У Магілёўскай вобласці на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года выдзелена больш як Br5,4 млн. рознага віду дапамогі. Яна аказана звыш 18,9 тыс. сем'ям, у якіх выхоўваюцца больш як 35,7 тыс. дзяцей, паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.