RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 22, 2023

Аляксей Кушнарэнка: добрая традыцыя павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне

На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Лупалаўскі лагер ваеннапалонных» сёння ўдарна працавалі не толькі школьнікі. Супрацоўнікі РУП «Магілёўаблгаз» расчышчалі пляцоўку пад высадку газоннай травы. Напярэдадні на гэтым кавалачку зямлі, побач з помнікам воінам-вызваліцелям, яны ўстанавілі за свой кошт чатыры бетонныя пастаменты.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Гаі

Сумесна з кіраўніцтвам і асабовым складам УУС аблвыканкама, інстытута МУС ён займаўся добраўпарадкаваннем на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу байцам батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава, размешчанага ў вёсцы Гаі (Магілёўскі раён).
 

«Кожны год трэба прыўносіць нешта адметнае». Лукашэнка на суботніку працуе ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка працуе на добраўпарадкаванні дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Магілёве

Субботник проходит на территории нового инфекционного корпуса Могилевской больницы №1. В Могилевской области участниками республиканского субботника 22 апреля станут около 270 тыс. человек. К субботнику подключатся все районы области. Люди будут трудиться на своих рабочих местах, а также принимать участие в озеленении, благоустройстве и наведении порядка на территории населенных пунктов. Также в списке несколько десятков знаковых историко-культурных объектов, мемориальных комплексов, мест боевой и воинской славы, захоронений времен Великой Отечественной войны.

Рэспубліканскі суботнік - 2023 праходзіць па ўсёй Беларусі

Пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, прадугледжана, што палову грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення суботніка-2023, у тым ліку на працоўных месцах, плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці, размешчанага ў Калінкавіцкім раёне. Гэты лагер праіснаваў усяго дзесяць дзён, але стаў адным з самых страшных увасабленняў генацыду беларускага народа - з дапамогай бактэрыялагічнай зброі.