вось да жыхароў аддаленых вёсак медыкі прыязджаюць самі. Напрыклад, у Быхаўскім раёне працуе перасоўны ФАП.

Магілёўская каманда - чэмпіён рэспубліканскай спартакіяды сярод СДЮШАР па шахматах

Юныя магілёўскія шахматысты - зноў лепшыя ў Беларусі! У Магілёве прайшла рэспубліканская спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па шахматах. На турнір з'ехаліся 11 каманд са ўсёй Беларусі. Магіляўчане чарговы раз занялі першае месца, а за імі шахматысты з Мінска і Баранавіч.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў указ нумар 343, накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.