У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі бабруйскі «Дынама-Шыннік» абыграў ва Уладзівастоку «Тайфун» з Прыморскага краю — 5:4. Каманда Андрэя Міхалёва атрымала пятую перамогу запар.
Па ходзе паядынку «бабры» саступалі — 1:3, але не сумеліся такім развіццём падзей і змаглі ўсё змяніць.