RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 6, 2023

Па пытаннях падтрымкі фермерскіх гаспадарак, рамонту дарог і зямельным спрэчкам звярнуліся жыхары Магілёўшчыны на прыём да Сяргея Савіцкага

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі. Звярнуўшыхся цікавілі пытанні дзяржпадтрымкі фермерскіх гаспадарак і агульныя праблемы развіцця фермерскага руху. Таксама заяўнікі прасілі садзейнічання ў вырашэнні зямельных спрэчак, рамонту дарогі ў сельскай мясцовасці.

Работнікі клубных арганізацый Магілёўскай вобласці правядуць спартакіяду

Абласная спартакіяда работнікаў клубных арганізацый устаноў Магілёўскай вобласці пройдзе з 8 па 10 верасня ў Чавускім раёне. Аб гэтым  паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
 

Тры раёны Магілёўскай вобласці пачалі ўборку цукровых буракоў

У Магілёўскай вобласці тры раёны пачалі ўборку цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
 

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборачная гарачая пара

Завяршаецца ўборачная гарачая пара на Магілёўшчыне. У засеках 770 тыс. 551 тона хлеба. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 24,9 цэнтнера з гектара.

Застаецца ўбраць усяго два працэнты плошчаў. Пры гэтым асноўны аб'ём у астатніх 6 тысячах гектараў складаюць грэчка і проса, уборку якіх гаспадаркі толькі пачынаюць, справіўшыся са збожжавымі.

У Магілёве пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 21-годдзю БРСМ

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 21-годдзю БРСМ, пройдзе заўтра ў Магілёве. У святкаванні паўналецця арганізацыі прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады, актыў БРСМ, моладзь розных сфер дзейнасці.
 

Выстава вынаходстваў Леанарда да Вінчы адкрылася ў Магілёве

Выстава вынаходстваў Леанарда да Вінчы пачала працаваць у Магілёве. Яна размясцілася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, паведамілі ва ўстанове культуры.

Хакеісты «Дынама-Шынніка» паўторна абыгралі «Тайфун» у Маладзёжнай хакейнай лізе

Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі другую перамогу на старце Маладзёжнай хакейнай лігі.

Гісторыя, якую нельга забыцца: моладзь Магілёва ўстанавіла новую «лічбавую зорку»

Новая «лічбавая зорка» з'явілася сёння ў Магілёве. Моладзь горада і актыў БРСМ устанавілі таблічку са спецыяльным QR-кодам на мемарыяльным комплексе «Магіла ахвяр фашызму».

У Магілёўскай вобласці з пачатку года ліквідавана больш за паўтысячы несанкцыянаваных звалак

У Магілёўскай вобласці з пачатку года ліквідавана больш за паўтысячы несанкцыянаваных звалак. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.