RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - лістапад 9, 2023

Ігар Карпенка: мы набліжаемся да пачатку выбарчай кампаніі

Зыходзячы з маштабаў праведзенай работы, мы набліжаемся да пачатку выбарчай кампаніі. Аб гэтым паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на выязным пасяджэнні ЦВК у Магілёве.

Аляксандр Лукашэнка мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі палітычных партый Беларусі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі палітычных партый Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай.

Прамую тэлефонную лінію 11 лістапада правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Прамую тэлефонную лінію 11 лістапада правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык.
 

Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 11 лістапада правядзе Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 11 лістапада ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
 

На сілас і зялёны корм у Магілёўскай вобласці засталося ўбраць менш як чатыры працэнты пасеваў кукурузы

У дзесяці раёнах работы завершаны, у іншых аграрыі абяцаюць паспяшацца. Нарыхтавана больш за 2,9 мільёна тон зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 237 цэнтнераў з гектара (нашмат вышэй, чым летась). З улікам сабранай кукурузы на ўмоўную галаву жывёлы атрымана 28,7 цэнтнера кармавых адзінак. У Бабруйскім, Хоцімскім, Магілёўскім, Кіраўскім, Краснапольскім, Крычаўскім раёнах паказчыкі перавысілі ўзровень 2022-га.

Новую станцыю абезжалезвання адкрылі ў Асіповічах (відэа)

Чыстай артэзіянскай вадой зараз забяспечаны амаль 100% асіпаўчан. Гэта вынік рэалізацыі ў горадзе праекта па будаўніцтве сетак і збудаванняў водазабору «Паўночны». У тым ліку, запуску ў эксплуатацыю новай станцыі абезжалезвання, якую ўрачыста адкрылі ў горадзе да свята 7-га лістапада.