У сельгаспрадпрыемстве «Авангард» уборачную збожжавых завяршылі з вынікам амаль 8 з паловай тысяч тон пры ўраджайнасці 37,6 цэнтнераў з гектара. Гэта дасць магчымасць забяспечыць уласную гаспадарку збалансаванымі кармамі для жывёлагадоўлі.
Сіла беларускага народа заключаецца ў адзінстве. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас наведвання Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча.